Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72
Перейти на страницу:

3–А.Івашчанка, А.С. Версэт Алеся Разанава як «паэзія думкі». Сінкрэтызм і статычнасць жанру / А.С. Івашчанка // Studia wschodnioslowianskie. – 2007. – № 7. – С. 51 – 73.

4–А.Івашчанка, А.С. Асаблівасці паэтыкі твораў Алеся Разанава 1960-х – па- чатку 1970-х гг. Спроба рэканструкцыі / А.С. Івашчанка // Веснік Полацка- га дзяржаўнага універсітэта. – №7. – Серыя А. Гуманітарных навукі. – 2007. С. 132 – 141.

5–А.Івашчанка, А.С. Праекцыя творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Баг- дановіча ў паэзіі і літаратурна-крытычных артыкулах А. Разанава / А.С. Іваш- чанка // Веснік Брэсцкага універсітэта. – Серыя філалагічных навук. – 2007. – №2(8). С. 34 – 39.

  Матэрыялы канферэнцый

6–А.Івашчанка, А.С. Асэнсаванне феномена Купалы – Коласа ў пуб- ліцыстыцы Алеся Разанава / А.С. Івашчанка // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 26 – 27 верасня 2007 г.) / Інстытут літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2007. – С. 174 – 178.

  Артыкулы ў рэспубліканскім літарутарным друку

7–А.Івашчанка, А.С. Нямецкія словы Алеся Разанава / А.С. Івашчанка // Наша Ніва. – 2004. – 2 красавіка. – С. 14.

8–А.Івашчанка А.С. Незваротнасць працэсу / А.С. Івашчанка // Дзея- слоў. – 2005. – № 2 (15). – С. 241 – 247.

9–А.Івашчанка, А.С. Эпоха рэмэйку / А.С. Івашчанка // Дзеяслоў. – 2005. – № 3 (16). – С. 238 – 244.

10–А.Івашчанка, А.С. Паэзія: «уводзіны ў невымоўнае». Гутарка А. Іваш- чанкі з А. Разанавым / А.С. Івашчанка, А.С. Разанаў // Дзеяслоў № 6 (19), 2005. – С. 178 – 187.

11–А.Івашчанка, А.С. Даследнік рэчаіснасці / А.С. Івашчанка // Літара- турная Беларусь. – 2007. – 31 снежня (вып. № 12 – 13). – С. 9.

Тлумачальны слоўнік

1. Тут і надалей (апроч выпадкаў, дзе гэта адмыслова абгаворана) нахіленая рыса (слэш) абазначае мяжу паміж радкамі, падвоены слэш (//) – дадатковы чысты радок.

2. «Канцэпт (лат. conceptus – паняцце) – змест паняцця, яго сэнсавая напоўненасць адцягнена ад канкрэтна-моўнай формы выражэння[…] Сузіранне, рэфлексія, камунікацыя – сутнасць машыны, што ўтварае універсаліі ў розных дысцыплінах». Паводле энцыклапедыі «Постмадэрнізм», канцэпт характаразуецца шэрагам уласцівасцей, сярод якіх: «Створанасць канцэпта. Ён ствараецца філосафам і нясе яго аўтарскі подпіс. Канцэпт суадносіцца з персанажамі і ўвасабляецца ў іх[…]; Суаднесенасць канцэпта з праблемай ці перакрыжаванне мноства праблем, на якія ён пакліканы адказваць, і дзе ён у сваім станаўленні суадносіцца з іншымі канцэптамі» [88, с. 379]. Гэтая дэфініцыя важна нам таксама для асэнсавання канцэпту Шляху ў далейшай творчасці А. Разанава.

3. У кнізе «Адраджэнне» – «Атлас».

4. «Сінтаксічная анафара – паўтарэнне ў пачатку радкоў аднолькавых ці аднатыпных сінтаксічных канструкцый» [91, с. 145].

5. У выданні 1970 г. апошнія два радкі змененыя ў больш аптымістычны бок, з дыяметральна супрацьлеглым сэнсавым напаўненнем: «Упэўнен геній быў ягоны / ў світанні заўтрашняга дня» [33, с. 28].

6. Тут і надалей захоўваецца правапіс арыгінала.

7. Паводле «Паэтычнага слоўніка» В. Рагойшы, да вышуканай, або рэдкай рыфмы адносіцца «рыфма, у якой сугуччы спалучаюць словы, вельмі розныя па сэнсу і стылёвай афарбоўцы» [c. 332].

8. Паводле стваральніка тэорыі архетыпаў К.-Г. Юнга, архетыпы (англ. arhetype – мадэль, першавобраз) – гэта фармальныя элементы псіхікі, сімвалічныя формулы, якія захоўваюць найбольш каштоўны і глыбінны чалавечы вопыт, маюць трансгістарычны характар і з’яўляюцца «архаічна інтуітыўным сродкам псіхалагічнага спасціжэння аб’екта» [118, с. 195].

9. Розум, лагічнае мысленне (з нямецкай).

10. «Кальцавая кампазіцыя – такая структура вершаванага твора, асобныя элементы якой (вершаваныя радкі, паўрадкоўі) паўтараюцца ў пачатку і ў канцы асобных строфаў ці ўсяго твора» [91, с. 368].

11. Тут націскныя склады пазначаны тлустымі літарамі, межы паміж стопамі – нахільнымі рысамі (слэшамі).

12. Тут падвоены слэш абазначае межы паміж радкамі, адзінарны – межы паміж стопамі.

13. Улічваючы вялікую кантэкстуальна-сэнсавую нагрузку бачыцца матываваным напісанне гэтага слова з вялікай літары.

14. «Пра шлях і славу» (з кітайскай).

15. Паводле кнігі выбранага «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць» А. Разанава, паэма пачата ў 1981 г. і дапрацавана ў 1991 г.

16. Гэтае слова можа разглядацца як графічны аказіяналізм, што ўтварыўся шляхам зліцця двух займеннікаў.

17. Пытанне вызначэння крытэрыяў размежавання паэзіі і прозы дасюль адкрытае ў літаратуразнаўстве. Само паняцце «празаізацыя» яшчэ не ўвайшло ў літарутаразнаўчыя даведнікі, яго змест карэктуецца на грунце твораў пэўных аўтараў, але не паддаецца абагульненню. Відавочна, што толькі такой дыферэнцыяльнай прыкметы, як наяўнасць гукапісальных элементаў замала для выразнага размежавання твораў паводле ступені іх празаізаванасці. Так, Ю. Лотман у якасці асноўнай структурнай адзінкі верша разглядае рытм: «Рытм у вершы з’яўляецца сэнсавызначальным элементам, прычым, уваходзячы ў рытмічную структуру, сэнсавызначальны характар набываюць і тыя моўныя элементы, якія ў звычайным ужыванні яго не маюць» [66, с. 56]. Г. Паспелаў таксама гаворыць пра рытмічную арганізаванасць тэксту як вызначальную для размежавання верша і прозы, адзначаючы таксама тое, што «выразнасць паэтычнага тэксту дасягаецца... і іншымі інтанацыйна-стылістычнымі сродкамі (фігуры воклічу, звароту, пералічэння, паўтарэння, інверсіі, адзінапачатку, градацыі і г.д.) [62] – тыя фігуры, што, як пабачым, выкарыстоўваюцца ў вершаказах спарадычна, параўнальна з версэтамі.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)