Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 164
Перейти на страницу:

Хлопцы маўчалi. А ён глядзеў i нiчога не бачыў. Потым, ускiнуўшы вейкi, ён заўважыў, што паэт стаiць перад iм i сурова глядзiць яму проста ў вочы.

Разумеючы, што ў яго вось-вось падагнуцца каленi, Алесь апусцiў веi, каб не глядзець. Дзве рукi сцiснулi Алесевы плечы. Ён адчуў, як лёг на ягоны лоб, над левым вокам, пацалунак, што пахнуў цыгарай, здаецца, нейкiмi сухiмi травамi i трохi вiном.

Пецярбург спаў. Пад дугою мосцiка драмалi гулкае цемрыва i чорная вада. Яны iшлi ўтрох i маўчалi. Гарэлi далёка-далёка адзiн ад аднаго лiхтары.

Падымаўся вецер: вiдаць, зноў на дождж.

Паэт крочыў мiж сябрамi маўклiвы i трохi змрочны:

— У вас на Дняпры сады?

— У нас сады, — адказаў Алесь.

— І ў нас сады.

— Я ведаю. Мой дзед расказваў…

— Адкуль ведаў?

— Некалькі год назад мне трапіў у рукі рукапіс нашага "Великого льоха". Ты, Кастусь, можа, не чытаў, там адна душа вымушана вечна лётаць.

— Якую маеш на ўвазе? — спытаў паэт.

— Душу дзяўчынкі. Што ўбачыла на Дняпры залатую галеру царыцы і ўсміхнулася ёй. І вось мучыцца, пакуль не раскапаюць вялікі склеп.

Шаўчэнка глядзеў на яго насцярожана.

— На гэтай галеры ехаў мой дзед.

— Чаму?

— Царыцу звязваюць з імем майго прадзеда. Калі першы раз ехала ў Магілёў… І потым у Крым.

— Досыць непрыемна.

— Я не апраўдваюся, — ускінуў галаву Алесь. — Прадзед адмовіўся кінуць Дняпро, хоць яна яго і клікала.

— Ты не звяртай на гэта ўвагі, хлопча, — нібы нават прысаромлена сказаў Шаўчэнка. — І на "льох" не звяртай. Я тады быў малады. Жорсткі.

— Вы і цяпер такі, — упарта сказаў Кастусь. — Іншаму вас не навучылі, бацька. І добра.

— Ты князь? — спытаў паэт у Алеся.

— Так.

— Ну вось. А я былы прыгонны. І што з таго, калі мы побач ідзём тут, і ты сябра Зыгмунта і пішаш такія вершы. Мяркую, нашы разлікі за залатую галеру скончаны. Га?

— Яны даўно скончаны. Мой дзед варагаваў з усім гэтым яшчэ да майго нараджэння. Мяркую, і да вашага. Ён, дарэчы, ведае вашы вершы.

— І што ён кажа? — усміхнуўся Шаўчэнка.

— Сказаў: "Я б гэтага хахла не ў салдаты, а міністрам асветы замест дурня Уварава".

Усе засмяяліся.

— Ну, мы б прасвяцілі, — усміхаўся паэт у сівыя вусы. — Ты, праўда, не пакутуй, хлопча, за тую галеру. Ідзеш той жа дарогай, што і людзі праўды, любіш няшчасны свой край, служыш яму, а астатняе — справа дзесятая.

Пачаўся дождж. Тарас ішоў, скоса паглядаючы на хлопцаў. Выйшлі да Нявы.

— Хлопцы, — сказаў раптам паэт. — Вы бачыце, што там?

— На тым беразе, пад аркай самага страшнага будынка ў імперыі, нібы вочы, ззялі два чырвоныя ліхтары. Глядзелі, адбіваючыся ў вадзе.

— Вось, — сказаў Шаўчэнка. — Вочы пад архангельскай аркай… Я вас да баязлівасці не заклікаю. Але вы ўсё ж як мага сцеражыцеся. Каб больш паспець. У вас жа нават горш, чым у нас. І таму рабіце, каб даўжэй не трапляць у іхнія рукі. Я вось трапіў і загубіў жыццё. Мне сорак чатыры, а жыць асталося мала. Лічаныя гады быў на волі. Дый то — хіба гэта воля? Жыццю канец, а не зрабіў нічога.

— Бацька, — сказаў Кастусь з дакорам.

— Гэта праўда, сынок. На жаль, праўда.

— Мы не збіраемся вас суцяшаць, — панізіў голас Кастусь. — А толькі… гіне народ, калі на пачатку ягонай дарогі не з'явіцца такі, як вы, без кампрамісаў. Словам, вы ведаеце, нам няма прычыны казаць вам няпраўду. Вы зрабілі шмат, хоць, магчама, менш, чым маглі б… Але ж тая клятая салдатчына, яна ж вартая лішніх вершаў! Яна ж кожнага, хто не пайшоў дзеля радзімы на ўсё, прымусіць захлынуцца ад сораму.

— Вы думаеце, вы канец? — спытаў Алесь. — Вы — пачатак. З часам мірыяды людзей сальюцца ў любові да вас, таму што вы нідзе не саступалі, таму што справа ваша — высакародная, таму што такой любові, як ваша, яшчэ пашукаць на зямлі. Такой любові, калі адзін чалавек ратуе цэлы народ.

Дождж ішоў вуліцамі і плошчамі вялікага горада.

— Вам шкада нас, — сказаў Алесь. — Вы паказваеце нам на тую браму. А самі вы думаеце пра тое, што і раней… Ды як вам магло здацца, што мы хочам другой дарогі?! Ды мы толькі і марым усё жыццё, каб пражыць, як вы, каб нават не толькі адмучыцца за сваю любоў, а пайсці яшчэ далей… загінуць за яе. Вы думаеце, яны нас палохаюць сваімі ланцугамі? Лухта! Мы глядзім на вас. Бо што зробіш, калі воля і радзіма жывуць толькі крывёю, талентам, мозгам, барацьбою, смерцю сыноў?

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)