Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 164
Перейти на страницу:

— А ты што? — спытаў Кастусь.

— Я спачатку хацеў быў… А потым падумаў, што яшчэ да суддзі трапіш… Не стаў звязвацца. Але праз месяў прынёс яму вершы… Гляджу, вылазяць вочы, вылязяць… "Ты што ж гэта прынёс? Мужыцкія вершы?"

— Чые вершы? — спытаў змрочны Валеры.

— Нашага "грамадзяніна князюхны", — пырснуў Малахоўскі.

Алесь збялеў.

— Ты што… Ты якое меў права? Ды я і вершаў не пішу.

— А хто ў Кастуся аднойчы сшытак забыў і толькі на другую раніцу прыбег?

— Ды не пішу я, хлопцы, — Алесь вачыма маліў сяброў, каб падтрымалі. — Маніць ён.

— Увага! — сказаў Малахоўскі. — Князь Загорскі пры ўсіх кажа, што я — манюка. А я заяўляю, што ён — нізкі эгаіст і сябелюбца. Бо трымаць патрэбныя ўсім вершы ў сшытку і не чытаць іх…

— Змоўкні! — крыкнуў Алесь.

— То што, мне прачытаць ці папросім яго?

Валеры і Каліноўскія запратэставалі былі, але іх галасы заглушыў агульны крык:

— Просім! Просім!

— Я не паэт!

І тут ціхі голас з мяккім акцэнтам сказаў у раптоўнай цішыні:

— Што ж гэта ты саромеешся вершаў, хлопча?

Алесь крутнуў галавою ў той бок.

На парозе стаяў чалавек у сінім сурдуце і спадылба, з пахмурым, няўлоўным смяшком глядзеў на Алеся.

— Так нельга, — сказаў Шаўчэнка. — Спачатку гэта, праўда, як каханне. Страшана, што нехта даведаецца. Але нашто ж саромецца кахання? Дадзена яно — значыць, шчаслівы чалавек на зямлі.

Зыгмунт памкнуўся быў устаць яму насустрач, але пасівелы чалавек зрабіў яму няўлоўны жэст далонню, і той астаўся сядзець, толькі вочы засмяяліся.

— Калі ласка. І мне цікава, — з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт. — Паляк?

— Беларус.

— Тады тым больш… Вы адкуль?

І гэтая амаль вясковая інтанацыя ў словах мучанага-перамучанага чалавека раптам прыгадала Алесю белага-белага дзеда Кагута пад дзічкай у цвеце, захад і Дняпро.

— З Дняпра, — сказаў Алесь.

У зморшынках ля вачэй паэта раптам заззяла невыказная пяшчота.

— Тым больш, — сказаў Шаўчэнка. — Чытай, хлопча. Я цябе прашу.

— Не, — у Алеся перасохла ў глотцы. — Я чытаў сёе-тое з вашага, і…

Паэт зразумеў. Заварушыліся вусы.

Гарачыя, сінія цяпер, глядзелі на Алеся вочы. І Алесь раптам адчуў, што яму будзе не сорамна чытаць гэтаму чалавеку нават слабыя радкі, што ён нават хоча чытаць, што падсвядома, яшчэ палову гадзіны назад, марыў аб гэтым.

Ён стаў у нязграбнай паставе, нiбы перад апаратам дагератыпiста.

— "Мова", — сказаў ён.

У курыльні стаяла цішыня. Алесь адчуў, як б'ецца сэрца.

Вочы глядзелі на яго.

Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь Вавілонскую вежу Адам… І няўмольна сальюцца мовы зямлі У адну, народную нам.

Ён пачаў глуха: сэрца перашкаджала. Але плынь радкоў, як заўсёды, супакоіла яго, а тое, аб чым ён хацеў гаварыць, споўніла душу нязнанай пяшчотай, болем і любоўю.

А праз нейкую хвіліну голас ягоны ўзмацнеў, і ён пачаў адчуваць сэрцам кожнае слова. Чырвань кінулася ў шчокі.

І мая безвыходна пойдзе ў змрок, У атрутны, як вечнасць, цень, Трапяткая i сiняя, як васiлёк, Гарачая, як прамень. Я ні шчасця, ні доўгіх год не жадзён. Хай пятля, хай памерцi ў журбе, Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён, Калі ў іх не будзе цябе. Сiрата па з'едлiвай волi багоў, Гiнучы мой карабель, Хай не будзе світання ў народа майго, Калі досвіткам здрадзіць табе! І няхай да мяне не прыйдзе вясна, Шчасце, песня, каханне, спакой, — Ўсё адно не змяняю твой чорны праснак На атруту пшаніцы чужой. Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой Збочу я да пякельных катлоў, Калі першы ж анёл на мове маёй Мне не скажа: "Братка, здароў!" Той, хто схоча хоць слова тваё разбурыць, Хай раней у апошнім баю Возьме смерцю і полымем тры муры: Цела, сэрца, песню маю. Ты мой жытнi хлеб i каханы май, Песня продкаў, нашчадкаў палі. Без цябе, не з табой — не патрэбен мне рай На душы, Ў небясi, На зямлі.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)