Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 100
Перейти на страницу:

— Ваша княская мосць, пане-браце, я разумею ваша захапленне Дыдэротам ды іншымі французішкамі, але прадстаўнік нашага старажытнага роду не павінен так абыякава ставіцца да шляхецтва! — ускрыкнула і княгіня Алена і злосна зірнула на Саламею, быццам тая ва ўсім і была вінавата.

Але князь Багінскі, падобна, быў толькі рады «паказаць казу» старэйшай сястры і цётцы, якія звыклі з дзяцінства яго павучаць. Княгіня Алена сцвярджала, што нізкіх людзей найлепш заахвочваць бізуном… Пані Альжбэта бурчэла наконт праклятых вальнадумцаў, якімі захапляецца пляменнік, пра ягоныя музыцыраванні і пэцканіну, што ўводзяць у грэх легкадумства, адрываючы ад такіх важных спраў, як палітыка і вайна. Але Міхал Казімір развесяліўся напоўніцу і пачаў абмяркоўваць з Лёднікам нашумелы трактат Русо, ігнаруючы выкрыкі цётачкі, што Русо — лёкай, і філасофія ягоная лёкайская!

Між тым паперы былі складзеныя, падпісаныя высокімі персонамі і зачытаныя. З іх вынікала, што полацкі мешчанін Баўтрамей Лёднік, па-першае, лічыцца адгэтуль зноў вольным чалавекам, бо разлічыўся з даўгамі, а па-другое, ён цяпер становіцца шляхціцам, панам Лёднікам.

— Герб сабе сам знойдзеш! — весяліўся Багінскі. — Прымажашся да якога роду… Хоць да Вырвічаўскага Гіпацэнтаўру… Былы гаспадар пазычыць жа табе свайго герба? Ты ж яму цяпер брат у шляхецкай роўнасці?

— Няхай лепей з клісцірных трубак ды ланцэту герб адмысловы складзе! — рагатаў Марыконі.

— Гэта негалантна, — далучылася да тонкіх здзекаў і Паланэя. — Вы ж разумееце, што хутчэй за ўсё гэтым гербам будзе карыстацца і тая панна! А вы — клісцір…

Паны рагаталі, нібыта глядзелі ў балагане на дрэсіраваных медзвядзёў, якіх прымушаюць таньчыць, выяўляць з сябе свецкіх хлюстаў у багатых касцюмах. Пранцысь моўчкі глядзеў, як Лёднік і Саламея Рэніч на каленях дзякуюць дабрадзеям за гэткую высокую міласць. Кланяюцца, стараюцца… А паны ўсё рагочуць… Паланэйка какетліва закідвае галаву, паказвае белыя вострыя зубкі, маці Альжбэта прыкрывае танкагубы рот рукой, абцяжаранай пярсцёнкамі, дарма што мнішка, Багінскі ўжо выцірае слёзы са свайго пульхнага твару… Рогат нібыта ператвараўся ў перліны, якія затаплялі пакой, як у колісь убачаным жахлівым сне.

У шкаляра ў галаве было пуста, быццам пасля добрай папойкі, калі яшчэ не пачалі балець атрыманыя сінякі ды гузакі, але стан «мора па калена» паступова праходзіць.

— Ну вось, на другім тыдні посту адпраўляецеся ў Полацк, — прамовіў, адсмяяўшыся, Багінскі, якому зноў пачало рабіцца сумна. — Сапегі і Радзівілы ў гэты час будуць на сойме ў Варшаве.

— Няхай яны ў Варшаве выракуюць, што хочуць, а мы ведаем, хто стане наступным каралём Рэчы Паспалітае! — абвесціў Марыконі.

— Віват каралю! — выкрыкнуў, аддана вырачыўшы на Багінскага вочы, чыноўнік Раманоўскі, жадаючы, відаць, дагадзіць пану перш за другіх, але яго падхалімскага выкрыка ніхто не падтрымаў, князь дык нават скрывіўся, нібыта раскусіў гнілы арэх, і пан Раманоўскі збянтэжана адступіў у цень.

— Калі рамфея трапіць у твае рукі, пляменнік, трэба будзе неадкладна засведчыць аб гэтым перад усім светам! — папярэдзіла маці Альжбэта. — Цябе падтрымае святы касцёл! Асабліва калі паабяцаеш, што ахвяруеш яму святыню…

— Я яшчэ падумаю, як распарадзіцца гэтай святыняй. І ці варты я яе… — задумліва прамовіў пан Міхал, круцячы ў руках медальён з партрэтам будучай расійскай царыцы з самым мройлівым выразам на мяккім твары.

Пані Алена і цётка шматзначна перазірнуліся.

— Вядома, ты, і толькі ты варты ўладання рэліквіей і польскага трону! — з націскам прамовіла пані Альжбэта.

— Брат, падумай, ты зможаш здзейсніць усе свае планы па паляпшэнні жыцця народу, мужычкоў нашых няшчасных прасвятляць станеш. Пры табе расцвітуць мастацтвы, запросіш, урэшце, свайго ўлюбёнага Дыдро да двара і будзеш з ім раіцца! — хаваючы раздражненне, лісліва прамовіла княгіня Алена, а панна Паланэя, парушаючы ўрачыстасць моманту, фыркнула.

— Магчыма, і так… — млява прамовіў Багінскі, з тугой гледзячы некуды ў столь і відавочна марачы вярнуцца да флейты альбо мастакоўскіх фарбаў замест трывожных палітычных размоў, якія абяцалі толькі нежартоўныя клопаты.

На ягоным прыгожым санлівым абліччы проста напісана было: адчапіцеся… Я жыву ў свеце Музаў… Такога цяжкавата ўявіць каралём.

У пакоі пад лесвіцай на Вырвіча, нарэшце, навалілася ўсведамленне таго, што ён за гэты дзень натварыў. І як ставіў Лёдніка на калені, і як красаваўся перад Багінскім і ягонымі сёстрамі ў ролі ўладальніка каштоўнага слугі, як спрабаваў слугу прадаць…

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)