Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 170
Перейти на страницу:

Вось ён зноў у машыне, у сваёй машыне. І гэтыя, яшчэ так нядаўна чужыя хлопцы, якія гатовы выканаць любое яго слова-загад, — яго экіпаж. Экіпаж лейтэнанта Колышава!

Абапал машыны беглі вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, несціханыя, лапатлівыя асіны, густыя спляценні арэшніку.

За лесам выхапілася поле, далей наблізіўся забалочаны луг, за якім раптам зажаўцелі пясчаныя зыбучыя гурбы. У пяску танк асеў і, вязнучы, замарудзіў рух...

А Колышаў услухоўваўся ў гукі, якія чуліся ў навушніках, і востра ўглядваўся ў прастору перад сабой. Колькі часу ён быў без машыны? Многа... Але хіба той час прапаў марна? Хіба Колышаў сеў у машыну такім, як тады?..

Многія не ведаюць гэтага. А камбат, відаць, ведае. Не дарма ж камбат паслаў яго сюды...

«Я яшчэ пакажу сябе!»

3...

Камбат паехаў да разведчыкаў, на рэкагнасціроўку, і тут здарыўся прыпынак. Маторы «трыццацьчацвёрак» сціхлі, і стала чуваць, як чырлікаюць неўтаймаваныя нават спёкаю птушкі, як у ценю тонка і цягуча гудуць неадчэпныя камары.

Пад'ехалі аўтамашыны з палівам. Ледзь толькі яны наблізіліся да першых машын, танкісты пачалі звыкла прыладжваць да паліўных бакаў гнуткія шлангі, па якіх вось-вось пальецца газойль.

Якавенка папрасіў механіка:

— Паглядзі за машынаю! Запраў.

Лейтэнант лёг у цяньку, поўным халадку і свежасці. Ах, да чаго ж прыемна выпрастаць спіну, падыхаць чыстым паветрам! Ён пачуў знаёмы несціханы звон навокал: звінелі пчолы, нейкія казюлькі, сляпні. Так звінела калісьці на сенажаці або на полі, калі ў спякотны дзень ён зморана лажыўся на зямлю...

Пасля таго як Якавенка пратросся ў машыне суткі, яму здавалася, што і зямля, да якой ён прыпаў, таксама гайдаецца.

Пад гэтае калыханне, чуючы ціхі, санлівы звон, ён заснуў. Перастала і спіну ламаць, і боль у галаве знік.

Ён праспаў хвілін дваццаць, як яго разбудзілі. Яму снілася, нібы ён ехаў на камбайне па неабсяжным стэпе, сярод маўклівай пакорлівай пшаніцы. Але, калі яго сон перарвалі, ён не мог нічога ўспомніць, акрамя таго, што з ім стаяў поруч Мішка, сынок...

— Ротны выклікае, таварыш гвардыі лейтэнант.

Навокал па-ранейшаму не сціхаў руплівы ціхі звон. Якавенка ўстаў і пайшоў да машыны, — камандзір роты загадаў вывесці ўзвод наперад, да вышыні.

Неўзабаве лейтэнант быў каля вышыні. Тут, акрамя новага камандзіра роты, старшага лейтэнанта, ён убачыў Аляксея Лагуновіча і лейтэнанта, афіцэра сувязі брыгады. Недалёка ад іх стаяў брыгадны бранявік.

Аляксей расказаў Якавенку, што паветраная разведка корпуса знайшла справа нядаўна пабудаваны немцамі мост. Палкоўнік загадаў Аляксею зараз жа кінуць туды роту і захапіць гэты мост. Каля моста ёсць свежыя нямецкія акопы і дзве ці тры зеніткі. Гогабярыдзе, які з разведкай пайшоў у іншым кірунку, толькі вось перадаў, што пераправа там спалена.

— Ты будзеш у галаве роты... Галоўнае, Якавенка,— мост! Не даць ім узарваць ці спаліць — вось што галоўнае... Калі захопім мост, мы прарвемся на той бок, калі не, — напэўна, засядзем на гэтым беразе. А рэчку, хоць яе, здаецца, і пераплюнуць можна, фарсіраваць будзе не проста. Не падступішся да яе — бераг забалочаны, і ўброд не пяройдзеш!

— Розумію!

Калі ўзвод крануўся, Якавенка падумаў задаволена — паспаў мала, а так палягчэла яму. Ні стомы, ні болю ў галаве!

Іншыя ўзводы ішлі следам. Потым каля вышыні, на ўзбочыне дарогі, якая вілася між лесам і палоскамі жыта, прыпыніліся. Непадалёк наперадзе нешта было такое, што затрымлівала батальён.

Туды пайшло яшчэ некалькі машын, акрамя ўзвода Якавенкі, праімчаў у сваім танку з двума аўтаматчыкамі палкоўнік Бяссонаў.

Быстроў, радыст і зараджаючы, седзячы на машыне, памеркавалі, што там можа адбывацца. Пагаварылі спакойна, як пра штосьці звычайнае.

— Відаць, камбат хутка пакліча да сябе... — сказаў зараджаючы Касцючэнка Быстрову. — Так што трэба быць на ўзводзе. Э, а што ж Сонцаў робіць?

— Дрэмле... Набіраецца сілы для новых баёў.

Сонцаў, сапраўды, сядзеў каля сваіх рычагоў і спаў. Даваліся ў знакі змора і бяссонне. На маршы вадзіцелю трэба ўвесь час працаваць, яму нельга нават на хвіліну задрамаць, як башнёру, кулямётчыку ці камандзіру гарматы. Сонцаў і не спіць ніколі ў такі час — спакойнымі вачыма ён сочыць за дарогаю, за кармой пярэдняй машыны або — уночы — за яе малінавым агеньчыкам.

Затое на прывале, як толькі машына спыніцца, ён дрэмле. Сядзіць на сядзенні сваім, апусціць галаву на грудзі і дрэмле.

Быстроў кпіў не раз з таварыша:

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)