Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 170
Перейти на страницу:

Хоць танкі толькі што, здаецца, спыніліся, Сандро ўпершыню за двое сутак ужо неяк управіўся памыцца, пагаліцца і нават крыху пачысціцца.

— Там, — хлопчык кіўнуў убок рукою, — лагер... фашысты людзей пасадзілі... Яны іх, дзядзечка, усіх перастраляюць...

— Лагер, кажаш? — камандзір стаў сур'ёзным. — А ты гэта добра ведаеш, што там — лагер? Ведаеш?.. Гэта абмінуць нельга... Далёка ён?

Да лагера было кіламетраў пяць-шэсць. Сандро адразу кінуўся да Аляксея, на хаду надзеўшы шлем і зашпільваючы гузікі на каўняры.

Сандро перадаў словы хлопчыка.

— Дазволь мне, Аляксей! Адну маю машыну і аўтаматчыкаў — больш не трэба! Усё зраблю! — выпаліў горача Сандро, пабліскваючы невялікімі карымі вачыма. — Праз пятнаццаць хвілін далажу: парадак!..

Калі Аляксей сказаў, што згодзен, лейтэнант казырнуў і адразу пабег да машыны.

— Ты застанешся з ротаю? — запытаўся Сандро ў Колышава, які сядзеў поблізу ў цяньку каля плота.

— Не, я паеду з вамі, таварыш гвардыі лейтэнант.

Колышаў мог застацца. Ён, як «бясконны», мог перасесці на іншую машыну. Але яго вабіла незвычайная, слаўная справа, якую даручылі Гогабярыдзе. Акрамя таго, хлопец стараўся нідзе не адставаць ад танкістаў, асабліва тады, калі трэба было чакаць бой, цяжкую працу.

І вось «трыццацьчацвёрка» Гогабярыдзе вылецела з сяла. Колышаў стаіць ззаду вежы, трымаючы ў руцэ аўтамат. Каля яго некалькі аўтаматчыкаў. Усе яны згорбіліся, учапіліся за скобы, бо машына ляціць, як толькі можа: таго і глядзі, сарвешся!..

Колышаў яшчэ зводдалеку заўважыў, што ў лагеры ідзе звычайнае жыццё. Вартавыя стаяць на вышках. Справа ад агарожы, каля лесу, некалькі чалавек ляніва капаюць. Вось ужо танк збавіў хуткасць. Колышаў падрыхтаваў аўтамат да бою. Заварушыліся аўтаматчыкі, гатовыя кожны міг скочыць на зямлю. Але ў лагеры было па-ранейшаму ціха. Чаго ахова маўчыць? Што яны, рашылі не супраціўляцца? Ці можа не ведаюць яшчэ, што ў вёсцы нашы танкі? І што гэта не нямецкая машына...

Гогабярыдзе, сказаўшы Колышаву, каб аўтаматчыкі не стралялі без яго сігналу, падводзіў машыну да ўскрайку лесу, да дротавай загарожы.

Гогабярыдзе любіў рабіць усё, як ён казаў, «прыгожа». Ужо з «трыццацьчацвёркі» пачалі саскокваць аўтаматчыкі, саскочыў Колышаў, а Гогабярыдзе не страляў.

Ён падвёў танк спакойна да самага лагера і толькі тады, развярнуўшы вежу, даў стрэл з гарматы — адзін, другі — па варожых будках. Колышаў убачыў, як раптам перапалохана замітусіліся вартавыя.

А, забегалі, нягоднікі! Колышаў ішоў за машынай, чакаючы, што хутка настане пара аўтаматчыкаў. Так здарылася, што ён стаў як бы іх камандзірам. Ён быў тут старшы, і ўсе, нават сержант-аўтаматчык, чакалі яго каманды.

З аднаго паста абазваўся кулямёт, але пасля трапнага стрэлу з «трыццацьчацвёркі» ён змоўк. Колышаў, быстра раздзяліўшы аўтаматчыкаў на дзве групкі, загадаў лавіць гітлераўцаў.

Адну групу ён павёў да варот, дзе стаяла кантрольная будка і нейкі невялікі будынак,— напэўна, кантора. На двары — бачыў лейтэнант — мітусіліся, хваляваліся людзі.

Колышаў першы прабег кантрольную будку, за якой наткнуўся на аднаго спалоханага ахоўніка. Гітлеравец узняў угару руку. Колышаў выхапіў у немца вінтоўку і перадаў яго пад нагляд аўтаматчыка. У будынку байцы захапілі яшчэ двух гітлераўцаў...

Тым часам машына, падмінаючы пад гусеніцы калючую агарожу, увайшла на двор лагера.

Гогабярыдзе быстрым рухам адсунуў назад рабрысты шлем і правёў тонкай смуглай далонню па твары, быццам сціраў пот. Лёгка саскочыў на зямлю.

Яго і іншых танкістаў мігам акружылі людзі. Тут больш за ўсё было відаць жанчын і дзяцей — яны з усіх бакоў ціснуліся да салдат.

— Нашы! — крыкнула дзяўчына, пазіраючы шчасліва і здзіўлена на Сандро. Яна нібы не верыла сваім вачам. — Дзяўчаткі, нашы! Праўда ж, нашы!!!

Маўклівыя, яшчэ ў радасным замяшанні, людзі абдымалі танкістаў, цалавалі і плакалі. Жанчына з запалымі жоўтымі шчакамі, прабраўшыся да Гогабярыдзе, не абняла яго, а беражліва, пяшчотна ўзяла яго руку і, пазіраючы заплаканымі вачыма, раптам яе пацалавала.

— Што вы робіце?! — сумеўся лейтэнант. — Не трэба руку... Нядобра.

Жанчына заківала галавою:

— Гэта чаму нядобра? То ж не панская рука, — і яна зноў пацалавала.

Тут да натоўпу падышоў Колышаў з трыма аўтаматчыкамі, якіх таксама адразу акружылі. Многа вачэй — вясёлых, журботных, радасных, са слязамі — глядзелі на лейтэнанта, на яго байцоў, і Колышаў, які вельмі чула адгукаўся на людскі настрой, ад душы радаваўся і за людзей, і за сябе, і за сваіх таварышаў. Ён адчуваў бязмерную нянавісць да тых, хто прымушаў пакутаваць і катаваў гэтых людзей.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)