Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 170
Перейти на страницу:

Людзі расказвалі пра сваё жыццё ў лагеры. Сюды былі сагнаны сем'і партызан, захопленыя ў розных вёсках. Гітлераўцы пускалі чуткі, быццам іх збіраюцца вывезці ў Германію, але гэта мана, бо іх усіх тут марылі голадам і хваробамі. Многа людзей памерла ўжо, і загінулі б іншыя...

Натоўп раптам расступіўся, і да Колышава піхнулі згорбленага, пажылога чалавека з раскудлачанымі, рэдкімі, як бы падпаленымі валасамі, з сінякамі на твары.

Двое задыханых, расчырванелых хлопцаў, што трымалі яго за рукі, расказвалі, перабіваючы адзін аднаго:

— Хацеў уцячы. Як усе кінуліся сюды, — пабег да дроту, думаў, што цяпер не да яго...

— Пад шумок, спадзяваўся, уцяку. Ах ты, скаціна арыйская!..

— Але мы з Косцікам адразу хапіліся, каб не даць яму вылузнуцца. Косцік адразу пабег у кантору, а ён — гэты вось — ужо, бачым, бяжыць да агарожы...

— Як гусак! Падбег, хацеў пералезці, — а яна вунь якая, агарожа! Ён і завіс. Сам жа будаваў, стараўся, каб як вышэй...

— Тут мы яго з Андрэем і спусцілі назад!..

— Гэта шэф, — растлумачыў Колышаву хтосьці з натоўпу, — пан Адольф Швальбе!.. Адным словам, шваль фашысцкая...

Рослая, з вузкім тварам дзяўчына падскочыла да шэфа, вымавіла пагрозна:

— А-а, папаўся, гадзюка падкалодная! Папаўся! Ну, глядзі ж! Папамучыў ты, неданосак сучы, людзей нашых, дык — глядзі ж! Круціся цяпер уюном!.. Мы пакажам табе!..

Гітлеравец упаў на калені і, спалохана азіраючыся, замармытаў штосьці, з чаго многія зразумелі толькі два словы: «кіндэр», «арбайтэн». Ён, відаць, гаварыў, што ў яго ёсць дзеці, і прасіў, каб далі магчымасць працаваць.

— Бач, працаваць захацеў!.. А якую ж ты працу хочаш? Можа, зноў такую, як тут?

Хтосьці злосна засмяяўся. Каб дазволіў лейтэнант, з шэфам тут бы расправіліся — столькі накіпела ў кожнага супроць гэтага стварэння. Але Колышаў рашуча заявіў:

— Нельга без суда распраўляцца, — нават з такімі нягоднікамі. Патрэбен суд.

— Правільна!— выпаліў Гогабярыдзе, які быў цяпер ля Колышава. — Павінен быць парадак!

Гогабярыдзе хацелі паказаць некалькі цесных, збітых спехам баракаў, у якіх людзі спалі і паміралі, пакой, дзе іх дапытвалі, але лейтэнант сказаў, што яму трэба спяшацца.

Ён і так ужо затрымаўся! Падвёў Аляксея! Сандро крыкнуў, каб танкісты і аўтаматчыкі хутчэй беглі да машыны. Зараз жа едзем!

Машына крута развярнулася, пакінуўшы на зямлі круглыя раўчакі, і адразу паімчала на дарогу. Колышаў ужо за лагерам азірнуўся на людзей.

Гледзячы на іх, хлопец падумаў, колькі яго яшчэ чакае такіх людзей! Ён думаў пра гэта не ў першы раз, але цяпер, калі ён убачыў іх, калі сам нямала перажыў, тая думка здалася яму, як новая. Можа, яна і сапраўды была новая, бо ён прымаў яе інакш, чым раней, глыбей і мудрэй.

«Для іх варта рызыкаваць жыццём», — не падумаў, а адчуў Колышаў. Можа быць упершыню тут ён як след зразумеў, што такое салдацкі абавязак.

Выходзіць, што ён быў нібы сляпы, не бачыў нічога за сабой... «Напэўна, я не баязлівец. Я проста не ведаў усяго, што трэба...»

У твар Колышава біў цёплы вецер.

2...

Усцешаны, расчырванелы ад бегу Колышаў ступіў да Якавенкі, далажыў, што па загаду камбата прыбыў у распараджэнне лейтэнанта.

— Добрэ... Мэні камбат вжэ казаў, шчо прышле...

Колышаў павінен быў атрымаць машыну, — ранейшага камандзіра раніў паўгадзіны назад аўтаматчык, які прытаіўся на ўскраіне сяла.

Гэтае назначэнне, ад якога Колышаў адразу забыў сваю крыўду на лёс, было для лейтэнанта крыху нечаканым. Пасля здарэння з Рыбаковым яму здавалася, што камбат не мае добрай думкі пра яго.

— Ну, от, дам я тобі, прыміром, машыну, — загаварыў да Колышава Якавенка, — а ты не забуў, як догледжуваць й, як кіруваць нэю?

— Так точна, таварыш гвардыі лейтэнант, — не забыў. Ды хіба ж можна забыць такое?!. Можаце не сумнявацца!

Колышаў з надзеяй і просьбай глядзеў на Якавенку.

— А цэ вжэ я побачу. А до таго, як сісты ў машыну, слухай і помні. Па-першае, я не люблю людзей, каторыя гультуюць або абы-як адносяцца до дзіла...

Якавенка любіў павучаць, — аб гэтай яго схільнасці ведалі ўсе ў роце.

— Па-другое, я нэ знаю, шчо таке слово — «нэ могу». Для мэнэ такога слова нэма. Прошу цэ запомніць і выкінуць таке слово. Воно ў нашым дзілі нэпатрэбнае. Я знаю толькі такі слова — «есць», «усе зроблю»!.. Зрозуміў?

— Так точна.

— Цяпер пойдзем до твоіх людзей.

Хутка рота кранулася. Калі Колышаў заняў сваё месца ў машыне, калі перадаў каманду рушыць, ён адчуў сябе самым шчаслівым чалавекам.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)