Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 163
Перейти на страницу:

– З Дняпра, – сказаў Алесь.

У зморшынках ля вачэй паэта раптам заззяла невыказная пяшчота.

– Тым больш, – сказаў Шаўчэнка. – Чытай, хлопча. Я цябе прашу.

– Не, – у Алеся перасохла ў глотцы. – Я чытаў сёе-тое з вашага, і...

Паэт зразумеў. Заварушыліся вусы.

Гарачыя, сінія цяпер, глядзелі на Алеся вочы. І Алесь раптам адчуў, што яму будзе не сорамна чытаць гэтаму чалавеку нават слабыя радкі, што ён нават хоча чытаць, што падсвядома, яшчэ палову гадзіны назад, марыў аб гэтым.

Ён стаў у нязграбнай паставе, нібы перад апаратам дагератыпіста.

– “Мова”, – сказаў ён.

У курыльні стаяла цішыня. Алесь адчуў, як б’ецца сэрца.

Вочы глядзелі на яго.

Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь Вавілонскую вежу Адам... І няўмольна сальюцца мовы зямлі У адну, народную нам.

Ён пачаў глуха: сэрца перашкаджала. Але плынь радкоў, як заўсёды, супакоіла яго, а тое, аб чым ён хацеў гаварыць, споўніла душу нязнанай пяшчотай, болем і любоўю.

А праз нейкую хвіліну голас ягоны ўзмацнеў, і ён пачаў адчуваць сэрцам кожнае слова. Чырвань кінулася ў шчокі.

І мая безвыходна пойдзе ў змрок, У атрутны, як вечнасць, цень, Трапяткая і сіняя, як васілёк, Гарачая, як прамень. Я ні шчасця, ні доўгіх год не жадзён. Хай пятля, хай памерці ў журбе, Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён, Калі ў іх не будзе цябе. Сірата па з’едлівай волі багоў, Гінучы мой карабель, Хай не будзе світання ў народа майго, Калі досвіткам здрадзіць табе! І няхай да мяне не прыйдзе вясна, Шчасце, песня, каханне, спакой, – Ўсё адно не змяняю твой чорны праснак На атруту пшаніцы чужой. Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой Збочу я да пякельных катлоў, Калі першы ж анёл на мове маёй Мне не скажа: “Братка, здароў!” Той, хто схоча хоць слова тваё разбурыць, Хай раней у апошнім баю Возьме смерцю і полымем тры муры: Цела, сэрца, песню маю. Ты мой жытні хлеб і каханы май, Песня продкаў, нашчадкаў палі. Без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай На душы, Ў небясі, На зямлі.

Хлопцы маўчалі. А ён глядзеў і нічога не бачыў. Потым, ускінуўшы вейкі, ён заўважыў, што паэт стаіць перад ім і сурова глядзіць яму проста ў вочы.

Разумеючы, што ў яго вось-вось падагнуцца калені, Алесь апусціў веі, каб не глядзець. Дзве рукі сціснулі Алесевы плечы. Ён адчуў, як лёг на ягоны лоб, над левым вокам, пацалунак, што пахнуў цыгарай, здаецца, нейкімі сухімі травамі і трохі віном.

Пецярбург спаў. Пад дугою мосціка драмалі гулкае цемрыва і чорная вада. Яны ішлі ўтрох і маўчалі. Гарэлі далёка-далёка адзін ад аднаго ліхтары.

Падымаўся вецер: відаць, зноў на дождж.

Паэт крочыў між сябрамі маўклівы і трохі змрочны:

– У вас на Дняпры сады?

– У нас сады, – адказаў Алесь.

– І ў нас сады.

– Я ведаю. Мой дзед расказваў...

– Адкуль ведаў?

– Некалькі год назад мне трапіў у рукі рукапіс нашага “Великого льоха”. Ты, Кастусь, можа, не чытаў, там адна душа вымушана вечна лётаць.

– Якую маеш на ўвазе? – спытаў паэт.

– Душу дзяўчынкі. Што ўбачыла на Дняпры залатую галеру царыцы і ўсміхнулася ёй. І вось мучыцца, пакуль не раскапаюць вялікі склеп.

Шаўчэнка глядзеў на яго насцярожана.

– На гэтай галеры ехаў мой дзед.

– Чаму?

– Царыцу звязваюць з імем майго прадзеда. Калі першы раз ехала ў Магілёў... І потым у Крым.

– Досыць непрыемна.

– Я не апраўдваюся, – ускінуў галаву Алесь. – Прадзед адмовіўся кінуць Дняпро, хоць яна яго і клікала.

– Ты не звяртай на гэта ўвагі, хлопча, – нібы нават прысаромлена сказаў Шаўчэнка. – І на “льох” не звяртай. Я тады быў малады. Жорсткі.

– Вы і цяпер такі, – упарта сказаў Кастусь. – Іншаму вас не навучылі, бацька. І добра.

– Ты князь? – спытаў паэт у Алеся.

– Так.

– Ну вось. А я былы прыгонны. І што з таго, калі мы побач ідзём тут, і ты сябра Зыгмунта і пішаш такія вершы. Мяркую, нашы разлікі за залатую галеру скончаны. Га?

– Яны даўно скончаны. Мой дзед варагаваў з усім гэтым яшчэ да майго нараджэння. Мяркую, і да вашага. Ён, дарэчы, ведае вашы вершы.

– І што ён кажа? – усміхнуўся Шаўчэнка.

– Сказаў: “Я б гэтага хахла не ў салдаты, а міністрам асветы замест дурня Уварава”.

Усе засмяяліся.

– Ну, мы б прасвяцілі, – усміхаўся паэт у сівыя вусы. – Ты, праўда, не пакутуй, хлопча, за тую галеру. Ідзеш той жа дарогай, што і людзі праўды, любіш няшчасны свой край, служыш яму, а астатняе – справа дзесятая.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)