Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 163
Перейти на страницу:

– Што ты мне, чалавеча, звягаеш аб музыцы, – злаваўся Эдмунд Вярыга.

Яго апанент, па ўсім відаць, студэнт-белападшэўнік, сядзеў, незалежна закінуўшы нагу за нагу.

Пыхаты твар, пагардлівыя вусны, залатыя брэлокі на ланцужку гадзінніка.

Цадзіў словы, нібы з судзейскага крэсла, цвёрда ведаючы: добра ўсё, аб чым бы ён ні сказаў. Што ён “левы”, сведчыў хіба што адзін з брэлокаў: залатое сэрца з рубінавай кропляй крыві. “Сэрца Айчыны”.

– Кажу, што аднастайная музыка, сумная. Як мова, – адказаў той.

І тут Алесь зразумеў, што брэлок з “Сэрцам Айчыны” – хлусня.

– А ты ведаеш аб дыяпазоне мужчынскіх галасоў у беларускіх хорах? – спытаў Вярыга. – Напэўна чуў, што так званы “падводка” ёсць толькі ў беларускіх хорах? З усіх славян толькі ў беларусаў ды яшчэ ў данскіх казакаў.

– Гэта яшчэ што?

– Прыемна спрачацца са знаўцам музыкі. Гэта самы найвышэйшы, які толькі магчымы, саліруючы мужчынскі голас. Спявае, а табе здаецца, што на небе б’юць срэбныя званы. Ад іх і да самай нізкай актавы – вось табе і аднастайнасць... Што, сумна?.. А вось гэта што?

Эдмунд праспяваў музычны сказ, мяккі голас пяшчотна закалаціўся ў сцены пакоя і сціх.

– Ну, гэта адзін дурань не ведае. Пачатак славутай арыі “Галькі”.

– Гэта, хлопча, песня: “Стала б ты калінай, абняў бы цябе я...” А гэта?

– Арыя Антаніды.

– Гэта “Выйду я на бо... на болані гуляць”. Спяваюць яе на Полаччыне, Віцебшчыне... А гэта?

Гукі загулі бадай што страшна. Голас Эдмунда ўдаваў бас.

– Н-не ведаю... Арганам гучыць. Што, нехта са старых немцаў?

– Ды не, – сказаў Вярыга. – Гэта “пан бог, цвярдыня мая”. Стары харал. Маеш рацыю, аднастайнасць. Манюшка, Глінка і... каго ты яшчэ там выбраў?.. Баха?

Людзі пырскалі па кутох.

– Ну што, яшчэ будзеш ці, можа, ужо досыць, зробім перадых? – Вярыга так і сказаў. – Думаю, досыць. Нецікава мне нешта з табою спрачацца.

– Я нядаўна сустрэўся з адным “італьянцам”, – як заўсёды, хаваючы ў шчыліны павек вочы, загаварыў страшны Малахоўскі. – То ён казаў, што на польскія і беларускія словы нельга пісаць музыку. Маўляў толькі паўнагалосныя мовы даюць добры тэкст для песні. Ён кампазітар. Свіння, – успыхнуў раптам Малохоўскі. – Я ніколі яму гэтага не дарую. Жарэ наш хлеб ды нас жа і лае. Прапанаваў яму верш Дуніна, верш Славацкага ды беларускі верш Сыракомлі. “Толькі папрасіце каго-небудзь перакласці. Да гэтых моў музыку пісаць нельга. Адна занадта шыпіць, другая занадта звініць”. Прапанаваў мне падшукаць яму паэта, каб той напісаў яму словы для харала падзякі гасудару імператару...

– А ты што? – спытаў Кастусь.

– Я спачатку хацеў быў... А потым падумаў, што яшчэ да суддзі трапіш... Не стаў звязвацца. Але праз месяў прынёс яму вершы... Гляджу, вылазяць вочы, вылязяць... “Ты што ж гэта прынёс? Мужыцкія вершы?”

– Чые вершы? – спытаў змрочны Валеры.

– Нашага “грамадзяніна князюхны”, – пырснуў Малахоўскі.

Алесь збялеў.

– Ты што... Ты якое меў права? Ды я і вершаў не пішу.

– А хто ў Кастуся аднойчы сшытак забыў і толькі на другую раніцу прыбег?

– Ды не пішу я, хлопцы, – Алесь вачыма маліў сяброў, каб падтрымалі. – Маніць ён.

– Увага! – сказаў Малахоўскі. – Князь Загорскі пры ўсіх кажа, што я – манюка. А я заяўляю, што ён – нізкі эгаіст і сябелюбца. Бо трымаць патрэбныя ўсім вершы ў сшытку і не чытаць іх...

– Змоўкні! – крыкнуў Алесь.

– То што, мне прачытаць ці папросім яго?

Валеры і Каліноўскія запратэставалі былі, але іх галасы заглушыў агульны крык:

– Просім! Просім!

– Я не паэт!

І тут ціхі голас з мяккім акцэнтам сказаў у раптоўнай цішыні:

– Што ж гэта ты саромеешся вершаў, хлопча?

Алесь крутнуў галавою ў той бок.

На парозе стаяў чалавек у сінім сурдуце і спадылба, з пахмурым, няўлоўным смяшком глядзеў на Алеся.

– Так нельга, – сказаў Шаўчэнка. – Спачатку гэта, праўда, як каханне. Страшана, што нехта даведаецца. Але нашто ж саромецца кахання? Дадзена яно – значыць, шчаслівы чалавек на зямлі.

Зыгмунт памкнуўся быў устаць яму насустрач, але пасівелы чалавек зрабіў яму няўлоўны жэст далонню, і той астаўся сядзець, толькі вочы засмяяліся.

– Калі ласка. І мне цікава, – з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт. – Паляк?

– Беларус.

– Тады тым больш... Вы адкуль?

І гэтая амаль вясковая інтанацыя ў словах мучанага-перамучанага чалавека раптам прыгадала Алесю белага-белага дзеда Кагута пад дзічкай у цвеце, захад і Дняпро.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)