Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 85
Перейти на страницу:
І бацька моўкне і чакае, Што скажа дзядзька або маці, І ціха стала ўраз у хаце: Чутно, як муха пралятае. — Пасада, кажаш, вельмі ўдатна, Ўсяго там родзіцца аж надта. Чаму ж яе там не купляюць? На нас, ці што, людцы чакаюць? — Пытае маці. — Каб такая Была зямля гэта прыўдала, Яна б дагэтуль не гуляла. Або аб ёй ніхто не знае? Ці тыя людзі ўсе паснулі, Якім зямелька трэба пільна?.. Ой, каб яна была прыхільна, Яе б даўно ўжо прыгарнулі. — Чакаць не будзе, ёсць вядома, Калі сядзець ты будзеш дома Каля свайго збана, карыта, — Сказаў Міхал крыху сярдзіта, — Сама зямля не прыйдзе, чуеш, А сам за ёю павандруеш. Калі сядзець ды так гадаці, — Не выседзіш нічога, маці. Не бойся: людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць, Не запустуе, не згуляе! — А пэўна, — дзядзька пацвярджае. — Ды як яно ўжо ні было б там, — Зноў кажа бацька, — а пад плотам, Зямлю купіўшы, не валяўся б, Ды як бы жыў яшчэ! Не знаўся б Ні з панскай ласкай, ні з панамі, Жылі б сабе гаспадарамі. А што за шчасце тут, спытаем? Які прыбытак мы тут маем? Вуглы падпёрты пірагамі? Што грыб падымеш тут часамі? За ўсё іх голаву, з грыбамі!.. Яно б чаму? служыць бы можна, Каб не валяўся так нязбожна У вочы гэты Рак-вар'ят. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае. Ды хоць бы пан, а то — зараза, Так, шалахтун, байструк, пралаза, Няшчасны вырадак, пастух... А колькі гонару і мух! Ды як тут жыць? Няма ахвоты, І марны ўсе твае турботы. Жывеш, ліпіш, як на калу ты, І ногі й рукі ўдзеты ў путы. А подзьме вецер, і ўсё бухне, І ўсё старанне тваё рухне. А дзе дзявацца? Пакукуеш, А век на службе не звякуеш. І ўсе тужліва замаўкалі, І думкі кожнага займалі Аб тым, што тут жывеш дачасу, Жывеш сяк-так, пакуль жывецца. Калі ж нібудзь, а давядзецца Шукаць свайго хлябка і квасу.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)