Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 85
Перейти на страницу:
Ўжо сонца ўгору падхадзіла, На лісцях роску асушыла; У небе хмарачкі дзянныя Плылі, як гускі маладыя, Чародкай белай над лугамі, Над свежым лесам і палямі. А гэты ветрык дураслівы Траве зялёнай чэша грывы, Ў садку жартуе з верабінай, Як голец-хлопец той з дзяўчынай, І валасы зялёным стрэхам У лесе гойдае са смехам. А круглаверхія асіны Разносяць нейкія навіны І так гутораць, так смяюцца, Што аж іх лісцікі трасуцца, — Відаць, такая іх урода.
Прыйшла і маці з агарода. — Алесь, сынок... ідуць кароўкі! Бяжы хутчэй, рассунь засоўкі, Каб не штаўхаліся дарма... Ну, я лепш збегаю сама! Куды ты, Юзік, безгаловы?
З-за рэчкі ціснуцца каровы. Ідзе паперадзе Красуля, За ёю Лысая, Рагуля, Ды дзве пярэзімкі-цялушкі Ідуць у згодзе, як дзве дружкі; А збоку чмыша бык Мікіта, Хвастом матаючы сярдзіта.
А авадні, як рой пчаліны, Сляпіцай лезуць да скаціны, Гудуць драпежна, тнуць балюча, Бы крапіва тая пякуча, Дыхнуць каровам не даюць. Каровы злосныя бягуць, Адна другую б'юць рагамі І толькі тухкаюць нагамі; І сам пастух бяжыць, гукае І гэту заедзь праклінае; Няма за поганню парадку, Сярдуе сам і злуе статка, Барзджэй, як можа, ў хлеў пражэцца — І горш у весніцах таўчэцца. Каля хлява рух-суматоха: — Куды ты, чортава Панчоха?! — Крычыць Уладзя, свішча пужка («Панчоха» — Лысае мянушка). Назло Рагуля ўжо ў варотах Цялушку рогам капарнула, Аж тая, бедная, раўнула; Тут Галас выскачыў з-пад плота І ўжо па ўласнаму пачыну Знайшоў зачэпку і прычыну Свае тры грошыкі прыткнуць, За хвост Мікіту пацягнуць. Ну, словам, шум тут быў вялікі, І танцавалі без музыкі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)