Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 85
Перейти на страницу:
— А, ліха матары і батцы! А, дурань, воўча тваё мяса! На двор брахаць, стары дурніца! Гаршчэчнік, чортава ты пыца! — І, на сабаку накрычаўшы, Тады ўжо стрэльбу з плеч знімае І на сцяну яе чапляе, У хату ўходзіць, торбу зняўшы, Садзіцца там, гаворыць мала, Каб жонка зразу не пазнала, Бо толькі скажа адно слова — Прапала хітрасць, і гатова! — І дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся! Ото натура! — жонка лае, А ён смяецца, не шманае. — Няма табе граху, ні посту! Хоць у палонку кідай з мосту! — А ў пост, скажы, сварыцца можна, Калі ты гэтака набожна? — Міхал у жонкі запытаўся. — Або я п'яны ці валяўся?.. От не крычы ты і не лайся! Лепш у дарогу ты збірайся! — Куды ў дарогу? Што пляцеш ты? Прапіў свой розум, ці што, ўрэшты? — З трывогай жонка ўжо пытае І тон сярдзіты свой мяняе, Бо ёй у голасе Міхася Адразу праўда пачулася; І дзеці бліжай селі к тату, Якраз вайшоў і дзядзька ў хату. — Дык так, Антось, пераязджаем, Апошні час тут дажываем. — Куды? — Ў Парэчча, у балота!.. — Бадай ты спрахла! от брыдота! Цягніся зноў, а глуш такая! — Антось Парэчча праклінае. Ўздыхнула цяжка-цяжка маці, І зразу стала смутна ў хаце, Як бы з усіх куткоў і шчылін, З усіх чуць-чуць заметных звілін Сюды бяда панапаўзала І гэтак прыкра пазірала На ўсіх, ад мала да вяліка, Бязжаласна і без'языка, Зрабіўшы ўмомант замяшанне, І змоўклі ў хаце ўсе дазвання. Знячэўку маці аж прысела — Так пераборка ўжо дадзела! Апроч таго, тут абжыліся, На ногі трохі падняліся; Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям'ёю, У саму бездараж вясною. — Дзе наша, брат, не прападае! — Міхал гаворку зачынае. — Ці ж толькі свету, што ў аконцы? Або так міла тут бясконца? І там мы будзем жыць таксама; Няма ўжо горшай, як тут яма. А сенакос тут дзе? за светам! А там блізютка, каля дома — Парэчча добра мне знаёма! А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата. Грыбоў і ягад — страх багата!.. Там выгад болей, чалавеча!.. — Паедзем, татачка, ў Парэчча! Ось там грыбоў папазбіраю! Ой, іх збіраць ахвоту маю! — Схапіўся Костуська і скача, А маці з гора чуць не плача. — Згараць яны няхай з грыбамі! Але ці будзе хлеб часамі? — Антось пытае ўжо сярдзіта. — А колькі там пасеем жыта? Зямлі, як бабе старой сесці. Папробуй сядзь на гэтым месце... — А дзе ты дзенешся? і сядзеш! Нічога, браце, не парадзіш. — Яму, як выпіў, гора мала! — На бацьку маці зноў напала. — А мне, ты думаеш, салодка? Ды справа проста і каротка: Не будзеш ты з ляснічым спорыць, Рабі вось тое, што гаворыць. А не — йдзі вон: варона з куста, А пяць на куст, бо хлеба луста Нялёгка ўсім, брат, дастаецца. Пустым той кут не астанецца: Не будзе нас — другі там сядзе, І не зважаючы, не глядзя, Якое месца і выгода. — Што так, то так, ды працы шкода, Якую мы тут палажылі; Зямлю так добра мы ўгнаілі. А на каго мы працавалі? Каму пасаду гатавалі? Так, чорту лысаму з балота. Прыпрэцца нейкая галота Тваёю працай карыстацца, Тваім мазолем нажывацца. Не толькі «дзякую» не скажа, А хвігу ў нос табе пакажа. — Ну, што паробіш, як такая Ужо нам доля выпадае?
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)