Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: ГА Беларускае таварыства «Кніга»
- ISBN: 985-6605-19-9
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...». Краткое содержание книги:
Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.
Перейти на страницу:
* * *
Кругло, мало балоцечка,
Там хадзіла малодачка,
Сеяла расу-красу:
— Расці, мая раса-краса,
I тонкая й вісокая,
На лісціка шырокая.
Kaлi буду ў мамулькі,
Тады буду паліваці,
Калі буду ў свёкаркі,
Тады буду забываці.
З каранём цябе вырву,
За тын цябе кіну.
Няхай цябе коні стопчуць,
Няхай цябе свінні сточуць.
* * *
А лятала шэра перапёлка
А па чыстым полі, а лятала.
А шукала шэра перапёлка
Сваіх дробных дзетак, а шукала.
А не знайшла шэра перапёлка
Сваіх дробных дзетак, ой
не знайшла.
Толькі знайшла ды яна
гняздзечка,
Цёплае мясцечка толькі знайшла.
А хадзіла горкая сіротка
Ды па чыстым полі, ой хадзіла.
А шукала сваіх татку з мамкай,
ай шукала.
Ды не знайшла сваіх татку з
мамкай,
Ды не знайшла.
Толькі знайшла сцюдзёну
крынічку,
Халодну вадзічку толькі знайшла.
* * *
Пара, жонкі, дамоў ісці,
Пагубляла зара ключы.
А хто мае ключы знойдзіць,
За караля замуж пойдзіць.
Адна дзеўка ключы знайшла,
За караля замуж зайшла.
* * *
А я жала да вечара,
Забалела сярэдзіна.
Забалела сярэдзіна,
I душу я звярэдзіла.
А мой свёкарка згадлівы,
А мой свёкарка спагадлівы.
Ён лазеньку выпаліў,
З душы смутак выпыліў.
I наламаў бярэзнічку,
Папарыў мне сярэдзінку.
Ой, белая бярэзіна,
Баліць мая сярэдзіна.
ТАЛАКА
Талачу, талачу —
талакі не ўняць...
* * *
Талачу, талачу — не талочыцца.
Не даюць гарэлкі, мне не хочацца.
Талака, талака — талакі не ўняць.
Не дадуць гарэлкі, не буду пяяць.
Казалі на мяне, што я п'яніца,
Я ў свайго свёкаркі ўся парадніца.
Казалі на мяне, пасялушачка,
Я ў свайго свёкаркі весялушачка.
Я пайду малада быстрай ракою,
Абламлю каліну правай рукою.
А тая каліна ды ў руцэ звяла,
Я свайго свёкарку ў госцейкі звала.
Я й піва варыла, мёд саладзіла,
Я свайму свёкарку ўсё не ўгадзіла.
I піва не п'яна, мёд не салодак.
* * *
Нядоля, нядоля, свёкарка, твая,
Не п'яна, не п'яна талака мая.
Нядоля, нядоля, няшчасце мае,
Не любіць свякроўка йменніка
майго.
Шлець мяне маладу ў Дунай па
ваду.
I пятух не прапеў, гусак не
крыкнуў.
Я іду па ваду, тоячы крыўду.
— Не стукні, не грукні, суды
беручы,
Не ступі няроўна, ваду несучы.
A нясі вадзіцу паціхусеньку,
A стаўляй вадзіцу памалюсеньку.
Каб твая вадзіца не пліхнулася,
Каб твая свякроўка не абачхнулася.
Стукнула, грукнула, суды [5] беручы.
Як пачуў міленькі, коні пасучы.
— Пастаў, мілая, не ходзі вады,
На рацэ паставіў туман невады.
Я коні напасу й вады прынясу.
Заняўся, заткаўся а дзень малады,
Прынясла з Дунаю свякроўцы
вады:
— Во табе, мамулька, свежая вада,
Напіся, памыйся з поўнага вядра.
— Я цябе, нявестка, не вады слала,
Я цябе нявестка, з свету зжывала.
— Ты мяне, свякроўка, дзеўкаю
знала,
Нашто ж ты ,мамулька, за сына
брала?
* * *
Ішоў я, ішоў я
З паўначы з карчмы.
Знайшоў я, знайшоў я
Салаўя ў карчы.
— Салавей, салавей,
Ранняя пташка,
Ты запей, салавей,
Раннюю песню.
— Рад бы я пяяці,
Голасу няма.
Учора з вячора
Сам мамку схаваў,
Сягоння раненька
Голас мой прапаў.
* * *
Ай, гуляй-гуляй, шчука-пладіца,
Калі цёпла вадзіца.
Пойдзеш на мора, на сіні азёры,
Гуляці не будзеш.
Ай, гуляй, гуляй, млода
Клаўдзічка
У роднай мамкі.
Пойдзеш к свёкарку,
Гуляці не будзеш.
Цябе маладу пашлюць па ваду,
Самі сядуць абедаці.
Прянясла вады — на сябе бяды.
Ёсць каму піці даці,
Даць i старому, даць i малому,
I міламу маладому.
Лыжачка лясніць, слёзачка
капніць,
Я й паабедала.
вернуться
5
Суды — два вядры.
Перейти на страницу: