Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...
Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...

Электронная книга - «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...». Краткое содержание книги:

Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:
* * *
Пайду я кароў даіць, А за мной Давыд бяжыць. Кіну я даёначку Давыду ў галёначку. Каб цябе кадук стаптаў, Як ты мне хвартух падраў. Гэта мне татусь купіў, Каб мяне Пятрусь любіў.
* * *
Буду я дзевак прасіць, — Паможце мне дзеда злавіць. Мой дзедзька далёка відаць, У яго боцікі скрыпяць. Шубачка бабровоая, Шапачка-баранкоўка. Кудры завіваюцца, Дзеўкі заглядаюцца.
* * *
Дзед бабе чугай шыіць, A ў бабы душа ныіць. Дзед бабе чугай пашыў, На начы сем раз прасіў.
* * *
Дзед бабу тапіць вядзець, А баба крычыць, не йдзець. Дзед бабу чабох на дно. — А мне, дзедзька, й тут ладно.
* * *
Казалі, мой дзед прапаў, А яго ніхто не ўкраў. Мой дзед па гарэ ходзіць, Карагод дзевак водзіць.
* * *
Пайду я на ток, на ток, Знайду я курэй куток, Пеўніка ніводнага, Галоўка заводная. Вы, курачкі, не сакачыце, Галовак не клапачыце. Ёсь у мяне рэшата пер'я, Куплю вам пеўніка пеўна. Ёсь у мяне рэшата пшаніцы, Буду я сыноў жаніці.
* * *
На гарэ дудар хлодзіць, Карагод дзевак водзіць. — Дзяўчаты-пралесачкі, Не йдзіце ў арэшачкі, А вы там заблудзіце, Дамоўкі забудзеце. Вас заяц напугаіць, Вас пугач загукаіць.
* * *
Пайду я праз тын глядзець, Як жа мой дзядулька арэць. Конік вараненечкі, Дзядулька маладзенечкі.
* * *
Не ўцякай, дзядулечка, Я ж твая бабулечка. Чаго ты туляешся, За дзевак хаваешся, Каго ты ўракаешся Ці мяне цураешся?
* * *
Шэрая зязюлечка Па саду паляцела. Далі мне дзядулечку, Kaго я захацела. Трэба мне піва варыць, Трэба мне сыноў жаніць. Трэба мне гарэлку гнаць, Трэба мне дачок аддаць.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)