Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...
Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...

Электронная книга - «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...». Краткое содержание книги:

Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 27
Перейти на страницу:
* * *
Ha ўдоўчыным полі Сабраліся работнічкі. А мядзведзь карчом арэць, A воўчанька барануіць, A заінька дроўцы сячэць, A лісічка бліны пячэць. А за лес сонца, за лес. А мядзведзь на ель палез, A воўчанька ў лес пабег, A заінька пад ёлачку, A ўдовачка ў каморачку.
* * *
Закурыўся a дробненькі дожджык, Ды па чыстым полю закурыўся. Зажурыўся мой бедны татулька Па майму бяздоллю, зажурыўся.
Не курыся, a дробненькі дожджык, Ды па чыстым полю не курыся. Не журыся, мой бедны татулька, Па майму бяздоллю, не журыся.
* * *
На моры жабка красенцы ткала. Рана-рана красенцы ткала. Прыйшоў арачак Да жабкі ў сваты. Рана-рана, да жабкі ў сваты. Даець ей ганьбу Вірлун пуляты: — A ў цябе, ў жабкі Кароткі лапкі. Рана-рана, кароткі лапкі. — A ў цябе, рачак, у срачцы вочкі. Рана-рана, у срачцы вочкі. — Кароткі лапкі Далёка скачуць. Рана-рана, далёка скачуць. — У срачцы вочкі Далёка бачаць. Рана-рана, далёка бачаць.
* * *
Перапёлка, ты не ві гняздзечка Блізка ля дарожкі, перапёлка. Пастушочкі каровак пагонюць, Яечкі заберуць, пастушочкі. Канюшочкі на начлег паедуць, Гняздзечка распоруць, канюшочкі, Перапёлка, ты не ві гняздзечка Блізка ля дарожкі, перапёлка.
* * *
Божа мой! А ель мая зялёная, Свякроў мая шалёная, Загадала мне работачку: На моры бялілць, На лесе сушыць, На небе качаць, У арэшак складаць. Я ж не вутачка Па мору плаваць, Я ж не птушачка Па лесу лётаць, Я ж не соўнейка Па небу хадзіць, Я ж не вавёрка У арэшак складаць.
* * *
А я ў полі жыта жала, Дамоў прыйшла, бяда стала. Звалілася свякроў з тыну У зялёную крапіву, Не жаль жа мне свякровачкі, А жаль жа мне крапівачкі. Кралівачку на нівачку, Свякровачку ў магілачку. Кранівачку жаці буду, Свякровачку клясці буду.
* * *
Сама пайду дарогаю, Голас пашлю дуброваю, Няхай голас галасуіць, Няхай мяне мамка чуіць, Вячэрачку мне гатуіць, Пасцелечку мне бушлуіць. Вячэрачку смачненькую, Пасцелечку мякчэнькую. Вячэрачку медавую, Пасцелечку пухавую.
* * *
A каліна-маліна, Не стой над ракою, He раўнуйся ca мною. Было тады раўнавацца, Як была я ў татулькі Бялей твайго цвету, А чырваней ягодачак. А як у свёкаркі стала, На рутаньку звяла, Стала тонкая, як былінка, Стала белая, як ліпінка. A былінка стаптаная, А рутанька сарваная, A ліпінка здзяроная, Я ў свёкаркі зажуроная.
* * *
Іду, бягу дарогаю, Крышу, ламлю ляшчыннічак, Трушчу, лушчу арэшачкі. Ядзёрачкі ў рукавочак, Шалупачкі ў прыпалочак. Ядзёрачкі мамулечцы, Шалупачкі свякровачцы. I з свякроўкай пасваруся, Мамулечцы пажалюся. А шумён наш бор, шумён Над усімі барамі. А хвалён наш пан, хвалён Над усімі панамі. Яго пані майнейшая, Яна за ўсіх ладнейшая. Выкаціла бочку віна, Другую — гарэлачкі. Бочка віна для дзяўчат, Гарэлачка для хлопцаў. A хлопчыкі іграць будуць, A дзяўчаткі спяваць будуць.
* * *
Звінелі пчолкі, па бару лятаючы, Салодкі мёд збіраючы. Плакала ўдоўка, вячэрку гатуючы: — Вячэр мая сахарная, З кім мне цябе спажываці? Дзеткі мае драбненькія, З кім мне вас гадаваці? A i з Богам, удовачка, Бедная галовачка.
* * *
A ў цёмным лесе мядзведзь рыкаіць Раю-раю. Мядзведзь рыкаіць, дзевак пужаіць. Раю-раю. — Рыкай, рыкай, мы не баімся. Раю-раю. Толькі баімся асенняй ночкі. Раю-раю. Асення ночка разлуку даець, Раю-раю. A адлучаіць ад таткі, мамкі, Раю-раю. A прылучаіць к свёкру, к свякроўцы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)