Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: ГА Беларускае таварыства «Кніга»
- ISBN: 985-6605-19-9
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...». Краткое содержание книги:
Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.
Перейти на страницу:
А дзенькавала
Бела бярозка дуброўцы:
— Дзянькую табе,
Мая дуброўка, за тое,
А за тваё пастаяньніка ціхое,
Што за табой
Ціхусенька стаяла,
Што за табой
Буйных вецяроў не знала.
А дзенькавала
Наша Аксінька мамульцы:
— Дзянькую табе,
Мая мамулька, за тое,
За тваё гадаваньніка ціхое,
Што я за табой
Маладзенькая адгуляла,
Што я ў цябе
Цяжкай работкі
Не знала,
Hi дзяжу мясіць,
Hi ваду насіць,
Не знала.
Я ў свякровачкі ўсю работачку
Узнала,
I дзяжу мясіць, i ваду насіць,
узнала.
Перейти на страницу: