Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: ГА Беларускае таварыства «Кніга»
- ISBN: 985-6605-19-9
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...». Краткое содержание книги:
Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.
Перейти на страницу:
* * *
Пан-гаспадарок,
У святы вечарок
Пастаі ў двары,
Шчодра адары.
З кубла, з-пад страхі
Паўні нам мяхі.
Вялічка даўно
Грукнула ў вакно.
Не дасі яец, —
Палупіш авец,
Не дасі сыра, —
Паложаш сына.
Мы не жабракі,
Ды з тваёй рукі
Рады многа ўзяць,
Многа пажадаць:
У дзяжу спарыну,
Сына на вясну,
Увосень зяця,
У восець багацця.
КУПАЛЛЕ
Ішла Купалка сялом, сялом,
Казала дзеўкам: чалом, чалом...
Ішла Купалка сялом, сялом,
Казала дзеўкам: чалом, чалом.
Дзеўкі Купалкі не пазналі,
На вулку гуляці не пазвалі.
Стала Купалка бедаваць:
— А дзе ж мне ночку начаваць?
— Ідзі, Купалка, ў канец сяла,
Начуй, Купалка, ў Васіля.
У яго хатка навенька,
У яго сямейка вяселенька,
У яго піва наганёна,
У яго дачушка заручона,
За купчыка аддадзёна. '
Паедзіць купчык купчаваці,
А маладзенька шынкаваці.
* * *
А на Йвана Купалу
Дзеўкі краскі збіралі.
Красак паназбіралі
I да Ивана паслалі.
А Йван краскі не ўвазнаў,
Да Купалы адаслаў.
А Купала ўвазнала,
A Івану сказала:
— Гэта тыя зёлачкі,
Што збіралі зорачкі.
Гэта тая травіца,
Што Брацітка-й-Сястрыца,
A Брацітка — сіні цвет,
А Сястрыца — жоўты цвет.
* * *
Іван, Іван ды Мар'я
Каціліся з у звал ля.
Іван Мар'ю пераймаў,
Ручкі-ножкі цалаваў.
Каціліся з гарушкі
У мяккія падушкі,
Каціліся з даліны
Ў пуховыя пярыны.
* * *
Ай, Купала, Купала,
Дзевак многа прапала.
A ў Купалушкі тры дачушкі.
Адна дачушка тоўста, гарбата,
Друга дачушка тонка, вісока,
Трэцця дачушка бела, румяна.
Тонка, вісока зайшла далёка,
Бела, румяна зайшла за пана.
Тоўста гарбата зайшла багата.
* * *
А выйду, выйду на вуліцу,
A ўдару, ўдаруў ладоначкі
Аб залатыя пярдёначкі.
Як зачуў жа мой свёкарка,
Пачаў прасіць мяне скоранька:
— Не бі, нявестка, ладоначкі,
Не псуй залатыя пярсцёначкі.
— А што ж за дзела, мой свёкарка,
Не заслужыла я вокрыка,
Не ты ладоначкі гадаваў мае,
Не сын пярсцёначкі спраўляў
твой мне.
Пагадаваў ладонкі татулечка,
Спраўляў пярсцёнкі брацюлечка,
Спраўляў брацюлька пярсценкі ў горадзе,
Казаў гуляці мне моладзе.
* * *
Божа мой,
Чаму селязень смуцен, невясёл?
— А як жа мне вясёламу быць.
Учора з вячора на моры быў,
Вутачку сачыў,
Сягоння рана палёдела.
Каб далёкая, жалі б не было,
Яна ж ад мяне на трэццім кусце
Купаецца, ныраецца,
Мне, селязеньку, наругаецца.
Божа мой,
Чаго маладзец смуцен, невясёл?
— А як жа мне быць вясёламу.
Учора з вячора ў дзяўчыны быў,
Дзяўчыну запіў,
Сягоння рана за другога йдзець.
Каб далёкая, жалі б не было.
Яна ж ад мяне на трэццім дварэ
Умываецца, выціраецца,
Мне маладому наругаецца.
Перейти на страницу: