Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 77
Перейти на страницу:

Я ні пры якіх умовах не хачу развітвацца са сваім целам. Яна павінна зразумець. Яна не можа не зразумець мяне, бо ўсё і пачалося з іх, з нашых целаў, якія знайшліся, выбралі адно аднаго з безлічы былых і будучых варыянтаў.

З нашых целаў, што сталіся пасланцамі і разведчыкамі душаў.

Зараз я скажу пра тое, аб чым дагэтуль маўчаў.

Пакуль што ні разу я не спрабаваў даць вам пра маю спадарожніцу хоць нейкае ўяўленне - намаляваць яе партрэт, акрэсліць характар.

Я не здолею зрабіць гэтага і сёння, бо Яна прыходзіла да мяне ў розных абліччах - то зеленавокай шатэнкаю з круглай радзімкаю пад брывом, то серабрыстай тонкаю бландзінкай з кароткай «марсіянскай» стрыжкай, то... Навошта гэты пералік з наборам зашмальцаваных эпітэтаў, калі дзесяткі яе абліччаў не змаглі схаваць таго, што гэта заўсёды была Яна - яе сунічныя смочкі, яе бясконца знаёмыя пальцам хрыбеткі, яе лона, якое я называў імем маленькага ласкавага звярка, яе вусны, якія даводзілі маю плоць да белага кіпення.

Памятаю, як у зімовым альпійскім гатэльчыку, гледзячы ўранні на яе цела, я маліўся, каб для гэтага цёплага палевага колеру, для даўгіх і тонкіх, але такіх моцных точаных ножак, для літых грудак з пяшчотнымі цёмнымі дзюбкамі, для бездакорнай спіны з раўнюткім паскам пазваночніка і дзвюх крутых, зробленых з жывога мармуру палавінак там, дзе спіна губляе сваё найменне, каб для ўсяго, што я бачу, час спыніўся...

Гэта нязменна было Яе цела, якое выпраменьвала ў прыцемку мяккае святло і плавала ў ім, лягчэйшае за касмічную бязважкасць і адначасова па-зямному важкае і поўнае сакавітасці нагрэтага сонцам ананасавага яблыка. Яе святло было часткаю гэтае цеплыні, яго эманацыяй і не мела нічога агульнага з прывідна-халодным свячэннем з аблуднае кніжкі пра тонкі свет.

Характар? Ён таксама быў пераменлівы, як Яе твар, як паверхня рэчкі, што павольна плыве ў одуме і раптам прачынаецца, становіцца капрызліва-гарэзнай, б'ецца ва ўтравелыя, парослыя жабінымі вочкамі берагі, а за павароткаю, за купчастай алешынай зноў робіцца элегічна-сцішанай, набіраючыся сілы і ўпэўненасці перад доўгім перакатам. І ўсё гэта - з падводнымі плынямі, з падступнымі бохатамі і страказінымі затокамі - тая самая чыстая лясная рэчка.

Здаецца, збіваюся на сентыментальнасць... Зрэшты, я пішу зусім не літаратурны твор.

Але як, сапраўды, назваць гэты рукапіс? Супроць дэфініцыі «запавет» пратэстуе ўся мая істота. Дзённік? Дыяруш? Падарожныя нататкі? Справаздача пра экспедыцыю?

Я выконваю абавязак літаратара, а астатняе - жанр і, так бы мовіць, канчатковы дыягназ - будзе вызначана без майго непасрэднага ўдзелу, магчыма, якраз у тую хвіліну, калі вы дойдзеце да гэтай старонкі.

Яе імя? Я даў Ёй імя пасля першых вандровак, аднак не хачу называць яго тут, бо напраўду дасюль не ведаю яго.

Хіба гэта варта ўвагі ў параўнанні з тым, што Яна - мая жанчына.

А гэта я ведаю з такой самай дакладнасцю, як тое, што я мужчына, што мне 42 гады і кожны новы дзень набліжае мяне да падарожжа, якое станецца найдаўжэйшым, да падарожжа, дзе Яна набудзе нязменнае аблічча і нарэшце назаве сваё імя.

Я яшчэ не гаварыў, што кожнае вандраванне канчалася блізкасцю. Нават там, у нязнаным горадзе і стагоддзі, дзе я быў алхімікам і ў паўднёвазаходнім куце маёй каменнае цэлі са здзеклівай размеранасцю крапала вада. Калі я ў роспачы накінуўся на сцены, Яна выняла пад вакенцам, праз якое падавала мне ежу, некалькі цаглінаў і апынулася ў разгромленай лабараторыі, каб змазаць мне арнікай параненыя рукі і стаць маёй на мулкіх тапчагах каля няроўнай сцяны з зялёнымі ўзорамі цвілі.

Мы любілі адно аднаго ў гатэлях і прапахлай карыцаю белай мураванцы над морам, да якога вялі роўна трыццаць дзве высечаныя ў скале прыступкі. Нашыя целы перапляталіся, зліваючыся ў адну шматрукую, шматногую і шматвокую істоту, на шырокіх і вузкіх ложках, на пухкіх пярынах і праседжаных канапах з колкімі вусамі спружынаў, у фатэлях і на вагонных паліцах, у цемры і перад уважлівымі люстрамі ў старадаўніх асадах, якія ўмелі паказаць самыя патаемныя куточкі гэтага салодкага вар'яцтва. Я не паверу, што Яна забыла тое купэ, і столік, на якім ляжалі яе локці, і сонечных зайчыкаў, што скакалі па аголенасці веснушкаватых плечукоў, і круглыя вочы старога з роварам на чыгуначным пераездзе.

Яна магла аддацца мне ў самым нечаканым месцы. Аднойчы гэта была пляцоўка агляду над агнямі рэкламаў начнога горада. Другі раз - цёмны міжгародні аўтобус з рэдкімі соннымі пасажырамі на пярэдніх сядзеннях.

Словы бываюць бездапаможныя і ніколі не перададуць усёй пранізлівай асалоды першага дотыку і таго, як сrеsсеndо распускаецца кветка перарывістага дыхання і як яна ападае пялёсткамі ўскрыкаў.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)