Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 77
Перейти на страницу:

Чым далей я чытаў, тым саркастычнейшая ўсмешачка змяілася на вуснах. Да маіх падарожжаў гэты трактат меў прыкладна такое дачыненне, якое мелі да праўды сярэднявечныя фаліянты, чые аўтары абвяшчалі нашых продкаў аднавокімі гіпербарэйцамі, асуджанымі бавіць жыццё ў вечных снягах і сумовіцца з белымі мядзведзямі.

Мяне спрабавалі пераканаць, нібыта насельнікі тонкага свету не маюць патрэбы ў сонечным і ў любым іншым святле, бо самі з'яўляюцца яго крыніцаю, а я не мог забыць, як мы з Ёю раскладалі вогнішча ў начным лесе з усімі яго схаванымі ў цемры шолахамі і страхамі. Мяне ўгаворвалі даць веры, што ў тым свеце існуе агульная для ўсіх мова, а я выдатна памятаў, як у цеснай кавярні, дзе мы, увайшоўшы з марозу, замовілі па вялікай шклянцы глінтвейну, усе, апрача нас, гаварылі па-нямецку.

Над той кавярняю быў гатэльчык, і мы вырашылі там спыніцца. За вокнамі ўзвышаўся не крышталёвы замак, а заснежаны альпійскі перавал; гаспадыня падавала на сняданак каву са свойскімі вяршкамі, а ў прыбіральні стаяў на палічцы канцэнтраваны хваёвы дэзадарант, што ўзнік там, як выглядае, зусім не ў адпаведнасці з жаданнем майго астральнага цела, бо я выбраў бы водар язміну.

Яна любіла светлае віно, і ў вясковай крамцы мы неспадзявана адкрылі пакаштаваную неяк у Вільні «Ларэляй» з яе халаднавата-вытанчаным букетам. Каб трапіць у крамку, трэба было паўгадзіны спускацца ўніз, у даліну. Сцежка вілася ўздоўж жывой і ўзімку рэчкі, што, абсыпаючы падарожніка срэбным пылам, абрывалася з уступу. Якраз там, каля вадаспаду, мне прыйшла ў галаву думка, што наш шырачэзны гатэльны ложак падымалі з даліны шрубалётам. Мы ведалі, што, пакуль прыйдзем назад, гаспадыня зноў заменіць у нумары ўсю бялізну і туга прышпіліць начышчанымі да бляску меднымі гузікамі-булдавешкамі блакітную накрухмаленую прасціну.

Пра альпійскі гатэльчык я павінен падрабязней сказаць і з іншае прычыны. Пачынаючы з яго, нашы падарожжы ўвайшлі ў новую стадыю.

Тады на маёй ускраіне канчаўся лістапад. Пасля філіжанкі кавы мяне пацягнула на вуліцу. Дзень быў па-зімоваму стылы, на падмерзлай траве бялелі лапікі снегу. Я здзівіўся, што вуліцы нечакана пустэльныя, бо ўчора ўвечары, калі ўкладваўся спаць, была серада, значыцца, сёння - звычайны чацвер. Уражаны здагадкаю, я павярнуў да газетнага шапіка. Газеты на вітрыне датаваліся суботай.

Адсюль вынікала, што я прабыў у ложку не ноч, а два дні і тры ночы, роўна столькі, за які час мы з ёю заплацілі ў гатэлі. Падумаўшы: «у ложку», я не ўтрымаўся ад усмешкі.

Калі скажу, быццам мяне апанавала радасць, пакрыўлю душой. Але не было і боязі. Патаемна я ўжо чакаў гэтага.

Не маю часу ды і жадання перачытваць ранейшае, таму, пэўна, паўтаруся, згадаўшы, што думку пра вар'яцтва адкінуў яшчэ да развітання з Наташаю. Пра якое вар'яцтва магла ісці гаворка, калі свет, куды я вяртаўся раніцой, успрымаўся мною - у краме, у размове з сантэхнікам або з Лёнем, што прыйшоў па чырвонец - цалкам адэкватна. Іншая рэч - наколькі мне хацелася вяртацца.

Але ў лістападзе гэтая праблема яшчэ не выходзіла на першы план. Мне хапала ўсведамлення сваёй абранасці і далучанасці да таямніцы. Часам я лавіў сябе на тым, што з пачуццём перавагі паглядаю на прахожых, а часам дазваляў сабе думаць аб перспектывах, якія давалі мне падарожжы як літаратару.

Абуджэнне ў суботу заместа чацвярга сталася рысаю, за якой падзеі атрымалі інакшы рытм і новую лінію руху. Удакладню, што гэтых лініяў было адразу некалькі і яны ўвесь час перапляталіся ў складаным узаемадзеянні.

Пасля гісторыі з горным гатэлем я купіў наручны гадзіннік, які паказваў таксама дні тыдня, і штовечар клаў яго на панель над ложкам, каб ведаць, у які дзень вярнуўся. Новы гадзіннік строга трымаўся традыцыйных правілаў, чаго нельга было сказаць пра стары насценны. Стары пачаў выкідваць конікі. Не прамінула і тыдня, як, седзячы ўвечары каля тэлевізара, я не столькі ўбачыў, як бакавым зрокам адчуў, што з насценным гадзіннікам не ўсё ў парадку. Мой хранометр у стылі рэтра паказваў 98.47. Секундная стрэлка наручнага гадзінніка замерла на месцы. Я дачакаўся змены апошняй лічбы ў драўляным вакенцы: 98.46. Тут у кватэру пазванілі. Ідучы да дзвярэй, я паспеў падумаць, што, калі такое чыніцца з часам, зараз завітае хто-небудзь з пазаўчарашняга ці паслязаўтрашняга дня. Магчыма, Лёня і з'явіўся адтуль, аднак ён хацеў са мной выпіць, і ўдакладніць сапраўдны час Лёнеў намер аніякім чынам не мог.

Пакуль я выправаджваў суседа, у вакенцы над ложкам выскачылі чатыры нулі.

З тае ночы маршруты падарожжаў пралягалі і ў прасторы, і ў часе.

Калі быць карэктным, дык вандроўкамі ў часе трэба прызнаць ужо некаторыя першыя спатканні, бо, напрыклад, тады, як мы пад наглядам лебедзяў любіліся на беразе летняе Нарачы, за вокнамі мае аднапакаёўкі кружылі белыя мухі. Цяпер жа гэтыя экспедыцыі зрабіліся больш далёкімі і рызыкоўнымі.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)