Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 77
Перейти на страницу:

* * *

Дарагi мой сябра Адам!

Вельмi ўзрадавалася твайму, такому неспадзеўнаму лiсту!

Сёння ў Сегедзе сумнае надвор'е: сыплецца iмжа, i на вулiцы страшэнная халадэча. Вядома, холад толькi здаецца жахлiвым, бо мiнулы тыдзень быў цёплы, амаль летнi, i я дазваляла сабе прагульвацца па вулiцах у адной майцы. Напэўна, i ў Мiнску стаяла летняе сонца, калi ты сабраўся напiсаць сваёй Агi.

Шкада, што не змагу даслаць табе джынсы. Яны страшэнна дарагiя, i ў мяне цяпер няма такой сумы. І яшчэ, не веру, што атрымаеш пасылку, ты i сам ведаеш, якая пошта ў СССР. Сапраўды, мне вельмi i вельмi сумна, бо не магу прыслаць табе нейкiя там нагавiцы.

Ты, можа, здзiвiшся, а мне хочацца цябе бачыць, гаварыць з табою, хочацца паглядзець на твае новыя карцiны, а потым iсцi на шпацыр у сквер... Мне хочацца цябе!

За час, пакуль ты не пiсаў, адбылося шмат цiкавага.

У мяне была магчымасць зрабiцца перакладчыцаю. Толькi змарнавала шанец, не змагла выканаць маленькае пажаданне рэктара. Я адмовiлася стаць ягонай каханкай нават на адзiн раз. А ўсё з-за непрыемнага паху. Рэктар у свае шэсцьдзесят даволi прыгожы мужчына — стрункi, без жывата i без лысiны. Апранаецца ва ўсё выключна аўстрыйскае — данiна таму, што ён нарадзiўся ў апошнi год iснавання Аўстра-Венгерскай iмперыi. Але вось кiслы смурод, што вылятае з яго дыханнем, я не магу вытрымлiваць нават на адлегласцi. Так, мусiць, дыхалi цмокi-людарэзы на казачных асiлкаў. Карацей, рэктар не падпiсаў дазвол на мой пераход з Сегедскага ў Будапешцкi унiверсiтэт. Што зробiш?

Затое, я амаль упэўнена, што ўлетку змагу паехаць у Англiю. У мяне цэлы план на лета: спачатку паеду праз Польшчу ва Усходнюю Нямеччыну, дзе i ўладкуюся на працу. Немцы плацяць больш за венграў. А з Нямеччыны праз Францыю дабяруся ў Лондан. Уяўляеш: Англiя! Я столькi марыла пра падарожжа, чытаючы i асаблiва перачытваючы ўлюбёнага майго Аскара Уайльда.

Хутка пачнуцца вясновыя вакацыi i я паеду ў Будапешт. Сорамна, але Будапешт я ведаю горш за Ленiнград, прынамсi, я не была нi ў адным музеi. Калi атрымаецца, дык змагу пражыць у сталiцы цэлыя тры днi.

І яшчэ, мы рыхтуемся да свята — Вялiкадня. Усе венгерскiя сем'i збяруцца амаль як на Каляды. Гаспадынi варыцьмуць кумпякi i яйкi. Дарэчы, яйкi цяпер ужо каштуюць удвая танней! Ты, напэўна, ведаеш, можа чытаў: на свята Вялiкдзень хлопчыкi, юнакi i дарослыя мужчыны ходзяць да знаёмых жанчын i сябровак i пырскаюць на iх адэкалонам цi духамi, хто багацейшы цi закаханы. А ў адказ мужчыны атрымлiваюць кветкi, вiно цi палiнку — венгерскую гарэлку. А зусiм маленькiм хлопчыкам даюць грошы, яны спаборнiчаюць, хто болей назбiрае за Вялiкдзень.

Цiкава, а беларусы святкуюць Вялiкдзень?

Уявi, сябры i знаёмыя ў адзiн голас гавораць, што я зрабiлася значна спакайнейшая i ўраўнаважаная. Якое дзiва! Зразумела, усё не зусiм так, але стараюся не перажываць з-за рознай драбязы i нiкому не паказваю нават ценю сваiх пачуццяў.

Калi не атрымалася з мяне распуснай перакладчыцы, дык, спадзяюся, педагог выйдзе прыстойны. Не такi благi лёс — весцi замежную лiтаратуру ў лiцэi цi гiмназii. Праўда?

Выкладчыкi зацвердзiлi тэму маёй дыпломнай работы — народныя казкi ў пачатковых класах. Я выпiсала патрэбныя кнiгi, сярод iх ёсць i беларускiя. І прачытала адну вашу казачку "Пакацiгарошак". Сама здзiвiлася, бо зразумела амаль усе словы. Мне падалося — беларускiя казкi такiя ж доўгiя, як i венгерскiя, а вось украiнскiя варыянты значна карацейшыя, не такiя падрабязныя.

Ну вось, застаюся ў Сегедзе чакаць добрага надвор'я.

Цалую цябе i жадаю ўсяго вясёлага.

Агi.

Сегед. 1977. Сакавiк. 30.

* * *

Палёгка была салодкая i прахалодная, як i начны трамвай з адчыненымi вокнамi. Глыбокiя шыбы зачыненай хлебнай крамы адбiлi маю несамавiтую постаць у брунатнай балонневай куртцы. Даўгалыгiя лiхтары вартавалi акадэмiчную самаўпэўненасць кiнатэатра "Масква". На афiшы бялеў тварык мапасанаўскай Пампушкi. Яна, мусiць, з-за жаночай салiдарнасцi з Яняю Бялькевiч пачала насмiхацца з мяне... Ты нiколi-нiколi не пазбавiшся ад капрызлiвых жанчын. Ты разумны хлопчык i ведаеш — у iх пад спаднiцамi ёсць гарачыя, вiльготныя, глыбокiя норкi!..

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)