Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 94
Перейти на страницу:

Яна паныла глядзела на дарогу, не ведаючы, куды падацца. Убіцца ў які-небудзь аўтобус і праехаць яшчэ колькі кіламетраў не адважвалася, каб зноў такая ж не выкінула, як стары атопак, на дарогу, ды яшчэ, чаго добрага, здасць у міліцыю, а там спавядайся: хто ты, што ты і адкуль. Яшчэ пра Паўліка дапытаюцца і нашкодзяць яму. Як-ніяк, а роднае адзінае дзіцятка. Хай яму бог даруе, а яна, можа, і не прападзе: недзе ж ёсць добрыя людзі.

Пастаяла, падумала, куды падацца. У прыдарожных паселішчах людзі звераныя, асцярожныя да чужога чалавека, ляпнуць перад носам клямкаю, і тупай далей. У дальніх селавых яшчэ трохі ёсць спагады і жалю. Можа, дзе і ўдасца прыхінуць галаву. Але ні злева, ні справа ніякіх паваротак не было. Надумала дайсці да першай бакавое дарогі, будзе ж нейкі знак, і падацца ў бліжэйшае сяло.

Яна ішла паўз самую канаву, забітую наздраватым, набрынялым у адлігу снегам. Азірнулася, ці далёка адышла ад таго прыпынку, дзе яе выпхнулі з аўтобуса. Як ні ўглядалася, а ў шэрай каламуці ўсё яшчэ быў відзён слупок з бляшанаю дошчачкаю, падобны на крыж, а каля яго ўжо стаялі дзве невыразныя постаці. Ногі прамоклі і заходзіліся ў старых бурках, ад ветру слязіліся вочы і казытала ў носе, клуначак з яе дробным скарбам цяжэў і цяжэў, яна яго прывязала за спіну, увагнула галаву супроць ветру, а ён з шоргатам хвастаў мокрымі махрамі спадніцы, раздзімаў канцы хусткі, як пер'е на лядашчай вароне, а ў галаве татахкалі і звінелі малаточкі.

У памяць наплывалі з туману мінуўшчыны асобныя дні яе маладосці, кароткага і горкага замужжа, у чырвоным зарыве і дыме, галашэнні, стрэлах і выбухах, неадольным страху і цярпенні накочваліся ўспаміны вайны. Яна адмахвалася ад іх, як ад жахлівых прывідаў, спрабавала засланіцца нечым святлейшым, але так і не здолела ўспомніць нічога радаснага ў сваім доўгім і горкім жыцці.

З нізкай цёмна-шэрай хмары пасыпаліся буйныя снежныя крупы. Яны балюча секлі шчокі і закляклыя рукі. Толькі цяпер агледзелася, што рукавіцы, пэўна, забыла ў тым аўтобусе. Яна ніяк не магла ўцяміць, куды ідзе — уперад ці назад,— усё было замглёнае і невыразнае, у рагах снежных круп часам мільгалі ўключаныя фары машын. А колькі да таго Новага Двара, і спытаць няма ў каго, толькі сякуць шчокі снежныя пісягі ды мільгаюць крывавымі вочкамі габарытныя агеньчыкі. Стаяць, адвярнуўшыся ад ветру, лягчэй, але ж трэба ісці, каб хоць да ночы дагрэбціся да якога прытулку. Аўдоцця зноў пайшла насустрач ветру. Ёй здавалася, што яна адна, як тычка, на гэтай дарозе і на ўсім свеце. А нехта ж гэтаю парою сядзіць у цёплай хаце і не дбае, што недзе адзінокая душа не можа прыбіцца ні да якага прытулку.

За што такая горкая старасць выпала ёй за ўсе пакуты, за дабро, якога яна ніколі не шкадавала людзям? Тут секанула балючая думка: «Сама вінаватая, дурніца, паверыла, паддалася на ўгаворы, захацела лёгкае жыткі, а, нічога не робячы, і чалавек нічога не варты. Захацела на сынавым ды нявестчыным хлебе давекаваць... Казалі ж колісь, што бог карае за дурнату і залішнюю дабрату. От і пакараў: ні двара, ні кала, рук няма за што зашчаміць. А ў сваёй хаце яны б яшчэ пракармілі яе. Чаго ж цяпер бедаваць, і ўпікнуць няма каго, і не пажалішся нікому. Нічога не вернеш і не перайначыш. Да горла падкаціўся тугі камяк, што і не пракаўтнуць, а па шчоках плывуць ці то кроплі расталага снегу, ці слёзы. Але трэба некуды ісці, каб на гэтай бязлюднай дарозе зусім не звіцца ад холаду. І яна пайшла далей, не адважваючыся папрасіцца, каб падвезлі, а сам ніхто і не думаў спыняцца.

Так яна са сваімі думкамі прайшла яшчэ кіламетры са тры і ўбачыла слупок з працягнутым, нібы рука, указальнікам: «Маленчыцы 2,5 км». Ёй здалося нешта знаёмае ў гэтай назве. Ці не сюды гэта некалі ездзіў яе Анікей на кірмаш? Здэцца, адсюль прывёз котную авечку. Яна дала добры прыплод. Тады і разжыліся на воўну і на кажухі, баранінай паскароміліся. Калі ж тое было? Ого-го! І не ўспомніць. Маладая была, скорая ў рабоце, а ручайкі чаго толькі не папаварочалі. Тады гаспадару паталаніла, можа, і ёй пашанцуе хоць заначаваць пад страхою ў гэтых Маленчыцах. І пайшла па расхлюпанай палявой дарозе.

Снежныя крупы ўжо білі не ў твар, а ў правы бок. У снежнай калатушы намоклі буркі, у галёшах хлюпала вада, дрыжыкі праціналі ўсё сухенькае цела, гарэў толькі твар і не сціхалі ў скронях звонкія малаточкі. Белая мітульга засцілала ўсё перад вачыма: ні тае вёскі не відно, ні лесу, што звычайна аблямоўвае ўсе палескія паселішчы. Часам выплывалі з белай крутаверці замеценыя кусты і прысады.

Аўдоцця з торбачкай за плячыма цаляла ў цвярдзейшыя каляіны, па якіх, відаць, зранку яшчэ ніхто не праехаў. Ісці было ўсё цяжэй і цяжэй: трымцела ўсярэдзіне, ногі станавіліся, як налівачы. Ці вецер, ці стома, ці нейкая немач хісталі Аўдоццю з боку ў бок, і яна маліла бога, каб толькі не зваліцца ў мокры снег, не зайсціся ў чужым полі, і ёй зноў успаміналася цёплая хата, дух свежага хлеба ў зырка напаленай печы, гул ветру ў коміне; а на чарэні дасыхалі яловыя трэскі — пахла смалою і лесам, на нізкім зэдліку перад лаваю перавязваў хамут яшчэ зусім малады яе Анікей.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)