Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 94
Перейти на страницу:

Не сказаць, каб яна тады без памяці была закаханая ў яго, але так ужо выйшла, што не да доўгіх любошчаў было, паслухалася і стала з ім пад шлюб. Потым прысохла да яго, бо іншых не ведала, тройчы раджала яму дзетак...

Астаўся адзін Паўлічак. Усю душачку яму ўклала, усё дачыста аддала, як той казаў, і хату, і лапату, а цяпер адна аднэю, як хлудзіна ў полі, калываецца пад ветрам на незнаёмай дарозе. Куды яна ідзе і куды прывядзе. А ісці трэба, бо нічога не выстаіш: прысядзеш пачакаць адхлання, заклякнеш і не ўстанеш, замяце снегам, як тую купіну, да вясны ніхто не знойдзе і шукаць не будзе. Яна ж, як тая парушынка, згубілася ў гэтым вялізным свеце.

Шлёп-хлюп, хлюп-шлёп — ідзе Аўдоцця Кастрыцкая ў Маленчыцы... Як праз радно, паказалася антэна на даху. Прынюхалася — пацягнула з коміна бярозавым дымком.

Разбітая гусеніцамі трактароў і коламі грузавікоў селавая вуліца цягнулася на ўзгорак. Над голымі прысадамі стаяла высозная таполя з буслянкаю на саменькім версе. Амаль усе хаты былі пад шыферам, ашаляваныя і памаляваныя ў блакітны, зялёны і жоўты колер. Ад іх, здалося, пасвятлела вуліца, сцішыўся вецер, больш не хвастала шчокі снежная сечка. Уздоўж вуліцы замест студняў стаялі чыгунныя калонкі, бадай на кожным даху тырчала тэлевізійная антэна. Значыць, вёска не апусцелая, не занядбаная,— уцяміла змардаваная дарогаю і немаччу бабка Кастрыцкая. Можа, тут сельсавет ці цэнтр саўгаса. Іх жа цяпер куды болей, як калгасаў. Раней саўгасы былі толькі ў колішніх маёнтках, а цяпер усе заняпалыя гаспадаркі дзяржава ўзваліла на свае плечы і неяк сточвае канцы з канцамі. А ў гэтых Маленчыцах, відаць, канцы моцныя.

Стукацца ў якую-небудзь хату Аўдоцця не адважвалася і саромелася. Што яна скажа? Хто яна? Куды ідзе? Жабрачка? Не павераць — жабракоў у нас няма. Бесхацінец? Куды ж дзелася хата? Дзе жыла дагэтуль?

Няўжо расказваць усё, як ёсць? Адны паспагадаюць, другія не павераць, трэція скажуць: «Так табе і трэба, дурная баба. Сама сябе абакрала, цяпер сноўдайся, як таўкач у ступе». Ды яшчэ нараяць судзіцца, спаганяць ліменты. З кім судзіцца? З родным дзіцем? Не, лепей ад сцюжы зайсціся ў гэтым полі, чым нарабіць такога сораму. Ды і дзе яго шукаць? Гукай — не дагукаешся, крычы — не дазавешся. Сама вінаватая. Сама. Сваімі рукамі ўсё чысценька аддала. Каб была разумнейшая, жыла б у сваёй хаце, на калгаснай пенсіі, і горачка б не мела... Не, што не кажы, а яе Паўлічак добры. Гэта тая падкалодзіца збіла яго з панталыку, забрытала і тузае, як неаб'езджанае жарабя.

Па увліцы, валюхаючыся з боку на бок, у блішчастай ад мазуту целагрэйцы, гэтакіх жа ватніках, азызлы і няголены, у перавернутай на патыліцу шапцы ішоў мужчына няпэўнага веку, нешта мармытаў сам сабе, размахваў рукамі, а ўгледзеўшы на вуліцы незнаёмую кабету, растапырыў абдымкі, нібы хацеў злавіць яе:

— Кы-ы-ш, старая квактуха! Куды прэшся ў чужы гарод? Ха-ха-ха,— зарагатаў шырокім, як халява, шчарбатым ротам.

Аўдоцця папраўдзе спалохалася, штурханула брамку ў двор першай жа хаты і нерашуча ўзышла на ганак. «Ах, каб ты сінім полымем гарэў, мачыморда»,— прашаптала бабуля, а той яшчэ гучней зарагатаў: «А-а-а, і ты да Нюркі. Не баісь. Раз барматуху ўжываеш,— свая». І асіпла заспяваў:

Не дасі мне барматухі, Каб цябе стапталі мухі, А не курыш і не п'еш, Дык здаровенькім памрэш.

У хаце нехта адхінуў цюлевую фіранку, мільгануў шчакасты жаночы твар. Аўдоцця хацела сысці з ганка і тупаць далей, але яе ўбачылі і немалад што могуць падумаць, можа, зладзейкаю палічаць, даганяць пачнуць. І бабуля ўвайшла ў сенцы. Яна ўпоцемку намацала дзверы і ціха пастукалася. Дзверы адчыніліся з сярэдзіны. На парозе стаяла высокая чарнявая маладзіца ў зялёным шарсцяным плацці.

— Што скажаце, гражданачка?

— Смага замучыла... Можа...

— Ідзі, ідзі, бабка. З дзвюх гадзін адпускаю, а дома не трымаю. Онь і той сквалыга заяўку песняком падае.

— Ды не, галубачка, я не ўжываю. Мне б вады глыток.

— В-а-ады? А калонкі хіба замерзлі? Ну, не выстуджвай хату. Туды ці сюды.

Аўдоцця пераступіла парог чыстай прасторнай кухні.

— Мне б вады глынуць, смагу перабіць,— хоць не так піць, як есці хацелася ёй.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)