Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 94
Перейти на страницу:

Вельмі ж усхадзіўся той сельсавецкі начальнік, як угледзеў на покуці побач з Георгіем Пабеданосцам у раме, шурпатай ад мушыных слядоў, партрэт цара Мікалая. Піліп аж заекатаў ад злосці: «А гэ-т-та хто ў цябе такі? Мікалашка? Га? Неплацельшчык і контра, значыць — маёнтак сярод дрыгвы схаваў ад Савецкай уласці і думаў, не знойдуць». Старшыня рвануў з крука Мікалая, бразнуў аб падлогу, нібы кручаны, заскакаў па ім, толькі з хрустам пасыпаліся з-пад абцасаў шкляныя пырскі. А ціхмяны Анікей падпёр плячом слясак, утаропіўся на спалоханую Аўдотку і не зводзіў з яе вачэй.

Яна і сама часам заглядалася на сябе ў пачарнелае люстэрка або ў празрыстую калюжыну: на пругкія грудкі спадалі дзве тоўстыя касы, вочы гарэлі, як асеннія знічкі, шчокі крамяніліся даспелым яблыкам, уся яна была лёгкая і статная, гнуткая, з маленькімі зграбнымі ножкамі. Уся яе імклівая душа трымцела ў незразумелым чаканні і стоме. Яна часта прачыналася ноччу, глядзела на марозныя ўзоры на шыбах, усыпаныя каляровымі бліскаўкамі, азораныя блакітным святлом месяца. Чула, як варочаюцца, шэпчуцца і сапуць на палку за печчу тата з мамаю, тады Аўдотка знарок пачынала храпці. Пад бэлькаю трашчаў цвыркун, недзе далёка вылі ваўкі, а Пудлік толькі скавытаў ад страху ды грымеў ланцугом каля свірна.

Божа літасцівы, гарачка столькі наблытала ў галаве! І ўсё было. І жаласны погляд Анікееў успомніла, і як Піліп бушаваў за сталом: запісваў, колькі зямлі. А хто яе мераў? Колькі кароў, свіней і коней, колькі коп жыта нажаў, колькі капцоў картоплі. Бацька пакорліва адказваў і ніяк не мог уцяміць, чым ён вінаваты перад гэтым чалавекам. Раптам Піліп злосна запытаў: «А бандзюкі часта сюды заходзяць пагрэцца і пашамаць?» Бацька хрысціўся, што ні сном ні духам нічога не ведае пра бандзюкоў. «Ну, ну! — ляпнуў па стальніцы Піліп.— Бабцы расказвай, нам усё ізвесна. Акапалася тут контра, зашыліся ад Саветаў і думаюць пераседзець да новага Мікалашкі. Трасцу! Думалі, сам прыдзеш у Савет, а ты затаіўся і маўчыш».

«Не хаваўся я, чалавеча, нікуды. Паспрабуй з гэтай дрыгвы куды вылезці, боўтнеш, і ваўкі не знойдуць. А тут і дзед і бацька звекавалі, ляды карчавалі, жылы рвалі, пакуль разжыліся, і пахаваны о-о-нь там у хвойнічку. А мне што? Кінуць-рынуць усё мазалём нажытае? Петунія як Марка ў пекле, і яны,— кіўнуў на сям'ю,— адхлання не бачаць. Чужога і каліва тут няма, ні крадзенага, ні куплёнага — усе сваім гарбом загаравалі. А ты, чалавеча, крычыш. Каму вінен, няхай прыйдзе скажа, расчытаная да каліва»,— асмялеў бацька. «Дурня не строй, стары. Гасударству вінен за столькі гадоў. Дэзерцір прадналогавы. Гэта ж трэба, а? Неучцёны сельсаветам...»

А той Анікей маўчыць і з Аўдоткі вачэй не зводзіць. Унь Антоля — старэйшая і пазарнейшая, дык на тую і не гляне, а да яе, як прыліп. Загадаў Піліп Анікею распрэгчы каня, даць сена і паставіць у стайню. Бацька нешта шапнуў маці і пайшоў памагаць Анікею.

На прыпеку верашчала яечня на дванаццаць вочак. Доўга прыезджыя начальнікі вячэралі, гаманілі, курылі папяроскі. Сёстры паслаліся на печы, гасцям саступілі ў каморы ложак.

Піліп пад галаву паклаў наган і наказаў, калі хто ноччу зойдзе ў камору, прыстрэліць на месцы. Браты Уладзік і Зміцер спалі пад старым кажухом на падлозе.

Праз тыдзень зноў прыджгаў на хутар Анікей, і не адзін, а з ляснічым, такім паважным, акулярыстым, з люлькаю, і гаварыў неяк не па-простаму. На стол паставілі пляшку, высыпалі больш за фунт цукерак, ёй Анікей накінуў на плечы квяцістую шаліноўку, на палец узаткнуў пярсцёначак, стаў перад татам і мамаю на каленцы, нізка пакланіўся і ўсчаў прасіць, каб аддалі за яго малодшую дачку. Для ўсіх гэта было як пярун сярод яснага неба. Адгаворваліся, што перш трэба аддаць старэйшую, Антолю, а Аўдотка яшчэ маладзенькая, дурненькая, нідзе на людзях ніколі не была, чужых цураецца, ды і рабіць не будзе каму, а яна ж здатная і жаць, і ткаць, і малаціць, і стагі вяршыць, усё аж гарыць у яе руках.

Анікей і слухаць не хоча, і ляснічы ўгаворвае, хваліць свайго лесніка, а ляснік божыцца, што на руках будзе насіць жонку, не дасць, каб і слязінкі было ў яе вочках, каб і волас упаў з галавы. Бацькі ўпінаюцца, але не вельмі, відаць, цану набіваюць, кажуць, што падумаць трэба і пра пасаг падбаць. Анікей — на сваім: яму і пасагу не трэба, абы Аўдотка пайшла за яго, а ў нявесты ніхто не пытае, нібы на рынку старгоўваюць нейкую рэч. А ёй і хочацца вырвацца з гэтае багны, да людзей бліжэй, з гэтай егіпецкай работы хоць трохі вылузацца.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)