Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 94
Перейти на страницу:

— Ох, і хітры ж народ пайшоў: усе безбілетнікі з бальніцы едуць. Бачылі вы яе? Ды на табе яшчэ араць можна. Усё на дурынку ды на дармаўшчыну папрывыкалі,— і яна выцягла з кішэні раскудлачаную квітанцыйную кніжку.— Плаці, бабка, штраф! Вунь, чытала? Што напісана? «За безбілетны праезд узімаецца штраф у размеры 5 рэ». Усякла? — і яна растапырыла тлустую шэрую далонь.

— У мяне за душэю і капейкі нямашака. Трасі не трасі,— нічога не вытрасеш. Не гані мяне, начальніца, бо не дапаўзу, саўюся дзе-небудзь у полі. Не бяры грэх на душу. Не здалею ані. А гасудараву я нічагусенькі не вінная. Спаўна адрабіла за палачкі да вайны, і пасля яшчэ колькі год...

— Ты тут агітацыю не разводзь. Тваё шчасце, што не той час. За такія разгаворчыкі чырвонец шпілялі строгага рэжыму... Як твая фамілія, дзе жывеш? Гавары! Не хочаш мне плаціць, міліцыя спагоніць.

— Нашто табе мая хвамілія? Што яна табе зрабіла? Ну, Кастрыцкая я, Аўдоццяю празываюся, а тату Анісімам звалі. А дзе жыву? І сама, галубка, не ведаю дзе. Пішы — нідзе. Была хата, ды сплыла, была і радня, ды збегла да дня. У Новы Двор хачу дапаўзці, можа, хто злітуецца, пусціць пад страху, а там і да Балашоўкі недалечка.

— Таварыш кантралёр, не чапайце жанчыну. Колькі трэба, я даплачу,— азваўся хударлявы мужчына ў вайсковай шапцы і ў шынялі без пагонаў.

— От і адвакат тут як тут! Самі разбяромся, не маленькія. Білетаў я не прадаю. У мяне толькі квіткі на штраф,— і яна патрэсла разбухлаю ружаватаю кніжачкай.— Лёня, звярні на абочыну. Давай, бабка, бягом на свежы воздух!

Бабуля заткнула пад хустку сівы касмык валасоў, узяла торбачку і пайшла да расчыненых дзвярэй, спынілася, глянула на пасажыраў :

— Шчаслівай вам дарогі, людцы добрыя. І вам дзякую, чалавеча,— яна пакланілася былому вайскоўцу, ледзьве злезла з прыступкі, знізу зірнула ў расчыненыя дзверы.— А табе, служка, дажыць да мае старасці. От пабачыш, і цябе некалі выкінуць у чыстым полі.

За ёю з ляскатам зачыніліся дзверы, аўтобус раўнуў і выехаў на дарогу. Кантралёрка падышла да кабіны і нешта засакатала вадзіцелю. Пасажыры глядзелі на яе з пагардаю і папрокам, а былы вайсковец запытаў:

— Таварыш кантралёр, дазвольце звярнуцца.

— Ну, што табе?

— Мы з вамі бачымся ўпершыню, і я вас называю на «вы»...

— Ну няхай «вы», «вы». Завыкаў. Што яшчэ?

— Скажыце, калі ласка, у вас маці ёсць?

— А табе, цьфу ты! вам, што да таго?

— Вы б і яе так выкінулі ў полі?

— Няхай не ездзіць зайцам. Прывыклі абіраць гасударства.

— Дзяржава гэтай старой, мабыць, больш вінна, чым той рубель, на які яна мусіла праехаць і якога ў яе не было. Я б заплаціў колькі трэба. Вадзіцель, спыніце машыну! Я патрабую. На бліжэйшым прыпынку куплю ёй білет.

— А за тое, што лішку праехала, хто заплоціць?

— Мы заплоцім. Спыніце! Вярніце старую,— загулі пасажыры. Аўтобус пачаў запавольвацца.

— Лёня, газуй! Бо я табе за гэтую зайчыху прыпішу такую іжыцу... Бач ты, заступнічкі... самі, відаць, зайцамі папаездзілі. Я ўсё законна. Чулі? Цяперака парадак трэ-э-ба...

— Не ўяўляю, як можна абдымаць такую... ведзьму,— нібыта сам сабе, але выразна сказаў той жа мужчына ў шынялі.

— Ну-ну, лягчэй на паваротах, разжалаваны. Магу за аскарбленне пры іспалненні і ў суд пацягнуць. Унь колькі сведак.

— Гэтая мажэ. А сведак у цябе, квактуха, не будзе,— секануў юнак у штучнай дублёнцы.

Аўтобус прытармазіў, кантралёрка шуснула на абочыну, заўсміхалася і шматзначна памахала шафёру.

— Чаму вы не паслухаліся нашай просьбы, вадзіцель, і не ўзялі гэтую няшчасную бабульку?

— Ого, паслухай! Гэтая чувырла накатае такую цялегу, хоць бяжы з работы, а прагрэсіўку і трынаццатую забудзь.

— Як яе прозвішча? Я гэта так не пакіну.

— А чорт яе ведае. Сцерва, адным словам. Зінкаю, нібыта, завуць. Яе ўся шафярня баіцца. А бабку ўжо не вернеш. І мне яе шкода. Машына жалезная, ёй чалавек не ў знак. Хай бы сабе ехала.

Пакуль жыве чалавек — думае, пакуль думае — жыве. Дзе б ён ні ішоў, што б ні рабіў, думкі не пакідаюць ніколі: круціцца ў галаве незабыўнае далёкае і ўчарашняе, светлае і балючае, як верад.

Пастаяла ў снежным брудным жужалі на прыпынку Аўдоцця. Грузавікі, аўтобусы і легкавушкі распырсквалі мокрыя снежныя камякі. Мільгалі спакойныя, задаволеныя, а то і сонныя абліччы ў цёплых і ўтульных кабінах. Вецер шкуматаў на бабулі канцы зношанае шаліноўкі, пранізваў выцертае паліто, пачыналі стынуць ногі ў суконных бурках з галёшамі.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)