Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 94
Перейти на страницу:

Дзед спляжыў ладную грыву гонкага асінніку, адмяраў і адсякаў шасціметровыя бярвенцы і без натугі вібіраў паз, высякаў чашку вугла, здзіраў з бервяна доўгія палосы тоўстай, мяккай кары, аж пырскала ад слізкай дзеравіны. Усё рабіў павольна, але вельмі спорна. Захлісне на чашку пятлю, перакіне цераз плячо вяроўку — слізкія бярвенні, здаецца, самі бягуць следам туды, дзе ўжо складзены свежыя вянцы зруба. Ніжнія бярвенні прывялі і пажоўклі.

— Што гэта вы робіце, дзядзька Даніла? — пытаюся я.

— Хіба не бачыш? — і, памаўчаўшы, дадае: — Хату.

— Якая ж з асінніку хата?

— Гэ, паря, краснае дзерава перад асінаю не дакажа. Зальецца сокам, усохне, закасцянее — сякера адскоквае. Ні шашаль табе не паточыць, ні грыбок не завядзецца. Звон звонам хата будзе. А свежую, неакораную асіну што капусту шаткуеш. Даўней толькі з асінніку і стаўлялі.

Ён уваткнуў сякеру, сеў на слізкі хлыст і пачаў раскручваць доўгі скураны капшук. Побач прысеў і я. Плойма аваднёў лезла ў вочы, секла рукі і плечы, а каля дзеда толькі круціліся і ніводзін не садзіўся. Ён з ухмылкаю глянуў, як я адбіваюся ад заедзі:

— Адразу пазнаеш, што з Расеі. Любяць тутэйшыя павуты свежага чалавека.

— А чаму вас не чапаюць?

— Слова ад іх, ірадаў, ведаю, ды і скура на мне тоўстая — смаку таго няма,— хітра ўсміхнуўся стары.

— Не, праўда. На мне жывога месца няма, а да вас — ані блізка.

— Гэта ты ў школу хазяйсцвеннікам наняўся? Граматны, мабыць. Па табе відно. А толку з твае граматы? Павуты з'ядуць, і знаку не астанецца. Наш брат месяц тут пражыве, і ніякая трасца не бярэ,— дзед пацмокаў цыгаркаю. — Хочаш — навучу. Слухай сюды. Прыйшоў, значыцца, у тайгу. Першым дзелам кладзі агонь. Нацягай парахні, каб жалела толькі і дыму болей давала, лажыся і качайся ў куродыме, пакуль добра не ўвэндзішся. Акурыўся — чашы смела, ніякая халера не зачэпіць. Круціцца будзе, а сесці не адважыцца. Вычхаецца, павут знак падасць — зноў акурвайся. Онь, бачыш трухлявы пень, падкінь на вуголле і пакруціся ў дыме.

Я паслухаўся дзеда. Дым выядаў вочы, душыў і апякаў твар. Нялёгка давалася таежная навука. А як толькі вылез з куродыму, ніводзін авадзень не сеў на мяне.

Даніла не распытваў, чаго бадзяюся па гушчары і як трапіў сюды. Відаць, здагадаўся, як прыбіўся да яго. Ён закарэлаю лыжкаю згроб з варыва попел, пабоўтаў у кацялку, падаў мне з торбы новенькую бярозавую лыжку. Я памкнуўся падзякаваць і адмовіцца.

— У тайзе даюць — бяры, просяць — апошнюю скарынку разламай. Іначай тут бы і людзі перавяліся... Цяпер што? Машыны ходзяць, лектрыка гарыць, гэтыя стракозы-верталёты лётаюць. А даўней — на сотні вёрст ні жывое душы. Толькі мядзведзя ды сахатага і стрэнеш,— дзед высыпаў з торбы на траву вараную бульбу, падсунуў мне кацялок: — Сёрбай, байкамі сыт не будзеш,— а сам адышоўся і пачаў выдзіраць з карэннямі нейкае доўгае зелле. Атрасе, патрэ аб траву і хрумстае маленькія белыя зубочкі. Запахла часнаком.

— Што гэта? — запытаў я, сёрбаючы не то крупнік, не то кашу з аўсянай мукі і піканаў.

Дзед кінуў мне жменьку зелля.

— Чарамша. Скусная, халера. Хто есць — да ста гадоў зубы як часнок. А ты малады і ўжо шчарбаты. Мне дык не верыцца, як гэта могуць зубы балець. Костка — і баліць. Дзіва! — ён вышчарыў трохі з'едзеныя але роўныя і цэлыя зубы.— А яшчэ серу трэба жаваць. Не тую, што карослівых коней параць. Ад піхты смолкі накалупай, дай ёй прывянуць і чмякай у роце.— І заключыў: — Усё навука, браце.

Я адсунуў кацялок і хацеў падзякаваць за пачастунак. Дзед паставіў яго назад і сеў побач:

— Сёрбай, сёрбай. Абодвум хопіць, не на аднаго ж варыў.

— А на каго ж яшчэ? — спытаўся я, баючыся, што ем нечыю порцыю.

Дзед усё бачыў, усё разумеў і хуценька супакоіў :

— Вары заўсёды з паходам. Смачна запахне, глядзіш, некага бог і прынясе. Каб ты не прыбіўся, чаго добрага, і гаварыць развучыўся б. Тыдзень як тут, і хоць бы табе жывая душа.

— Не страшна тут аднаму?

— Яшчэ мой небарака бацька, царства яму нябеснае, некалі казаў: «Баючыся воўка, і ў лес няма чаго хадзіць». А я пужаны-перапужаны.

Я здзівіўся: дзед загаварыў па-беларуску. Тут, за некалькі тысяч кіламетраў ад дому, ад замшэлага дзеда пачуць родную мову! Можа, у маёй гаворцы загучала нешта знаёмае ці пачулася роднае і яму?

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)