Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 228
Перейти на страницу:

— I то праўда,— сказаў Іванчык,— рабіць усё роўна няма чаго, як толькі кур пасвіць. Сумна жывём мы тут, сумна і нецікава. Паеду восенню вучыцца ў тэхнікум, паступіў жа і вучыўся, толькі скучаў па бабулі.

— Не будзеш ты, Іванчык, вучыцца, і не трэба табе ніякага тэхнікума.

— Што я, такі ўжо дурны, дурней усіх? — Іванчык, здаецца, пакрыўдзіўся.

— Не дурней,— супакоіў яго Уладзік.— Але толькі хто адразу не з'ехаў, хто ад'язджаў і вярнуўся зноў, той ужо назаўсёды тут. Вось як я.

— Ты прыпадачны, а я здаровы.

Тут ужо меў рацыю пакрыўдзіцца і Уладзік, але ён не стаў крыўдзіцца, спяшаўся, згадваў, куды б гэта навесці Іванчыка, што паказаць, каб праняло таго так, як праняло яго. I разумеў, што можа не праняць. Для гэтага патрэбен не адзін дзень, ногі трэба пазбіваць і вочы змазоліць, каб усё прыелася, прымільгалася, надакучыла. I вось тады вочы могуць нечакана і адплюшчыцца, як адплюшчыліся, нанава ўбачылі свет яго вочы. Палезуць вочы па лоб ад здзіўлення. Але, каб такое здарылася, трэба ханіць і ліха, памучыцца добра, хаця, падобна, Іванчык цяпер якраз і пакутуе, не ў сабе ён, вёска як адцуралася яго. Далі мянушку Дэзерцірчык. I мянушка гэтая ўжо прыляпілася да яго. Родны дзядзька і назваў яго дэзерцірчыкам. Вярнуўся Іванчык з арміі таксама, як і Уладзік, разам з праважатым, але праслужыўшы дзесьці з паўгода. Нікадзім — капітан-арт'ылерыст, у час вайны камандзір батарэі, а цяпер пенсіянер, начапіў усе свае ваенныя ўзнагароды, пайшоў праведаць пляменніка-салдата. Але праз паўгадзіны выскачыў з хаты Іванчыка і гародамі намерыўся прайсці да сябе дамоў. Але яго ўсцераглі, затрымалі — усіх у вёсцы цікавіла, чаму гэта раптам Іванчык так хутка адслужыўся, ці, можа, подзвіг які здзейсніў, камандаванне яго адзначыла адпачынкам.

Але па-вясковаму далікатнічалі, не назалялі сваімі пытаннямі ні Іванчыку, ні бацькам яго, звярнуліся да Нікадзіма.

— А,— адказаў Нікадзім,— дэзерцірчык,— і не спыніўся нават, унурыўся і пашыбаваў дахаты. Як і што з той арміяй адбылося, маўчаў Іванчык, маўчалі яго бацькі, адрабляліся адгаворкамі, маўляў, хварэе, хварэе, і ўсё. Але прагаворваліся — то сэрца, гаварылі, слабое, то лёгкія, а то і вочы. I сам Іванчык жаліўся на вочы. Калі пякучы інтэрас, чаму яго датэрмінова дэмабілізавалі, у вяскоўцаў атух, тое-сёе ўсё ж выйшла вонкі. Сапраўды, гавораць, захварэў на вочы Іванчык у арміі. Ці то ў час гімнастыкі скочыў няўдала на каня, ці то аварыя нейкая была з машынаю і ў вочы яму трапіла шкло. Але гэта адно, па гэтым служыць бы і служыць Іванчыку. Галоўнае ж, пасля аварыі ці таго няўдалага скачка занудзіўся ён у арміі, і да таго занудзіўся, што пачаў страчваць сябе. А армія такіх нудлівых не вельмі прывячае. I пачалі гэтую нуду з яго выбіваць, тут ён і зусім ужо скурчыўся. Засыпаў бацькоў такімі ўмольнымі і слёзнымі пісьмамі, што тыя дапялі да Масквы і дамагліся, каб дэмабілізавалі сына.

Так яно было ці не, Уладзік не ведае і не хоча ведаць. Яму проста шкада Іванчыка. Вёска глуха, але актыўна апалчылася на Іванчыка, ніхто, нават сляпая бабка Макрэнчыха, не хоча яго бачыць. Не было яшчэ дэзерціраў у іх вёсцы, не было і герояў, канечне. На сто двароў адзін толькі афіцэр, капітан-артылерыст Нікадзім, калі не лічыць, зразумела, Мар'яна Знаўца. Але Знаўцова афіцэрства, хаця ім і ганарыцца вёска, усё ж пасляваеннае. Мар'ян, як і Нікадзім, таксама ў капітанскім званні, для вяскоўцаў усё ж сяржант, кім вярнуўся з вайны, тым і застаўся. А ўсе астатнія афіцэры — капітаны, маёры, а адзін нават і палкоўнік, праўда, медыцынскай службы, якія выраслі ўжо сёння, не нюхалі пораху — проста смаркачы. Вёска ўсё яшчэ судзіць і мерае людзей вайною, ганарыцца тым, як ваявала. Не ўзгадавала высокіх афіцэраў, але не ўзгадавала таксама і маленькіх здраднікаў, ніводнага паліцая. А калі яны з'явіліся цяпер у вёсцы, а яны ўсё ж з'явіліся, то толькі прыблудныя, чужынцы, вёсцы яны прышый кабыле хвост, а ў яе свой ёсць. I вось вёска паставіла зараз Іванчыка на адну дошку з гэтымі прыблуднымі чужакамі. Уладзік быў не згодны. Іванчык усё ж свой, з прыхамацямі, праўда, але з мясцовымі, вясковымі, дамарослымі прыхамацямі. I Уладзік быў задаволены, што сустрэў на вясковай вуліцы іменна Іванчыка, няпраўда, хоць што-небудзь ды пакажа ён яму, не будуць больш хварэць яго вочы.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)