Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 228
Перейти на страницу:

А да нечаканага багацця ці ўдачы ў вёсцы адносіліся насцярожана, калі не сказаць больш — варожа. Ды і сапраўды, як гэта так — жыве, як і ўсе ішныя, сярэдне жыве, што тут пахваляцца і крывіць душою, сярэдне расце, сярэдне вучыцца, сярэдне б'ецца і раптам выскачыў наперад, займеў штосьці такое, чаго ніхто не мае; як гэта зразумець, як гэта растлумачыць. Вось калі б яму нагу на вайне адарвала і за гэта далі ордэн, тут усё ясна. Нагі няма, ордэн ёсць, чыкільгай сабе моўчкі. А то толькі прыпадкі нейкія, і не кожны дзень, а ў тыдзень адзін раз, а бачыць больш за ўсіх. Не, калі ўжо ты такі, як і мы, дык і не вытыркайся, будзь як усе.

I Уладзік імкнуўся быць як усе, хаця ў яго ўжо і не атрымлівалася, як ва ўсіх. Зусім не так, як ва ўсіх, было ў яго. Калі нагадаць хаця б тую ж армію. Надышоў яго год служыць, радуючыся бег на прызыўны пункт, радасна махаў рукой з борта ваенкаматаўскай машыны, развітваўся з бацькамі, і як было не радавацца; забрылі яго не куды-небудзь, а ў маракі-падводнікі.

— Ну, хлопец, ды цябе нібы спецыяльна радзілі і расцілі для падлодкі,— сказаў яму наборшчык, мічман-марачок,-— што рост, што лёгкія, што плечы, што грудзі, ціхаакіянец-падводнік выліты.

Але да Ціхага акіяна Уладзік так і не даехаў, яго знялі з поезда ўжо недзе за Масквой, на другі ці трэці дзень дарогі. Ён, канечне ж, нікому ў ваенкамаце не адкрыўся са сваёй хваробай. Спадзяваўся, пройдзе. Здаровы ж, здаровы. Ну, скалане раз-другі, нікому ад гэтага ні холадна ні горача. Толькі б ступіць на падлодку, для каторай спецыяльна рос. I сапраўды, здаецца, прайшло, мацаваўся. Душыў прыпадак і не задушыў. Эшалон з прызыўнікамі пабег да акіяна без яго. А яго ж, як інваліда якога, калеку ці псіха ненармальнага, з праважатым на ганьбу ўсёй вёсцы адправілі дамоў і пад распіску аддалі бацькам: прымайце сваё дзіця, нікуды не вартае, нават у маракі-падводнікі. Гэтая дастаўка з праважатым пад распіску так ударыла па самалюбстве Уладзіка, так зняважыла, што ён і сёння не можа забыць нічога, хаця ўсё прайшло ўжо і мінула. Прайшло і мінула... Але вось і сёння ўспомніў — і загарэліся вушы. Цяжка жыць, калі ніхто цябе не памяне добрым словам, ніхто не пашкадуе, але куды цяжэй, калі ты ў кожнага на языку, калі ўсе цябе шкадуюць, азіраюцца ўслед табе.

Але кожная благая справа мае нешта і добрае. Ніводзін з маракоў-падводнікаў, якія пакідалі вёску разам з Уладзікам, ніводзін з тых, хто пакідаў яе раней, а таксама і пазней, ішоў у маракі, артылерысты, дэсантнікі, дамоў ужо не вярнуўся. Падводнікі засталіся назаўсёды на сваіх падлодках, а артылерысты пры сваіх пушках, дэсантнікі... Пры чым павінны застацца дэсантнікі, Уладзік не ведаў, але пры нечым засталіся, кагось прывезлі назад у цынкавай труне, і то не ў вёску, а ў райцэнтр. Усе яны пакінулі вёску, гэтыя дубы, рэчку, возера назаўсёды, пэўна, і папраўдзе былі народжаны для падлодак, пушак і дэсанта, арміі і флоту, русявыя беларускія хлопчыкі, мацакі, выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі. Дзе вы цяпер? Вас з абдымкамі сустракалі Далёкі Усход, Сібір, Казахстан, Узбекістан, Балтыка і Ціхі акіян. Вы ўсім падышлі, усім былі даспадобы — чужой зямлі і суровым камандзірам, таму што невядомая палеская вёсачка дала вам не толькі сілу і постаць, яна заахвоціла вас да працы, навучыла цярплівасці і вернасці, усяму, чым бы вам ні прыйшлося займацца. I армейскі салёны пот не здаваўся вам такім ужо салёным, вы адчулі яго смак яшчэ з дзяцінства. Вам не нявечыла ног салдацкая кірза, не змульвала цела да крывавых мазалёў парцянка, таму што тыя ж парцянкі-анучы былі вам роднымі з дзяцінства. А паміж аўтаматам і сякераю не такая ўжо і вялікая розніца, а між сапёрнай лапатай і палескім жалезняком і зусім ніякай розніцы. Вы нарадзіліся з гэтым жалезняком у руках. Родная бацькоўская хата, родны калгас — вось наша армія, якой вы служылі, як толькі ўсталі на свае ногі, дзедаў вяртлявы човен — вось ваша падводная лодка. Вы пайшлі на флот і ў салдаты з радасцю, я ведаю гэта, таму што ў дзяцінстве, яшчэ толькі гуляючы ў салдацікаў, вы былі, самі не здагадваючыся аб гэтым, сапраўднымі салдатамі. Але аб тым, што вам зусім не хочацца быць салдатамі, вы даведаліся толькі тады, калі сталі імі. Не, канечне, аб гэтым вы ніколі не гаварылі ўслых, як ніколі не гаварылі ўслых, што вам не даспадобы быць калгаснікамі, сялянамі. Таму вы і не вярнуліся ў свой калгас, у сваю вёску. Але ці адхрышчваецеся ад гэтага, ці прызнаяце, вы ўсё ж назаўсёды засталіся вясковымі, таму што ад самога сябе нікуды не ўцячэш і нідзе не схаваешся. Гэта зразумеў Уладзік, калі яго не пусцілі ў марфлот. Зразумеў не адразу, а праз доўгую, цяжкую крыўду, і не праз моц, а праз немач, хваробу. Хвароба не пусціла яго з сяла, ён не з'ехаў у горад, яго родныя браты з'ехалі, Уладзік застаўся ў вёсцы, таму што за ім трэба было ўвесь час прыглядваць. Напачатку Уладзік пакутаваў ад гэтага прыгляду, пакутаваў, што яго замкнулі, прывязалі да вёскі, да дубоў і рэчкі, якія абрыдзелі яму, калі ён яшчэ быў малы. I быў час, ён ненавідзеў іх, першым сустракаў аўтобус, які раз у дзень прыходзіў у вёску. Прыглядваўся да таго аўтобуса, да людзей, якія меліся вось так вольна ездзіць туды-сюды, раскатваць, лічы. Потым сышоў у дубнякі, на рэчку, ваду. Суседзі, вяскоўцы папікалі маці:

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)