Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 150
Перейти на страницу:

– Спатрэбіцца ўся сіла й майстэрства. Эльранд тут справіўся б лепей за мяне, бо ён найстарэйшы з нашага племені й моц ягоная найвялікшая.

А Эямэр, бачачы, што Арагорн вытамлены й засмучаны тугою, прапанаваў:

– Мо вашамосьць адпачне крыху й падмацуецца?

Арагорн жа адказаў:

– Не, для гэтых дваіх, і перш за ўсё для Фараміра, часу ўжо амаль не засталося. Трэба ратаваць яго як мага хутчэй.

Тады паклікаў Ярэт ды спытаў у яе:

– Ці захоўваюцца ў Сядзібах лекавыя зёлкі?

– Так, пане мой, – адказала яна, – але ж недастаткова, мяркую, для ўсіх, каму яны спатрэбяцца. Ня думаю, што цяпер болей адшукаем, бо ўсё ня так гэтымі жудаснымі днямі, з агнішчамі й пажарышчамі; хлапчукоў, якіх я паслала б, не хапае, дый шляхі ўсе перакрытыя. Ужо й лік страцілі дням, калі прыносілі апошні раз з Ласарнаху нешта на рынак! Але ж мы намагаемся, робім што можам з тым, што ў нас ёсьць, як вашамосьць, напэўна ж, ведае.

– Тое я ацаню, калі пабачу, – заўважыў Арагорн. – Адной рэчы тут відавочна не стае – часу для доўгіх расповедаў. Ці ёсьць у вас ацэлас?

– Ня ведаю, пане, мне незнаёмая гэткая зёлка, пад такім назовам прынамсі. Я пайду майстра-зёльніка папытаю, ён усе старыя найменьні ведае.

– Яе клічуць таксама каралевіцаю, – патлумачыў Арагорн. – Магчыма, ты ведаеш гэтае іменьне, бо так тутэйшы люд зваў яе апошнімі днямі.

– А, каралевіца, – выгукнула Ярэт. – Ну, дык калі б вашамосьць так і сказаў адразу, я пазнала б. Не, няма яе ў нас, пэўне. Аніколі ня чула, што зь яе нейкая лекавая карысьць; што праўда, часьцяком паўтарала я сёстрам, калі страчалі тую зёлку ў лесе, што дзівоснае тое мяно, каралевіца, і дзіўна, чаму яе так назвалі, бо калі б я была каралевай, дык мела б у садочку прыгажэйшыя расьліны. Аднак, калі яе пацерушыць, прыемна пахне, праўда? Прыемна, мо й не зусім адпаведна, мо лепей сказаць "жыцьцятворна".

– Жыцьцятворна, слушна, – пацьвердзіў Арагорн. – А зараз, пані, калі нешта значыць для цябе жыцьцё гаспадара Фараміра, то бяжы хутчэй за свой язык ды адшукай мне каралевіцу, колькі засталося каліва ў горадзе.

– А калі не засталося, – дадаў Гэндальф, – тады я паеду ў Ласарнах зь Ярэт за сьпінаю, каб яна завяла мяне ў лес, толькі не да сваіх сёстраў. Цяняр пакажа ёй, што значыць сьпяшацца.

Калі Ярэт сышла, Арагорн папрасіў астатніх кабетаў сагрэць вады. Тады ўзяў Фараміраву руку ў сваю й паклаў другую далонь на ўзапрэлы лоб гетмана. Але Фарамір не варухнуўся, падавалася, ён ледзь дыхаў.

– Амаль вычарпалася ягонае жыцьцё, – Арагорн павярнуўся да Гэндальфа. – Але хвароба ягоная не ад раны. Пабач – яна гоіцца. Калі б назгульскі дроцік працяў яго, ён памёр бы той самай ноччу. Гэтая рана ад стралы паўднёвікаў, так я мяркую. Хто выцягнуў яе? Дзе яе трымаюць?

– Я выцягнуў яе, – абвесьціў Імрахіль, – ды закрыў рану. А стралы не захаваў, бо шмат было справаў. Узгадваю: звычайны дроцік, якім карыстаюцца паўднёвікі. Аднак я палічыў, што ён прыляцеў згары, бо як іначай патлумачыць ліхаманку й хваробу? Рана ягоная няйстотная й неглыбокая. Што ж вашамосьць бачыць тут?

– Завялікая стома, туга й сум праз бацьку, рана і, да ўсяго, чорны подых, – памеркаваў Арагорн. – Моцная ягоная воля, бо ён ужо трапляў блізка да Ценю да таго, як выехаў на бітву за вонкавыя муры. Павольна цемра напаўзала на яго, пакуль ён змагаўся, утрымліваючы сьцены. Каб толькі я патрапіў сюды раней!

Тут прыйшоў майстра зёлак.

– Вашая шаноўная мосьць пыталіся пра каралевіцу, як называе яе просты люд, – вымавіў ён урачыста, – ці ацэлас на шляхетнай мове, а для тых, хто ведае, што на валінорскай...

– Я ведаю, як на валінорскай, – перабіў Арагорн, – і мне няма розьніцы, называецца яна асёэ араньён ці каралевіца, а цікава толькі, ці ёсьць яна тут.

– Прашу выбачыць, яснавяльможны пане! – падзівіўся майстра. – Бачу, вашаць добра абазнаны, ня як просты ваярскі ачольца. На жаль, гэтай зёлкі мы не трымаем у Сядзібах, бо тут выходжваюць толькі цяжка параненых ці хворых. А ў каралевіцы няма аніякіх лекавых уласьцівасьцяў, пра якія было б вядома, хіба толькі засалодзіць водарам бруднае паветра ці ўзбадзёрыць зьлёгку. Хоць, мажліва, вашці вядомы старажытны вершык, які жанчыны, падобныя да добрай старой Ярэт, яшчэ паўтараюць, не разумеючы словаў:

Ад подыху чорнага млоснага, ад ценю сьмяротнага злоснага, калі не стае сьвятла – пара яму надышла! У каралеўскіх руках верне жыцьцё ды прагоніць страх!
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)