Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 150
Перейти на страницу:

– Не валацуга, – паправіў Арагорн. – Скажам так: ачольца сьледапытаў, нязвыклых да гарадоў і каменных гмахаў.

I загадаў, каб сьцяг скруцілі, і зьняў Зорку Паўночнага каралеўства, аддаўшы яе на захаваньне сынам Эльранда.

I тады князь Імрахіль ды Эямэр Роханскі пакінулі яго й увайшлі ў горад праз натоўпы людзей, праехалі верхам да Цытадэлі й крочылі ў залю Вежы, шукаючы намесьніка. Але знайшлі ягоны сталец пустым, а побач на ўрачыстым ложы ляжаў кароль Украйны Тэядэн. Дванаццаць паходняў палала над ім, і стаялі дванаццаць рыцараў – гондарцаў і роханцаў. Зялёным і белым быў засланы той ложак, а самога караля да грудзей укрывала залатая коўдра, на ёй спачываў аголены меч, а ў нагах – тарча. Сьвятло паходняў блішчэла ў белых валасах караля, што сонца ў вадзе вадаграю, а твар выглядаў прыгожым і маладым, хіба ляжала на ім спакойная мудрасьць, якую даюць толькі гады, і падавалася – толькі сьпіць ён.

А калі воі моўчкі пастаялі ля караля, Імрахіль спытаў:

– Дзе ж намесьнік? I дзе Мітрандыр?

– Намесьнік Гондару ў Сядзібах Ацаленьня, – адказаў адзін з вартавых.

– А дзе ж панна Эявін, мая сястра? – нахмурыўся Эямэр. – Бо ёй належыць ляжаць побач з каралём, і ня зь меншаю пашанаю? Куды ж паклалі яе?

– Панна Эявін была яшчэ жывая, калі яе прынесьлі сюды, – адказаў князь. – Ці ж вашамосьць таго ня ведаў?

Нечаканая радасьць раптоўна напоўніла Эямэрава сэрца, а зь ёю аднавіліся клопат і непакой, таму ён не сказаў анічога болей, але ж павярнуўся й пабег з залі, а князь рушыў за ім. Калі выйшлі, змрок ужо апусьціўся й нябёсы зіхцелі зорамі. Перад дзьвярыма Сядзібаў Ацаленьня напаткалі Гэндальфа зь некім, загорнутым у шэры плашч. Павіталіся й спыталі:

– Шукаем намесьніка, а, людзі кажуць, ён за гэтымі сьценамі. Ці ж ён паранены? I дзе ж панна Эявін, што зь ёю?

– Яна ляжыць у Сядзібах, і яна жывая, – адказаў Гэндальф, – хоць недалёка ад сьмерці. А спадар Фарамір паранены ліхою стралою, як вы чулі. Цяпер ён – намесьнік. Бо Дэнэтар сышоў назаўжды, і дамавіна ягоная – прысак.

Смуткам і зьдзіўленьнем напоўніў іх Гэндальфаў расповед, і Імрахіль вымавіў:

– Гэтак нашая перамога страціла радасьць. Дорага абышлася яна нам, калі й Гондар, і Рохан адзіным днём пазбаўленыя сваіх гаспадароў. Эямэр цяпер ачольвае рахірымаў. Хто ж тады кіруе горадам? Ці не паслаць нам па ягамосьць Арагорна?

I загорнуты ў плашч крочыў наперад і сказаў:

– Ён тут.

I пабачылі, калі чалавек стаў у сьвятло ліхтароў ля дзьвярэй, што гэта Арагорн у шэрым лорыйнскім плашчы паверх кальчужнай брані, без аніякіх адзнак сану, акрамя зялёнага каменя Галадрыелі.

– Я прыйшоў, бо Гэндальф папрасіў мяне, – паведаміў ён. – Але пакуль што я толькі ачольца дунаданаў Арнару. I князь Дол Амрату кіруе горадам, пакуль абудзіцца спадар Фарамір. Але ж я раю: няхай Гэндальф ачольвае ўсіх нас і кіруе намі ў вайне супраць Ворага.

Усе пагадзіліся.

– Дык не стаяцьмем жа ля дзьвярэй, бо часу бракуе, – абвесьціў Гэндальф. – Хадзем! Бо толькі ў Арагорну надзея тых, хто ляжыць за гэтымі сьценамі. Так казала Ярэт, гондарская знахарка: "Рукі караля – ацаленьне. I з таго пазнаюць сапраўднага караля".

I Арагорн крочыў за парог першы, астатнія за ім. За дзьвярыма стаялі два вартаўнікі ў адзеньні Цытадэлі: адзін высокі, а другі ростам з хлапчука. Калі той пабачыў гасьцей, то загукаў ад радасьці й подзіву.

– Швэндал! Дзівосы якія! Ведаеш, а я здагадаўся, што гэта ты на чорных караблях! А яны ўсе галасілі: "Піраты!" – і мяне зусім ня слухалі. Як табе гэта ўдалося?

Арагорн засьмяяўся й паціснуў хобітаву руку.

– Насамрэч, добрая стрэча! Аднак яшчэ не настаў час для вандроўных расповедаў.

А Імрахіль кінуў Эямэру:

– Ці так мы зьвяртацьмемся да нашых каралёў? Спадзяюся, ён прыме карону пад іншым імем!

Арагорн жа, пачуўшы, павярнуўся й сказаў:

– Слушна тое, бо на вышняй мове даўніны я – Элесар, Эльфаў Камень, і Энвіньятар, Аднаўляльнік, – і падняў з грудзей зялёны камень. – Аднак Швэндал стане імем майго роду, калі мне выпадзе заснаваць каралеўскі род. На вышняй мове яно гучыць зусім няблага. Я буду звацца Тэльконтар, і ўсе мае нашчадкі таксама.

I калі падыходзілі да пакояў, дзе ляжалі параненыя, Гэндальф распавёў пра зьдзяйсьненьні Эявін з Мэрыядокам.

– Бо, – патлумачыў ён, – я доўга заставаўся побач зь імі, і напачатку яны шмат размаўлялі ў сьне, да таго, як сон завёў іх у сьмяротную цемру. Таксама мне дадзена шмат чаго бачыць здалёк.

Арагорн падышоў спачатку да Фараміра, тады да панны Эявін і апошнім да Мэры. Пабачыўшы твары параненых і раны, уздыхнуў.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)