Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 207
Перейти на страницу:

Сабраўшы старых у радасную мірную дарогу, наш батарэйны старшына спярша пастроіў усіх ля сваёй капцёркі і загадаў развязаць рэчмяшкі. Абходзячы з арматуркай строй, ён правяраў, ці ёсць ва ўсіх усё тое, што патрабавалася мець па мабілізацыі. I вялікае было маё здзіўленне, калі сярод іншых несамавітых вайсковых рэчаў у развязаным Лук’янчанкавым рэчмяшку я ўбачыў знаёмую, з рудымі плямамі, абдзёртую, без пачатку і канца, кнігу. Праўда, цяпер яна была акуратна падроўнена, падклеена і загорнута ў газету. Старшына падазрона абмацаў яе, пагартаў і мімаходзь кінуў:

— А гэта навошта вязеш?

Старшына быў малады хлопец, зухаваты і спрытны, да кніжак, відаць, ні асаблівай ахвоты, ні патрэбнай павагі не меў, і Лук’янчанка, натапырыўшы вус, абурана сказаў яму:

— А ты ведаеш, што гэта за кніжка?

Старшына не меў часу сварыцца, ён перайшоў да іншых у шарэнзе, а Лук’янчанка, завязваючы лямкі рэчавага мяшка, бурчаў:

— Ну і моладзь пайшла…

А ўбачыўшы непадалёк мяне і, відаць, зразумеўшы, што я ўсё чуў, ён даверліва паведаміў:

— От павязу. Хай сыны чытаюць.

Я хацеў сказаць старому франтавіку, што яго падлеткі-сыны, мабыць, даўно прачыталі ўжо гэтую кнігу, што спазніўся ён адкрыць яе і для сябе, і для іх, што кніга гэта ёсць у кожнай школьнай бібліятэцы, і ці варта везці яе праз усю Еўропу за тысячы кіламетраў у Сібір. Але я не сказаў нічога.

Лук’янчанка завязаў рэчмяшок, паставіў яго ля ног, бразгаючы паўтузінам медалёў на грудзях, расправіў пад дзягай гімнасцёрку і нялёгка ўздыхнуў. I мне здалося, што я зразумеў гэты яго ўздых і яго клопат.

I дай бог, каб тое разумелі і памяталі яго сыны, якім вёз гэты чалавек не дачытаную Цімафеевым, Болькіным, Зосем і яшчэ многа кім кнігу.

[1961]

На ўсю сілу таленту

У пярэдадзень ХХV з’езда Камуністычнай партыі Беларусі ў Мінску адкрываецца рэспубліканская мастацкая выстаўка, на якой выступілі са сваімі работамі і мастакі Гродна. Што яны прадставілі на ўсебеларускі агляд, з чым сустрэлі з’езд КПБ, якія поспехі і недахопы іх творчасці — аб гэтым і хацелася б пагаварыць у даным артыкуле.

Даўно і плённа працуе ў жывапісе выдатны гродзенскі мастак І. П. Пушкоў.

Вопытны і працавіты жывапісец, ён выпрабаваў свае здольнасці ў многіх жанрах выяўленчага мастацтва, але ў апошнія гады спыніў творчы выбар галоўным чынам на пейзажным жывапісе. Амаль усе яго работы гэтага жанру прыемна ўражваюць спелым прафесіяналізмам, карціннай завершанасцю, амаль у кожнай мастак праяўляе незвычайнае майстэрства кампазіцыі. Гарманічнасць колерных спалучэнняў — гэта галоўнае патрабаванне жывапіснага майстэрства — у яго заўсёды беззаганная. Выстаўлены ў Гродна і экспанаваны на рэспубліканскай выстаўцы пейзаж «Воблачны дзень» — гэта, бадай, лепшае з усяго створанага Пушковым за апошнія гады. Непатрабавальная па манеры выканання, вельмі сціплая ў сэнсе аб’екта адлюстравання (можна яшчэ дадаць: вольная ад некаторай прэтэнцыёзнасці, уласцівай, напрыклад, «Нёманскім далям») гэта работа ў той жа час вельмі паэтычная сваёй лірычнай настроенасцю, добрай усхваляванасцю, дынамічнасцю ветранага летняга дня.

Другая яго работа «Вячэрняя зара» па кампазіцыі падобная да першай — тая ж рэчка, тыя ж берагі, толькі асвятленне тут іншае, перадзмрочнае, і неба супакоенае, зацягнутае хмарамі з вузенькай пунсовай палоскай удалечыні. Ад танальнай лаканічнасці гэтага пейзажу вее паэтычным, амаль левітанаўскім смуткам, але смуткам добрым, поўным светлай веры, якую як бы сімвалізуе далёкая палоска зары. Яна, гэта палоска, якая знаходзіцца ў вельмі слушным кантрасце да ўсёй астатняй плошчы карціны, і заключае ў сабе сэнсавы і глядзельны цэнтр усёй кампазіцыі.

Амаль цалкам на света-колеравых кантрастах заснавана трэцяя карціна Пушкова «Летнія зоры». Вельмі маляўнічае чаргаванне ценяў і светавых палос у перадвячэрнім асвятленні позняга лета стварае поўную ілюзію перспектывы і паветранасці. Бадай, ні ў адной з іншых работ мастак не дасягае такой гарманічнасці колеравых спалучэнняў, як у гэтай. Увесь каларыт аб’яднаны адным цёплым патокам святла ад праменняў заходзячага сонца. Асабліва добры далёкі план — поле, лес на ўзгорку, неба.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)