Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 207
Перейти на страницу:

На зямлі грымела вайна.

Мы сядзелі на Пашканскім плацдарме за Сератам, сядзелі, закапаўшыся ў зямлю, закідаўшы маладой кукурузай нізенькія шчыты нашых процітанкавых гармат. Спачатку, у красавіку, тут ішлі лютыя баі — немцы хацелі прагнаць нас з-за Серата і ліквідаваць плацдарм, але гэта ім не ўдалося, і яны прыціхлі. Яны закапалі ў зямлю свае танкі, паставілі на прамую наводку гарматы, нацэлілі ў нас буйнакаліберныя кулямёты і чагосьці чакалі.

Пачалася вайна адзіночак.

Нямецкія снайперы сачылі за кожным рухам у нашых траншэях, кожнай неасцярожнай каскай, чым-небудзь падазроным лапікам зямлі. Варта было каму вытыркнуць з акопа тронак рыдлёўкі, як побач на брустверы, разбіваючы глыжы, дзёўбала куля. I мы сядзелі ў сваіх ровіках доўгія вясновыя дні, а дзяжурныя назіральнікі, высунуўшы тоненькія трубкі разведчыцкіх перыскопаў, сачылі, што робіцца вакол.

Толькі ўвечары, калі цямнела, мы вылазілі з ровікаў і, як дзеці, качаліся па сухой, не роснай яшчэ траве, дурэлі і чакалі старшыну, які прыносіў кукурузны суп у тэрмасе і тытунь.

Аднойчы старшына не прыйшоў, і мы, галодныя і злыя, прачакалі так да паловы ночы, а пасля камандзір гарматы старшы сяржант Лук’янчанка — пажылы ўжо, саракапяцігадовы буркатлівы вусач — папрасіў дазволу схадзіць у тыл і набіць у каршэнь старшыну. Пасылаць камандзіра гарматы па харчы было не па правілах, але ў Лук’янчанкі ў палкавым тыле былі і яшчэ патрэбы (першая — палаяцца з артузбраенцамі за дрэнна адрамантаваны пад’ёмны механізм), і я адпусціў яго.

Лук’янчанка вярнуўся ўранку, калі пачынала ўжо світаць. Салдаты да гэтага часу паўлазілі ў свае цесныя, пыльныя акопчыкі і, не дачакаўшыся ежы, задрамалі. Я трохі паляжаў, непакоячыся, чаго гэта так доўга не ідзе старшы сяржант, і пачаў засынаць, як недзе непадалёк на брустверы гулка шчоўкнула разрыўная куля, і гэты яе пошчак імгненна разбудзіў мяне.

— Пакуль аббегаў усіх… Спяць, як суслікі… А старшыну гэта… забіла. Дарма лаялі, — саскочыўшы ў акоп і адсопваючыся, паведаміў Лук’янчанка.

Пачуўшы камандзіра, заварушыліся, паўставалі салдаты. Старшы сяржант тым часам развязаў рэчавы мяшок і выкладваў адтуль на снарадную скрынку тое, што прынёс нам: два боханы кукурузнага хлеба, банку свіной тушонкі, некалькі драбкоў цукру, загорнутых у насоўку, і нізку жоўтага, трошкі абвільгатнелага за ноч малдаўскага тытуню. Напаследак Лук’янчанка выцягнуў з торбіны нейкую таўшчэзную кнігу, абдзёртую, без вокладкі і вельмі растрапаную. Пакуль Рудак (так звалі нашага, таксама ў гадах ужо, гарматнага нумара) дзяліў харч на восем роўных паек, Лук’янчанка адрываў ад кнігі першыя лісты і раздаваў іх разліку.

Ён падзяліў па аркушу ўсім, а астатняе схаваў у свой апусцелы рэчавы мяшок і старанна завязаў лямкі.

Не дачакаўшыся кукурузнага наедку і добра згаладаўшыся, салдаты дружна ўзяліся выскрабаць з банкі тлустую тушонку. Я таксама паеў і неўзабаве заснуў.

Праз нейкі час я, аднак, абудзіўся — хацелася піць, было душна, і недзе побач праз сон яшчэ чулася дакучная гамонка. Аказалася, што гэта Цімафееў, наш наводчык і батарэйны грамацей (да вайны вучыўся ў інстытуце), некага ўпрошваў:

— Ну дайце… Ну што вам… Ну, калі хочаце, палічым старонкі… Пад распіску, га?

— Ідзі ты… ведаеш куды? — санлівым голасам бурчаў Лук’янчанка. — Дай заснуць. Я ноч працягаўся…

— Дык і я ж тое кажу… Дайце — і спіце сабе. Ну, я сам дастану, толькі вы галаву крышачку падніміце. Га?.. Таварыш старшы сяржант!

— Чорт бы вам пяткі абгрыз! — лаяўся камандзір гарматы. — Я за ёю на міннае поле лазіў, думаў, на месяц курыць будзе… А яны вось уздумалі. Чытаць ім конча, грамацеі праклятыя!..

Злосны і сонны, ён, пэўна, усё ж устаў: доўга шархацеў лубяным рэчмяшком — відаць, даставаў кнігу, бо Цімафееў болей не ўпрошваў — маўчаў, і я ўявіў сабе на яго твары ўсмешку чалавека, які дамогся свайго.

— На і адчапіся! Толькі ведай, калі хоць адзін ліст без мяне скурыце — на нейтралку паганю, каб паперы прынёс.

— Згода! Ёсць, таварыш камандзір. I дзякуй!

Цімафееў, затупаўшы ботамі, пабег па траншэі ў шырэйшы акоп па той бок гарматы, дзе ляжалі нашы боепрыпасы і дзе звычайна размяшчаўся ўвесь разлік — пяць чалавек.

Так да нас трапіла гэтая кніжка, лёс якой склаўся далей крыху інакш, чым яго вызначыў старшы сяржант Лук’янчанка. Прыслухаўшыся да гаманы за гарматай, я таксама адчуў цікавасць да тае кнігі, што так прывабіла нечым наводчыка.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)