Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 207
Перейти на страницу:

Нямала кніг пра вайну стваралася пісьменнікамі або журналістамі, якія не мелі, у сілу іх абмежаванага ўдзелу ў баявых дзеяннях, ведаў і ўражанняў, неабходных для напісання добрага твора. Гэтым у значнай ступені тлумачацца многія з няўдач ваеннай літаратуры, бо вядома, што ні вывучэнне матэрыялаў, ні апавяданні іншых асоб не могуць даць таго, што не адчута і не перажыта асабіста. Каб напісаць пра адчуванні чалавека ў баі, у атацы, трэба самому іх зведаць. Пры гэтым удзел у баі радавым не раўназначны ўдзелу ў ім у якасці камандзіра, на плячах якога агромністым цяжарам ляжыць асабістая адказнасць як за жыццё падначаленых, так і за выкананне баявой задачы. Маральны цяжар падобнай нагрузкі можа ўявіць сабе толькі той, хто яе перажыў.

Але вось прайшоў час, вярнуліся з вайны яе радавыя ўдзельнікі. Гэта былі людзі, якія многа пабачылі і многа перажылі. Версіфікатарства і літаратурныя рэмінісцэнцыі ўжо не маглі іх спакусіць. (Гэтыя людзі не маглі напісаць: «над галавой свісталі кулі», бо франтавік ведае, што палёт кулі з сучаснай зброі зусім не падобны на свіст.) I з’явіліся кнігі, якія ўнеслі нешта новае ў адлюстраванне вайны, паказалі яе ў іншых фарбах і вобразах. Я маю на ўвазе аповесці Ю. Бондарава, Р. Бакланава, невялічкую кніжачку М. Пархомава і некаторыя іншыя. Я не хачу тут сказаць, што цяпер трэба пісаць пра вайну толькі так, як піша Ю. Бондараў, або так, як піша Р. Бакланаў, і ніяк інакш! Але творчая манера, ды і сам матэрыял, напрыклад, Р. Бакланава, мне зразумелыя і блізкія, і таму хочацца падкрэсліць тое лепшае, што адкрыў ён і падобныя да яго па творчай манеры пісьменнікі. На мой погляд, у ягоных аповесцях чытач убачыў вайну, якую бачылі франтавікі, і цяпер сілай аўтарскага таленту яны нібыта пераносяцца на поле бою і зноў адчуваюць сябе ўдзельнікамі былой барацьбы. Мноства дакладна і жыва выхапленых дэталей, падрабязнасці бою і франтавога быту, эмацыянальная паўната і праўдзівасць перажыванняў — усё гэта стварала яркую праўду вайны.

Прызнаючы заслужаны поспех такіх твораў, як «На поўдзень ад галоўнага ўдару» Р. Бакланава, «Батальёны просяць агню» Ю. Бондарава і асабліва іх жа «Пядзі зямлі» і «Апошніх залпаў», крытыка спачатку апынулася ў недаўменні: дзе ж герой? Знік герой у звыклым яго разуменні. Новікаў пры ўсёй яго сабранасці і мужнасці гіне пад залпам сваіх жа «кацюш», лейтэнант Матавілаў схільны да рэфлексіі і адчувае вайну як салдат, пазбаўлены ў яе аналізе маштабаў, уласцівых па меншай меры начальніку штаба фронту. Аказалася таксама, што на вайне можа спалохацца і савецкі салдат, і што бывае яму вельмі цяжка, і, здараецца, гіне ён у самых недарэчных сітуацыях і нават без патрыятычных воклічаў (успомніце смерць камбата Бабіна), і што побач з доблесцю і мужнасцю на фронце ўжываюцца таксама і кар’ерызм (Яцэнка), трусасць і нізкасць (Мезенцаў, Ішчанка). Усё гэта не траплялася ў многіх ранейшых творах і таму выклікала розныя крыватолкі нават пасля прызнання аўтарскіх удач у гэтых кнігах. Паявіліся разважанні аб вузкасці бакланаўскага плацдарма ў тым сэнсе, што цяжкасці баёў, якія Р. Бакланаў з геаграфічнай дакладнасцю «прывязаў» да днястроўскіх плацдармаў Трэцяга Украінскага фронту ў 1944 годзе, не былі ўласцівы для ўсіх франтоў у цэлым. Аўтара «Пядзі зямлі» папракалі ў згушчэнні фарбаў, у прыземленасці герояў. Але мне здаецца, што некаторая прыземленасць, якая сапраўды ўласціва аповесці Р. Бакланава і выклікала незадавальненне крытыкаў, не так ужо і пашкодзіла ёй, як гэта, на першы погляд, здаецца. Яна канкрэтызавала малюнкі баёў і вобразы салдат і афіцэраў, напоўніла іх плоццю і пачуццямі, не выдуманымі, а рэальнымі. За кожным з герояў аповесці стаіць сапраўды жывы чалавек, ва ўсёй ягонай складанасці, мы бачым яго і верым яму, бо ён пазбаўлены і намёку на позу, жэст, ён без фальшывага пафасу і ўвесь складзены з праўды, падмечанай мастаком-сведкам. I ад гэтага не стаў меншы яго патрыятызм, яго вернасць воінскаму абавязку, ён не замкнуўся ў сваю шкарлупіну, хаця і не вымаўляе напышлівых фраз пра абавязак і подзвіг, але ён разважае зусім не вузка. Галоўны герой аповесці Матавілаў так думае аб сабе і сваіх аднагодках: «Дзе-небудзь у той жа Аўстраліі вярнуўся зараз мой аднагодак з работы, мой аднагодак вячэрае ў сябе дома. Вайна там, у Расіі, за неагляднай далеччу, за снягамі. Аб ёй ён ведае па газетах, а свае клопаты блізка, непакояць кожны дзень. Можа, не такія вялікія гэтыя клопаты, але ж свае.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)