Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 207
Перейти на страницу:

Некаторыя газеты занадта ўжо спадзяюцца на не заўсёды аб’ектыўную ацэнку аўтара, глыбока не ўнікаюць у сутнасць твора і рэцэнзіі. Гэта пераканаўча відаць, напрыклад, з рэцэнзіі Ф. Аднаочкі на зборнік вершаў маладога паэта Б. Спрынчана «Над кручамі Сожа» («Гомельская праўда», 2 жніўня). У пачатку свайго артыкула Ф. Аднаочка заяўляе, што «лепшыя вершы зборніка — тыя, у якіх аўтар выказвае свае адносіны да працы, да завода… Узяць, напрыклад, такія радкі:

И когда металл всплывет над лёткой, От жары расплавясь на ходу, Не спеша, уверенной походкой Я к вагранке с пикой подойду. С пол-удара лётку проломаю, Пусть живым ключом бурлит литье! И подарком лучшим Первомаю Будет вдохновение мое.

У гэтых радках відаць багатырская хватка вопытнага майстра, горача ўлюбёнага ў сваю прафесію», — паэтычна абвяшчае рэцэнзент. Але ўсякаму, нават неразборліваму чытачу відно, што не вельмі тут «багатырская» хватка, не шмат і натхнення, а болей зарыфмаванай апісальніцкай прозы на вытворча-тэхналагічную тэму. Рэцэнзент узяў гэтую цытату, відаць, не даючы сабе клопату шукаць лепшае, сапраўды мастацкае, што несумненна ёсць у зборніку маладога паэта. Становіцца дзіўна ад паэтычнай эрудыцыі рэцэнзента, які ў якасці найлепшых прыводзіць наступныя цытаты:

…И на переднем плане, От суппорта правей, Ты вся, как на экране, В косынке до бровей.

Або:

…И пар, отработав в машине, В кювете прилег отдохнуть.

І далей Аднаочка сцвярджае: «Вельмі добра, што Б. Спрынчан за апошнія гады стаў глыбей унікаць у сутнасць жыццёвых з’яў. У вершах паэта пачала знікаць знешняя эфектнасць». Дзіўнае сцверджанне пасля такіх цытат! Вядома, што рэцэнзія з гэткімі няўвязкамі не зробіць добрай паслугі паэту і дэзінфармуе, калі не збянтэжыць чытача.

Трэба асобна зазначыць агляды літаратурнай творчасці маладых, што робяць некаторыя абласныя газеты. У гэтай добрай і патрэбнай справе вылучаюцца з ліку іншых маладзечанская газета «Чырвоны сцяг» і «Магілёўская праўда». На старонках гэтых газет рэгулярна друкуюцца змястоўныя агляды апавяданняў і вершаў пачынаючых літаратараў. Дарэчы, «Чырвоны сцяг» — адзіная ў рэспубліцы газета, якая не абышла ўвагай і творчасць літаратараў, прадстаўленых у раённых газетах. Вельмі добры артыкул М. Карпенкі быў надрукаваны на яе старонках 18 студзеня, і трэба толькі пашкадаваць, што ён адзіны ў сваім родзе. Агляды П. Шасцерыкова, В. Васільева, Ф. Конышава, М. Карпенкі несумненна адкрылі пачаткоўцам шмат чаго слушнага ў іх творчасці, паказалі недахопы твораў і шляхі да ўдасканалення — шляхі цяжкой працы, немінучай на літаратурнай дарозе, і гэтая карысць пачэрпнута з тых аглядаў не толькі аўтарамі твораў, якія былі разгледжаны, — пэўна, многія з тых пачаткоўцаў, што яшчэ і не даслалі сваіх твораў у рэдакцыі, пазналі там і свае хібы і, вядома, зрабілі вывады. Шкада толькі, што за апошні час няма такіх аглядаў на старонках іншых пяці абласных газет.

Прапаганда савецкай кнігі, твораў мастацкай літаратуры, своечасовая і прынцыповая ацэнка іх — важная ўсенародная справа. Выканаць свой абавязак у гэтай справе абласныя газеты здолеюць, толькі значна палепшыўшы свой крытычнабібліяграфічны аддзел.

[1958]

1961

Недачытаная кніга

Было гэта амаль чвэрць стагоддзя назад.

На раўнінных румынскіх прасторах пачыналася спякотнае паўднёвае лета. У зялёным ад травы і быльнягу наваколлі згодным хорам стракаталі цыкады, а ў ветраным небе пад вечар з’яўляліся буслы. Яны прыляталі аднекуль з Карпат і высока кружыліся, пэўна, выглядаючы дзе якую балацявіну, старыцу, лужок, каб там палавіць спажывы і па бусліным звычаі самотна пастаяць на адной назе. Але яны ніколі не спускаліся з вышыні, бо скрозь на зямлі былі людзі — на ўсіх лужках, ля ўсіх старыц і балацявін, на ўсіх дарогах, а ў паветры ляталі нябачаныя імклівыя чмялі, і буслы баяліся іх.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)