Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 207
Перейти на страницу:

Падумаўшы, што Лук’янчанка, мабыць, не спіць, я далікатна пакратаў ягоны бот.

— Як яна называецца, кніжка тая?

Старшы сяржант памаўчаў крыху, як бы думаючы, адказаць ці прытварыцца, што спіць, а пасля буркнуў:

— Назву мінай пашкодзіла. А папера нішто… не глянцаваная…

Ён засоп мацней, чым дагэтуль, і я зразумеў, што старшы сяржант не мае ахвоты размаўляць са мною.

Я болей не надакучаў Лук’янчанку, толькі павярнуўся на другі бок і тады пачуў з-за гарматы роўны, трошачкі разважнаглыбакадумны голас Цімафеева. Ён чытаў:

«Дед засек меня до потери сознання, и несколько дней я хворал, валяясь вверх спиною на широкой жаркой постели… Дни нездоровья были для меня большими днями жизни. В течение их я, должно быть, сильно вырос и почувствовал что-то особенное. С тех дней у меня явилось беспокойное внимание к людям, и, точно мне содрали кожу с сердца, оно стало невыносимо чутким ко всякой обиде и боли, своей и чужой…» Горкі! Каму не знаёмы з маленства гэтыя словы?! Хто ў свой час, у тыя даўнія паўзабытыя гады, калі быў навокал цябе бацькоўскі ўтулак, матчыны клопаты (каб не прастудзіўся, не згаладаў) — такія смешныя цяпер у гэтых акопах пад нацэленымі стваламі буйнакаліберных кулямётаў — хто тады не адчуў, чытаючы гэта, вялікай радасці і вялікай удзячнасці чалавеку за яго сардэчную мудрасць! У той спякотны ранак гэтыя горкаўскія словы напомнілі нам пра нашу нацыянальную веліч, якая надавала нам сілы і будзіла ў нас адчуванне інакшага жыцця, чым тое, якім мы жылі тры гады на вайне, і мы разумелі тады, што хоць і цяжка, і марудна, і пакутна, але мы будзем ісці да яго праз усе выпрабаванні, пакуль не прыйдзем і не даможамся міру.

«Бабушка не плясала, а словно рассказывала что-то. Вот она идет тихонько, задумавшись, покачиваясь, поглядывая вокруг из-под руки, и все ее большое тело колеблется нерешительно, ноги щупают дорогу осторожно. Остановилась, вдруг испугавшись чего-то, лицо дрогнуло, нахмурилось и тотчас засияло доброй, приветливой улыбкой. Откачнулась в сторону, уступая кому-то дорогу, отводя рукой кого-то, опустив голову, замерла, прислушиваясь, улыбаясь все веселее, — н вдруг ее сорвало с места, закружило вихрем, вся она стала стройней, выше ростом, и уж нельзя было глаз отвести от нее — так буйно красива и мила становилась она в эти минуты чудесного возвращения к юности…» — ціха і складна ліліся ў акопе цудоўна маляўнічыя горкаўскія словы, і паўставалі ў вачах знаёмыя змалку вобразы бабулі, дзеда, Цыганка, Якава… I здаваліся тады яны нам гэткімі ж роднымі і дарагімі, як дарагія былі кожнаму з нас вобразы нашых родных — бацькоў, сясцёр, нашых першых настаўнікаў, землякоў…

З таго ранку гэтую кніжку Максіма Горкага сталі чытаць кожнага дня. Звычайна, як толькі разлік заканчваў сняданак, Цімафееў, таропка перакурваючы, усаджваўся на шынялі і пачынаў чытаць. Навокал яго ў траншэі сядзелі, ляжалі, курылі астатнія нашы хлопцы, усе слухалі, і кожны, вядома, знаходзіў у сваёй душы тую сардэчную струнку, якая чуйна адгукалася на шчырую, глыбокую споведзь чужога вялікага жыцця. Адзін толькі Лук’янчанка аставаўся абыякавы да гэтага чытання — ён сядзеў сабе ў сваім акопе, спаў, часам зашываў прадраныя, запэцканыя гарматнай змазкай штаны, чысціў, перабіраў аўтамат і курыў. Кожнага ранку ён правяраў, ці не пакурылі нашы чытачы старонкі, прыдзірліва перагортваў іх, але старонкі асталіся цэлыя нават тады, калі ва ўсіх ужо скончылася выдзеленая ім папяровая норма. Старшы сяржант здзівіўся, натапырыў вусы і выдраў адзін ліст.

— Стой! Не трэба! — схапіўся за кнігу Зось. — Не трэба! Мы от лепей «баявы лісток» (ён быў батарэйным камсоргам, і ў ягонай сумцы знайшлося два бланкі «баявых лісткоў»).

Лук’янчанка ўсё ж выдраў сабе пару лістоў, а астатняе вярнуў хлопцам. Мусіць, гэтая іх самаахвярнасць здзівіла і зацікавіла старшага сяржанта, бо ён неяк нетаропка згарнуў цыгарку і, відаць, не дужа спяшаўся ісці ў свой акоп, а сеў на прыступках ля хлопцаў і пачаў пстрыкаць запальнічкай.

Ён трошкі і паслухаў, але, відаць, не ўчуўшы таго, што чакаў, махнуў рукой:

— Ат, я думаў — пра вайну што!

Гэта чытанне працягвалася, мабыць, з тыдзень. Пасля ў канцы мая пачалося такое, што на нейкі час мы забылі пра кнігу.

Аднойчы на світанку ўсе мы прачнуліся ад грымоцця выбухаў, скавытання мін і знаёмага, але даўно ўжо не чутага танкавага гулу. Зямля дрыжала, камякі з бруствера сыпаліся на нашы галовы, над акопамі джгалі кулі.

Увесь той дзень была страшэнная калатнеча, немцы атакавалі нас з танкамі: пяхота два разы пакідала свае траншэі, а пасля трэцяга разу вымушаны былі пакінуць сваю пазіцыю і мы. Зашыўшыся ў маладой кукурузе, мы, мабыць, з кіламетр кацілі саматугам гармату і стралялі, і беглі, а калі спыніліся надвячоркам на ўскраіне невялічкага румынскага мястэчка, аказалася, што недзе знік Цімафееў. Раней яшчэ адправілі ў тыл цяжка параненага Рудака.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)