Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 104
Перейти на страницу:
Тым часам шляхта каля Графа мітусіцца, І ўсе ў карчму ідуць. Гервазага наказу Тры вяжуць паясы ад кунтушаў і зразу На іх са склепа цягнуць бочкі для народу: Гарэлкі бочку, бочку піва, бочку мёда. Вымаюць шпунты, з шумам рвуцца тры крыніцы: Адна гарыць агнём, другая серабрыцца, Жаўцее трэцяя — вясёлкаю іграюць І звонка ў розных сто начынняў ападаюць. І шляхта з Графам п’е, балюе, весяліцца, Ўзнімае тосты і крычыць: «Граміць Сапліцаў!»
А Янкель вышмыгнуў цішком. Таксама Хацеў зрабіць і Прус, ён быў ужо за брамай, Ды шляхта згледзела і — ў крык, што здрадзіў. Міцкевіч аддзяліўся, не крычаў, не радзіў, Але відаць па міне, што задумаў штосьці, Дык з шаблямі — к яму! Ён ад усіх у злосці Бароніцца, ўжо ранены, прыпёрты к плоту, Ды за яго ўступіўся Зан і тры Чачоты. Разнялі хутка ўсіх, ды ў часе той разрухі Двух ранілі ў руку, адзін дастаў па вуху. Сядаць на коней пачалі.
Граф і Гервазы Наводзяць лад, узбройваюць, даюць наказы. Нарэшце хваляй, што не ў сілах запыніцца, Ўсе скачуць з крыкамі: «Гайда граміць Сапліцаў!»
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)