Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 104
Перейти на страницу:
«Няхай кантракт народны! Кіеўскі ці Мінскі, — Сказаў стары Мацей, — няхай урад бабінскі! Пан Бухман, Бог нам царскую ўдружыў уладу Ці чорт, не дойдзем зараз з вамі мы да ладу. Вось лепей, як цара пазбыцца, дайце раду».
«Вось загваздка, — сказаў Крапіцель, — каб так скокнуць Крапілам да прастола і цара раз „кокнуць“, То ўжо ні Кіеўскім ён не вярнуўся б трактам, Ні Мінскім, і ніякім Бухманскім кантрактам, І ўваскрасіць яго ўжо сілы б не хапіла Ні ў чорта, ні ў папоў. Дык хай жыве Крапіла! Гаворыш ты, пан Бухман, гладка, безумоўна, Ды гэта ўсё шум-друм. Крапіць трэ’, пан шаноўны!»
«Во, во! — ускрыкнуў задаволены Брытэўка, К Хрысціцелю ад Мацька скачучы, як цэўка, У кросны закіданая — той самай сцежкай, — Адно ты, Мацек, з Розгай, ты, Мацей, з даўбешкай, Адно згадзіцеся, дальбог наробім сечкі З маскалёў. Брытва пад каманду йдзе Рузэчкі!»
«Каманда, — зноў сказаў Хрысціцель, — на парадзе Патрэбная, а ў нашай Ковенскай брыгадзе Была кароткая: палохай, сам не бойся, Бі, не давайся, наступай, сячы прыстройся: Шах-мах!» «Во, во! — зноў Брытва піснуў,— во, як міла! Нашто тут акты нам складаць, псаваць чарніла? Канфедэрацыі нам трэ’? За гэта спрэчка? Дык вось — маршалак! Наш Мацей з жазлом Рузэчкай!» «Няхай жыве Мацей!» — крычаў Хрысціцель, А шляхта крыкнула: «Няхай жыве Крапіцель!»
Ды па кутах пачуўся шум нездавальнення, Відаць, што ў радзе пачалося раздваенне. Тут Бухман крыкнуў: «Згоды я не пахваляю Ніяк!» А хтосьці закрычаў: «Не дазваляю!» Другія ім падтакваюць. У той час груба Басіць пачаў прыбыўшы толькі што Скалуба:
«Што ж вы, паны Дабрынскія? У чым тут справа? Ці вы не ўздумалі нас вылучыць з-пад права? Калі наказ нам далі сённяшняга ранку, А прыязджаў у наш засценак сам Мапанку, Рубайла Ключнік, то казалі, што ўсю гэту Нараду склікалі для цэлага павету, Што справа не адных Дабрынскіх закранае. Прагаварыўся ж Робак, бо ён болей знае, Чым кажа, але, зводзячы канцы з канцамі, Мы — тут, суседзяў павядоміўшы ганцамі. Вы не адны, паны Дабрынскія, нарэшце, З другіх засценкаў многа — чалавек мо дзвесце, Дык радзьма ўсе. Калі маршалка выбіраем, Дык галасуйма. Ўсе аднакі голас маем! І роўнасць хай жыве!»
I тут два Тараевічы, Чатыры Стыпулкоўскіх і тры Міцкевічы Ускрыкнулі: «Няхай жыве!» А за Скалубам Крычаць пачаў зноў Бухман: «Згода будзе згубай!» Крапіцель надрываўся: «Выберам і самі! Няхай жыве маршалак — Мацек над Мацькамі!» Дабрынскія крычалі: «Мацька запрашаем!» А ўсе прыезджыя крычаць: «Не дазваляем!» І гэтак раздзяліўся збор на дзве паловы, Крычыць усхвалявана натаўп шматгаловы: «Не дазваляем!» тут і «Просім!» там візгліва. Адзін стары Мацей сядзеў яіпчэ маўкліва, І ён адзін не рухаўся, не хваляваўся. Хрысціцель перад ім на доўбні успіраўся І галавой паверх яе круціў, нібыта Вялікім гарбузом, на доўгі кій узбітым, Папераменна ўперад, то назад ківаўся: «Крапіць! Крапіць!» — крычаў і ажно надрываўся Тым часам Брьггва штораз падбягаў рухавы То да Хрысціцеля, то да Мацея лавы, А Конаўка змірыць усіх шукаў нагоды: Хадзіў між групамі і заклікаў да згоды. У памяшканні ўсё «Крапіць!», «Галіць!» гудзела. Мацей маўчаў, ды ўжо, відаць, яму дадзела.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)