Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 104
Перейти на страницу:
«Га! — мовіў дзядзька, — дык любоўныя тут справы, Я бачыў, што ты ўчора не крануў на’т стравы І скоса углядаўся на адну дзяўчынку; Яна штось кіслую таксама мела мінку. Я знаю вашы глупствы: хай падлеткаў пара Улюбіцца, то ў іх капа згрызотаў зараз! То цешацца, то ходзяць, быццам у няшчасці, Стараюцца са словам з’едлівым напасці, То па кутах стаяць, не размаўляюць болей, А нават уцякаюць ад людзей на поле. Калі і ў вас чаргуецца любоў і звада, Дык пацярпіце толькі — ёсць на гэта рада, Я на сябе бяру прывесці вас да згоды. Прайшоў і я ўсё гэта ў маладыя годы.
Скажы мне праўду ўсю, дык можа што дарадзім Удвух і, разабраўшыся, усё наладзім». Тадэвуш сарамліва мовіў: «Давялося (Тут цалаваў руку Суддзі) сказаць, што Зося, Ну, ваша выхаванка, дарагой мне стала, Хоць я яе яшчэ і бачыў вельмі мала, А мне ўсе навакол гудуць без перастанку, Што ў жоны выбралі вы мне Падкамаранку. Не можа жонкаю маёй быць панна Ружа, Калі я Зосю гэту так кахаю дужа. Нячэсна, любячы адну, з другой жаніцца. Час вылечыць мяне, тут нельга мне спыніцца».
«Дзіўлюся, — мовіў дзядзька, — што вам да спадобы, Кахаючы, ўцякаць ад мілае асобы! Ну добра, што прызнаўся, а то даў бы маху, Паехаўшы ад нас. Дык вось пазбудзься страху: Я Зосю сватаю табе — скачы з уцехі!»
Тадэвуш мовіў: «Вам я ўдзячны, ды памехі Усё ж ёсць. Вы — бацькам для мяне і дабрадзеем, Ды не паможа ўжо нішто, канец надзеям! Бо пані Талімэна не аддасць мне Зосі». «Папросім», — мовіў дзядзька.
«Не, яе не ўпросім! Сказаў Тадэвуш жвава, — надарма чаканне, Я, дзядзя, выехаць павінен заўтра зрання. Прашу благаславення вашага ў дарогу, А там у Княстве я ў сяброў знайду падмогу».
Суддзя, вус круцячы, гаядзеў на хлопца гнеўна: «Дык так ты мне і сэрца адкрываў, напэўна? Перш паядынак, а пасля ў яго каханне І выезд гэты. Ой, тут бачу махляванне! Мне ўжо казалі, я твае праверыў крокі! Ты — баламут і пуставей, і лгун ты недалёкі! А ну, расказвай, дзе надоечы бадзяўся, Што ты ў двары учора вынюхаць стараўся? Глядзі, Тадэвуш! Збаламучана мо Зося Табой, і ты ўцякаеш, дык, малакасосе, Табе не ўдасца гэта — хай і без кахання Ўсё роўна Зося жонкаю тваёю стане, А не, дык — бізуна, і заўтра, неадкладна! Ён аб пачуццях мне яшчэ пляце няскладна! Ты — лгун! А-фэ! Яшчэ я з гэтай калатушы Зраблю і следства! Я натру табе йшчэ вушы! Сягоння клопатаў я меў і так даволі, Спаць не даеш, мне галава трашчыць ад болю. І ты йдзі спаць!» тут на дзверы пальцам тыкаў І распранацца Вознага ў пакой паклікаў. Тадэвуш выйшаў, не сказаўшы больш ні слова. Душу яго кранула дзядзькава прамова. Аблаян ўпершыню так востра! Аж здзівіўся Праўдзівасці ўсіх закідаў і прыпыніўся: Як быць, калі да Зосі дойдзе гэта сцэна? Прасіць рукі? А што тут скажа Талімэна? Адзіны выхад — гэта месца перамена. Ў задуме гэткай ледзь зрабіў мо крокаў пару, Як штось зайшло дарогу. Глянуў — бачыць мару Уся у белым, тонкай выдала, худою, Плыла к яму з настаўленай здалёк рукою, Якую серабрыў бляск месяца ледзь значны, I, падышоўшы, ціха енкнула: «Няўдзячны! Шукаў ты позірку майго і ўжо ўцякаеш, Размоў шукаў, а зараз вушы затыкаеш! Скажы мне, ў чым жа гэткіх перамен прычына? Так мне і трэба! Знала я, хто ты, — мужчына! Не знаючы какецтва, я не стала мучыць Цябе і ашчаслівіла. Як гэта вучыць! Трыумф над мяккім сэрцам вельмі лёгкім здаўся, Ты — бессардэчны, і з мяне ты насмяяўся! Такою страшнаю навучаная спробай, Я пагарджаю, больш чым ты, сваёй асобай!»
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)