Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 104
Перейти на страницу:
І вось паверх галоў у зборышчы кіпучым Пад бэльку шугануў слуп светлы і бліскучы. Быў гэта меч, узняты моцнай даланёю, Двухсечны, ў пядзь шырокі, ў сажань даўжынёю, Відаць, яшчэ тэўтонскі з нюранбергскай сталі. Заціхлі ўсе, на зброю моўчкі пазіралі. Хто ўзняў яе, не ўбачыш, ды згадалі зразу: «Сцізорык! — закрычалі, быццам бы з наказу. — Няхай жыве Сцізорык!» «Хай жыве Мапанку! Рубайла! Шчэрбец!» — нёсся крык без перастанку. Гервазы (ён быў гэта) ўміг натоўп расціснуў, К сярэдзіне пралез, Сцізорыкам зноў бліснуў I, вастрыё схіліўшы ўніз, сказаў: «Мой пане, Сцізорык Розачцы прыносіць прывітанне! Браты Дабрынскія! Прыбыў я не спрачацца, А расказаць, чаму прымусіў вас сабрацца, А што і як рабіць, рашайце ўжо вы самі. Вядома ўсім, што чуткі носяцца між намі, Што справы важныя рашаюцца на свеце. І Робак штось казаў, і самі мы не дзеці». «Мы знаем!» — крыкнулі. «Дык мудрай жа галоўцы, — Казаў,— даволі нават два-тры слоўцы. Няпраўда?» «Праўда!» — мовілі. «Калі французскі Адтуль надходзіць кесар, згэтуль жа цар рускі, Тады вайна няўхільная паміж царамі. Дык, калі так, тады падумайце ж вы самі, Ці ж нам цішком сядзець? Вялікага вялікі Хай б’е, малы малога — вось і ўсе тут крыкі. Згары і знізу: гэты гэтага, той тога. Як сеч пачнём, тады ачысціцца дарога І шчасце ў Рэч Пасполітую завітае, Няпраўда?» «Праўда! — крыкнулі.-Як з нот чытае!» «Крапіць! — Хрысціцель крыкнуў. — Справа залатая!» «А я галіць гатоў!» — тут Брытвачка азваўся. «Змірыцца толькі трэба, — Конаўка ўмяшаўся, — Адносна выбару маршалка-ваяводы». Тут Бухман перабіў: «Дурны шукае згоды! Дыскусіі для справаў не прыносяць шкоды. Прашу маўчаць! На гэтым справа скарыстае! Па-новаму яе пан Ключнік асвятляе!» «А як жа, — мовіў Ключнік, — не патрэбны крыкі. Аб важньгх справах думае няхай вялікі.
Ёсць цар, а будзе зноў кароль, сенат з пасламі, Дык справы важныя, вы ведаеце самі, Рашаюцца ў Варшаве, а не у Дабрыне, І акты пішуцца па гэтай жа прычыне На пергаменце, а не крэйдай на цагліне. Не нам жа акты тут складаць. Пісцоў мы маем Каронных і Літоўскіх, дык старым звычаем, Мой доўг — Сцізорыкам змагацца!» «I Крапілам Махаць», — дадаў Крапіцель. «I выколваць Шылам!» — Шыдэлка Бартак крыкнуў, выхапіўшы шпагу. «З вас кожны, — мовіў Ключнік, — можа даць прысягу, Што Робак гаварыў: пакуль спакойна ў свеце, Падмесці трэба дом і выкінуць вон смецце. А ведаеце вы, тым смеццем хто ў павеце? Ці добра зразумелі? Хто забіў у здрадзе Найлепшага з палякаў? Хто ўвесь час у звадзе Гарэшкамі? Астаткі вырваць хто маніцца? Хто рабаўнік? Ці ж трэба вам казаць?» «Сапліца, — Тут Конаўка сказаў. — Ён лотра!» «I душыцель!» — Падтакнуў Брьггва. «Дык крапіць!» — гукнуў Хрысціцель. «Павесіць! — крыкнуў Бухман. — А чаго вазіцца?» «Гайда! — падняўся крык, — гайда граміць Сапліцу!»
А Прус прамовіць за Суддзю ўсё ж меў адвагу, Пачаў крычаць у абурэнні за знявагу: «Паны! Браты! ай! ай! пабойцеся ж вы Бога! Пан Ключнік! Што вы? Не звіхнуўся пан нямнога? Ці ж тут пра гэта мова? Калі хто меў брата Нягодніка, дык што? Цяпер яму адплата? Якраз па-хрысціянску! Графа тут каншахты. Падумайце! Няўжо Суддзя благі для шляхты? Няпраўда! Далібог! Вы гэта толькі самі Супроць яго пайшлі; ён хоча зтоды з вамі, І свайго адступіць ды яшчэ і страты плаціць. Што з Графам судзіцца? Дык што? У іх грошай хваціць: Ад спрэчкі між панамі што і хто з нас траціць? Суддзя — душыцель? Ён жа адмяніў паклоны Зямныя пану, аб’явіў сваім прыгонным, Што гэта грэх. Не раз ён з мужыкамі разам За стол сядае, служыць ім дабром і радай, Падаткі плаціць за сялян. Не то што ў Клецку, Дзе ты, пан Бухман, гаспадарыш па-нямецку. Ён — здраднік? Што вы? Я ж калісьці з ім вучыўся, Ён дзіцем добрым быў і сёння не змяніўся, Радзіму любіць і звычай стары хавае, Маскоўскіх новых мод і блізка не пускае. Вяртаючьгся з Прус, каб нямчыны пазбыцца, Заходжу ў Сапліцова польскасцю абмыцца, Бо там сапраўды нашых звычаяў сталіца! Дальбог, Дабрынскія, я брат ваш, але знайце, Суддзі не дам пакрыўдзіць, лепш не пачынайце. Не так у Велькапольшчы шляхта немцаў біла: Які быў дух і згода, проста ўспомніць міла! І глупствамі ніхто не запыняў нарадаў». «Не глупства тут, — ускрыкнуў Ключнік, — вешаць гадаў!» Шум нарастаў, ды Янкель па-над грамадою, На лаву стаўшы, белай бліснуў барадою, Што венікам ажно да пояса звісала. Каўпак лісіны ссунуў з галавы памалу, А леваю рукой ярмолку ўміг паправіў. Пасля, калі за пояс зноў руку уставіў, Паклон даў каўпаком і распачаў прамову:
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)