Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 189
Перейти на страницу:

І гэтак склалася маё жыцьцё, хоць я дачка сельскіх настаўнікаў — маці ўкраінка, бацька беларус — што ў нас дома была расейская мова, і я рада, што я выхаваная ў расейскай культуры зь яе абсягам, яе сьветапоглядам, яе філязафічнасьцю, зь яе Дастаеўскім, Талстым, Чэхавам, Розанавым, гэта мае ўлюбёныя аўтары, і Герцэн мой любімы аўтар — бяз гэтай культуры я была б ня я, я б ня бачыла сьвет такім, якім бачу цяпер. І беларускую мову я люблю, люблю сваю краіну — я шмат разоў магла застацца за мяжой, у мяне былі такія магчымасьці і ёсьць і цяпер, але я ніколі гэтага не зраблю. Я хачу жыць дома, у Беларусі, я люблю гэтую геаграфію, люблю гэтага чалавека, але ў мяне іншая мова любові, а зусім не такая мэханістычная...

Вось калі б я пачала размаўляць на нейкай кальцы, як бальшыня апазыцыі размаўляе, то я б ужо была патрыёткай айчыны... Ведаеце, на такім узроўні мяне ўжо праблемы не цікавяць, мяне цікавяць праблемы сапраўды штосьці сфармуляваць і зразумець у гэтым хутка зьменлівым сьвеце...

Вы кажаце, што я дрэнна стаўлюся да апазыцыі — не, я дрэнна стаўлюся да такога схалястычнага мысьленьня, да такой савецкай антысавецкасьці, да такога лукашэнкаўскага антылукашэнства, калі ўсё прымітыўна і проста. Я бачу сьвет іначай — для мяне ўсё таямніча, незразумела, і сваю працу як пісьменьніка я разумею гэтак: шчыра дадумваць рэчы да канца. Вось гэта мая прафэсія.

Спадарыня Алексіевіч, якой Вы знайшлі Беларусь у гэты свой прыезд? Што зьмянілася ў лепшы бок, а што — у горшы?

Алексіевіч: Гэта вельмі цікавае пытаньне, на якое я спрабую сама сабе адказаць — ува мне адбываецца нейкая праца, асэнсаваньне... Я ўжо казала, што я раблю цяпер новую кнігу, «Час second-hand. Прыватныя падрабязнасьці аднаго рытуалу». Гэта пра тое, што мы былі за людзі ў гэтай страшнай камуністычнай сыстэме-ўтопіі і куды мы выйшлі. Чаму вы выйшлі ў нейкую пустэчу, дзе няма за што ўхапіцца? Адзінае, за што можна ўхапіцца — за нацыянальную ідэю, дый тое гэта выявілася як ня самы трывалы падмурак.

І гэты мой прыезд пацьвердзіў мяне ў такіх думках, што мы жывём у часе катастрофы грандыёзных праектаў. Я ня маю ўжо на ўвазе такія праекты ХХ стагодзьдзя, як камунізм і фашызм, гэтыя «магутныя» энэргіі, якія на гэтай эўрапейскай частцы адышлі ўжо ў гісторыю. Мы яшчэ карыстаемся гэтымі словамі, можна казаць пра нейкія прыкметы таталітарнасьці, але пра магутную дзяржаву нельга казаць, гэта ўжо іншае грамадзтва, атамізаванае, рассыпанае, гэта немагчыма.

Катастрофа праекту ў чым? Мы бачым гэта па ўсім сьвеце. Напрыклад, у культуры змаганьня. Сьвет стаіць на культуры змаганьня, і мы бачым, што нават такія вялікія краіны як Амэрыка цярпяць паразу. Вось гэтая культура змаганьня цярпіць сёньня паразу, бо ні ірацкая праблема ня вырашана, ні афганская ня вырашана з пазыцыі сілы — ясна, што гэтак іх вырашыць нельга. Другое — рэвалюцыя аранжавая ва Ўкраіне сутыкнулася з масай праблем, кіргіская рэвалюцыя цюльпанаў таксама. Стала зразумела, што сьвет уступіў у нейкую новую фазу, дзе барацьба набывае нейкія новыя формы.

І вось калі я хадзіла па сучасным Менску і езьдзіла па Беларусі, я зразумела, што сёньня ня выведзеш людзей на вуліцу — гэта ілюзія. Гэта проста дзейнічаюць шасьцярэнькі нейкіх палітычных тэхналёгіяў, але яны круцяцца ўжо ўхаластую. Я б нават сказала, што турыстычныя бюро, будаўнічыя крамы, супэрмаркеты робяць сёньня нашмат больш працы, чым апазыцыя.

Я была ў адной вёсцы — калісьці гэта была тыповая калгасная савецкая вёска — без платоў, нейкія гаспадары крэпкія былі, але заўсёды было крыху сумнае відовішча, хаця ў нас у Беларусі ня так, як у Расеі, тут лепей. Раптам я прыяжджаю — палова вёскі гэта нейкія дамы, якія я бачыла толькі ў Літве ці ў Польшчы: агароджы, дрэвы, брук, нейкія дошкі зробленыя прыгожа, дахоўкай пакрытыя дахі замест гэтага шыфэру, пра які ўжо ўсе ведаюць, што ён небясьпечны для чалавека, нейкія кветкі зусім іншыя — і я падумала, трэба пазнаёміцца з гаспадарамі. Я пагаварыла з адным, з другім — адзін быў у Чэхіі, другі ў Славаччыне, трэці ў Польшчы, чацьвёрты нават у Парыжы — нейкая сваячка выйшла туды замуж... І яны бачылі іншае жыцьцё.

І вось яна, апазыцыя: людзі хочуць жыць па-іншаму. То бок, нарошчваецца іншая прастора годнасьці, іншага разуменьня жыцьця, а ня так, як мы думалі раней — сядзе ў крэсла хтосьці іншы, і будзе зусім іншая краіна. Ды ня будзе! Трэба наладзіцца на доўгі шлях. І я бачу, што нягледзячы на застыглы час, на гэтую палітычную ўладу, якая спыніла час у нашай краіне, усё адно маленькі чалавек сам шукае выйсьця, і на шчасьце — знаходзіць яго. Ён насамрэч вучыцца іншаму жыцьцю. Я ўзрадавалася: гэта сьведчыць пра тое, што калі наверсе «дах» зьменіцца, то будуць людзі, зь якімі можна будзе рабіць гэтае іншае жыцьцё. Вось гэта маё адчуваньне.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)