Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 199
Перейти на страницу:

Дамблдор і Гары накіраваліся за ім. Гары зірнуў на драўляны паказальнік. Адна яго стрэлка паказвала назад і абвяшчала: “Вялікі Уісельтан, 5 міль”. Іншая глядзела ўслед Огдэну, і на ёй было напісана: “Малы Уісельтан, 1 міля”.

Кароткі час яны не бачылі вакол нічога, акрамя кустоў, блакітнага неба і фігуры наперадзе, якая злёгку калыхалася на хаду; затым дарога звярнула налева і нібы абарвалася — так рэзка яна пакацілася ўніз. Перад Гары і Дамблдорам нечакана паўстала ўся даліна: вёска Малы Уісельтан, якая пагнездавалася між двух высокіх грудоў, высокая царква, могільнік. На далёкім грудзе, за далінай, пасярод шырокага аксаміцістага луга стаяў прыгожы асабняк.

Дарога была такой стромкай, што Огдэн нехаця перайшоў на трусцу. Дамблдор закрочыў шырэй; Гары прыспешыўся за ім. Ён лічыў, што яны ідуць у Малы Уісельтан, і, як у той раз, калі яны шукалі Слагхорна, здзіўляўся: навошта падыходзіць настолькі здалёку? Але неўзабаве ён убачыў, што памыліўся: яны ішлі не ў вёску. Дарога павярнула направа. Апынуўшыся за паваротам, Дамблдор і Гары паспелі заўважыць краечак сурдута, які схаваўся ў прасвеце паміж кустамі.

Яны пайшлі ўслед за Огдэнам. Вузкая брудная сцяжынка ішла сярод больш высокіх і дзікіх зараснікаў, чым тыя, што засталіся ззаду. Яна была няроўная, камяністая, уся ў калдобінах і спускалася ўніз да нейкага цёмнага гаю. Дайшоўшы да яго, Дамблдор і Гары рэзка затармазілі за спіной у Огдэна: той раптам спыніўся і дастаў чарадзейную палачку.

Нягледзячы на сонечнае надвор’е, старыя дрэвы адкідалі глыбокі, цёмны, халодны цень, і за нагрувашчваннем ствалоў Гары не адразу разгледзеў хатку. Ён падумаў, што месца для жылля абрана вельмі дзіўна — а можа, дзіўна, што дрэвы не высечаныя і загароджваюць святло і выгляд на вёску. Было незразумела, жыве тут хто-небудзь або не; сцены хаткі параслі мохам, з даху адсыпалася чарапіца, агаліўшы месцамі кроквы. Усё вакол парасло крапівой, мяцёлкі якой даставалі да самых акенцаў, маленькіх і абкуродымленых. Урэшце, толькі Гары канчаткова запэўніўся, што ў такой халупе ніхто жыць не можа, як адно з акенцаў з шумам расхінулася, і адтуль вырваўся тонкі струменьчык не то дыму, не то пару. Падобна, унутры хтосьці нешта гатаваў.

Огдэн павольна і, як здалося Гары, небяспечна зрушыўся наперад. Апынуўшыся ў густым цені дрэў, ён зноў спыніўся і паглядзеў на ўваходныя дзверы, да якіх была прыбіта дохлая змяя.

Раптам нешта зашамацела, затрашчала, і з самага блізкага дрэва прама пад ногі Огдэну зваліўся нейкі чалавек у зносках. Огдэн спрытна адскочыў назад, наступіў на крысы свайго сурдута і пахіснуўся.

— Цябе не клікалі.

Густая шавялюра чалавека, які зваліўся з дрэва, была настолькі бруднай, што вызначыць колер валасоў не было магчымым; у роце адсутнічала некалькі зубоў; маленькія цёмныя вочкі глядзелі ў розныя бакі. Ён мог бы выглядаць камічна, але не, выраз яго твару палохаў, і Гары ніколькі не вініў Огдэна за тое, што ён перш чым загаварыць, адступіў яшчэ на некалькі крокаў.

— Э-э… добрай раніцы. Я з Міністэрства Магіі…

— Цябе не клікалі.

— Э-э… выбачце… я не разумею, — нервова пралапатаў Огдэн.

Гары падумаў, што Огдэн, мабыць, тупаваты; з яго пункта гледжання, незнаёмец выказваўся зусім ясна, асабліва калі прыняць да ўвагі чарадзейную палачку, якой ён трос, і скрываўлены нож у іншай руцэ.

— А ты, Гары, напэўна разумееш, — ціха сказаў Дамблдор.

— Вядома, — здзіўляючыся, адказаў Гары. — Чаму жа Огдэн…

Тут яго погляд упаў на дохлую змяю, і яго ахінула:

— Ён кажа на парселтонгу?

— Правільна, — усміхаючыся, кіўнуў Дамблдор.

Чалавек у зносках пайшоў на Огдэна з нажом і палачкай.

— Паслухайце… — пачаў Огдэн, але нажаль, занадта позна: раздаўся грукат, ён зваліўся на зямлю і схапіўся за нос. Скрозь пальцы працякала агідная жоўтая жыжка.

— Марфін! — гучна выкрыкнуў хтосьці.

З хаткі выбег стары. Ён зачыніў за сабой дзверы з такой сілай, што змяя кіўнулася і жаласна тузанула хвастом. Стары быў ніжэй ростам, чым чалавек, які саскочыў з дрэва, і няправільна складзены: занадта шыракаплечы і доўгарукі. У спалучэнні з бляшчалымі карымі вачамі, кароткімі цвёрдымі валасамі і маршчыністым тварам гэта рабіла яго падобным на вельмі старую малпу. Ён рэзка спыніўся перад чалавекам з нажом, які глядзеў уніз на Огдэна і смяяўся вельмі непрыемным смехам.

— З Міністэрства, так? — спытаў стары, таксама паглядзеўшы на Огдэна.

— Цалкам дакладна! — злосна кінуў Огдэн, абмацваючы свой твар. — А вы, наколькі я разумею, містэр Гонт?

— Сапраўды, — адказаў Гонт. — Атрымаў па рожы, так?

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)