Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 199
Перейти на страницу:

— Ага! — зноў сказаў Слагхорн. Гары быў упэўнены, што настаўнік зусім не забыўся пра зелле, проста для мацнейшай тэатральнасці чакаў, калі пра яго спытаюць. — Так. Тут. Што жа, лэдзі і джэнтльмены, тут знаходзіцца вельмі цікаўны адвар. Ён завецца Фелікс Фелікцыс. — Лічу, міс Грэнджэр, — Слагхорн з усмешкай павярнуўся да Герміёны, паколькі тая гучна ахнула, — вы ведаеце, што гэта такое?

— Вадкі поспех, — усхвалявана пралапатала Герміёна. — Зелле, якое прыносіць поспех!

Усе ў класе, здавалася, селі прамей. Цяпер нават увага Малфоя была цалкам прыкавана да настаўніка; Гары бачыў толькі гладкія светлыя валасы на яго патыліцы.

— Дакладна, дакладна! Яшчэ дзесяць балаў Грыфіндору. Так, Фелікс Фелікцыс… Вельмі пацешнае зелле, — прамармытаў Слагхорн. — Яго вельмі складана рыхтаваць, за любую памылку можна вельмі дорага заплаціць. Аднак, калі зелле настаяць правільна, як зроблена ў нашым выпадку, то, выпіўшы яго, вы адчуеце, што ўсе вашы распачанні асуджаныя на поспех… ва ўсякім разе, пакуль доўжыцца дзеянне напоя.

— Сэр, а чаму людзі яго ўвесь час не п’юць? — з круглымі ад узрушанасці вачамі выпаліў Тэры Бут.

— Калі прымаць яго занадта часта, яно выклікае легкадумнасць, бесшабашнасць і небяспечную самаўпэўненасць, — адказаў Слагхорн. —Ведаеце, як кажуць: добранькага патрошку?... Высокатаксічна ў вялікіх дозах. Але калі піць па трохі, зрэдку…

— А вы яго калі-небудзь прымалі, сэр? — з велізарнай цікавасцю спытаў Майкл Корнер.

— Два разы, — адказаў Слагхорн. — Адзін раз у дваццаць чатыры года, другі — у пяцьдзесят сем. Па дзве сталовыя лыжкі за сняданкам. Два дасканалых, шчаслівых дня.

Ён летуценна ўтаропіўся ў прастору. “Гуляе ён або не, незразумела”, — падумаў Гары, — “але эфект узрушаючы”.

— Менавіта гэтае зелле, — сказаў Слагхорн, вярнуўшыся нарэшце з нябёсаў на зямлю, — стане галоўным прызам нашага ўроку.

Запанавала цішыня. Кожны гук, кожны булькат, здавалася, у дзесяць разоў узмацніліся.

— Бутэлечка Фелікс Фелікцыса, — Слагхорн выняў з кішэні мініятурную склянку з коркам і, прыпадняўшы, паказаў класу. — На дванаццаць гадзін. Поспех ва ўсіх распачынаннях ад світанку да заходу… Але павінен папярэдзіць: на арганізаваных мерапрыемствах ужыванне Фелікс Фелікцыса забаронена… Спартовыя змаганні, напрыклад, іспыты, выбары. Наш пераможац зможа скарыстацца прызам толькі ў самы звычайны дзень… які адразу стае ўнікальным!

— Такім чынам, — бадзёра працягнуў Слагхорн, — як жа выйграць мой незвычайны прыз? Для пачатку трэба адкрыць старонку дзесяць “Вышэйшага зеллеварэння”. У нас застаецца прыкладна гадзіна. Гэтага часу павінна запіць на выраб глытку жывой смерці. Ведаю, раней вы не займаліся такімі складанымі настоямі, і не чакаю нічога звышнатуральнага. Але той, хто апынецца лепш іншых, выйграе кропельку фартуны. Прыступаем!

Усе заваждаліся, зашамацелі, прысоўваючы да сабе катлы, загрымелі шалямі і гірамі. Ніхто не размаўляў; напруга адчувалася амаль фізічна. Гары бачыў, што Малфой ліхаманкава гартае “Вышэйшае зеллеварэнне”. Відавочна, яму вельмі патрэбен удалы дзень… Гары хутка раскрыў патрапаны падручнік, які яму выдаў Слагхорн.

І адразу абурыўся, убачыўшы, што мінулы ўладальнік змаляваў усю кнігу нейкімі нататкамі; палі былі неадрозныя ад тэксту. Гары прыйшлося нізка нахіліцца над кнігай, каб разабраць, якія патрэбныя інгрэдыенты (нават тут папярэдні ўладальнік нешта пераправіў, а нешта выкрасліў). Ён паспяшаўся да шафы за ўсім неабходным, а прабягаючы назад, бачыў, як Малфой з дзікай хуткасцю рэжа валяр’янавы корань.

Усе пастаянна аглядаліся сябар на сябра; плюс і адначасова мінус зеллеварэння складаўся ў тым, што тут было немагчыма схаваць ад іншых сваю працу. За дзесяць хвілін кабінет напоўніўся сіняватым парам. Герміёна, як водзіцца, апярэджвала астатніх; яе зелле ўжо дасягнула апісанай у падручніку ідэальнай прамежкавай стадыі і ператварылася ў “аднастайную вадкасць чорнапарэчкавага колеру”

Насекшы валяр’яну, Гары зноў схіліўся над кнігай. Яго проста вар’явала, што тэкст ледзь бачны пад ідыёцкімі крамзолямі папярэдняга ўладальніка.Напрыклад, таму чымсьці не спадабалася ўказанне нарэзаць ступафорны боб, і ён напісаў па-над:

Расціснуць плоскім бокам ляха срэбнага нажа, дае больш соку, чым пры наразанні.

— Сэр, вы, мабыць, ведалі майго дзеда, Кабалакса Малфоя?

Гары падняў вочы; Слагхорн як раз праходзіў міма слізэрынскага стала.

— Так, — адказаў Слагхорн, не гледзячы не Малфоя, — і быў засмучаны яго смерцю, хоць, зразумела, нечаканай яе не назавеш. Драконава воспа ў яго веку… — і прайшоў міма.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)