Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 199
Перейти на страницу:

— Спецыаль рэвеліё, — сказала Герміёна і хутка пастукала па вокладцы.

Нічога не адбылося. Кніга спакойна ляжала на стале, старая, брудная, патрапаная.

— Усё? — раздражнёна пацікавіўся Гары. — Або будзеш чакаць, пакуль яна перакуліцца праз галаву?

— Накшталт бы ўсё у парадку, — прамармытала Герміёна, не зводзячы з кнігі падазронага погляду. — У сэнсе гэта, здаецца, сапраўды… проста падручнік.

— Выдатна. Тады я вазьму? — Гары схапіў кнігу са стала, але яна выпала ў яго з рук на падлогу і раскрылася.

Ніхто не звярнуў на гэта ўвагі. Але Гары нахіліўся за кнігай і заўважыў унізе на заднім фарзацы кароткі надпіс. Ён быў зроблены тым жа дробным, цесным почыркам, што і надпісы ўнутры, дзякуючы якім Гары выйграў Фелікс Фелікцыс (зараз зелле было надзейна схавана ў шкарпэтках, у яго куфары). Надпіс абвяшчаў:

Уладальнік гэтага падручніка — Прынц-Паўкроўка

10. Сямейства Гонтаў 

Да канца тыдня Гары працягваў прытрымлівацца парадам Прынца— Паўкроўкі там, дзе яны адрозніваліся ад указанняў Вазліянуса Сены, і да чацвёртага ўроку зеллеварэння Слагхорн абвясціў, што ў яго ніколі яшчэ не было такога таленавітага вучня. На жаль, Рона і Герміёну гэта зусім не радавала. Гары прапаноўваў ім свой падручнік, але Рон дрэнна разбіраў крамзолі Прынца, а перапытваць у Гары падчас уроку не мог — гэта выглядала бы падазрона. Герміёна ўпарта прытрымлівалася, як яна гаварыла, “афіцыйнага варыянту” і страшна злавалася, нязменна атрымоўваючы горшыя вынікі.

Гары часам задумваўся, хто жа такі гэты Прынц. З-за вялізнага аб’ёму дамашніх заданняў ён яшчэ не прачытаў сваё “Вышэйшае зеллеварэнне” цалкам, але прагартаў досыць, каб зразумець: у кнізе няма практычна ні адной старонкі, дзе бы загадкавы ўладальнік не пакінуў якіх-небудзь заўваг. Не ўсе яны датычыліся падрыхтоўкі зелляў. Месцамі трапляліся методыкі заклёнаў, якія, напэўна, Прынц вынайшаў сам.

— Або сама, — незадаволена кінула Герміёна, выпадкова пачуўшы гутарку Гары і Рона. Быў суботні вечар, і яны сядзелі ў агульнай гасцінай. — Можа, гэта дзяўчынка. Почырк, па-мойму, хутчэй жаночы.

— Ён жа Прынц-Паўкроўка, — запярэчыў Гары. — З якіх гэта часоў дзяўчынак завуць “Прынц”?

Герміёна не знайшла, што адказаць, надзьмулася і рэзка адшмаргнула сваё сачыненне “Прынцыпы рэматэрыялізацыі” ад Рона, які спрабаваў чытаць яго ўверх нагамі.

Гары паглядзеў на гадзіннік і пахутчэй саўгануў сваё патрапанае “Вышэйшае зеллеварэнне” у заплечнік.

— Без пяці восем, трэба ісці, а то спазнюся да Дамблдора.

Герміёна адразу падняла вочы і шумна выдыхнула:

— О-о-о-о! Шчасліва! Мы цябе пачакаем; цікава, чаму ён будзе цябе вучыць?

— Жадаю поспехаў, — сказаў Рон. Яны з Герміёнай праводзілі Гары вачамі да самай адтуліны за партрэтам.

У калідорах было бязлюдна; праўда, адзін раз Гары прыйшлося схавацца за статуяй, калі з-за кута насустрач яму нечакана выйшла прафесар Трэлоні. Яна тасавала бруднаватую калоду ігральных карт і, варожачы на хаду, бурчэла нешта сабе пад нос.

— Двойка пік: канфлікт, — мармытала яна, праходзячы паблізу ад месца, дзе затаіўся Гары. — Сямёрка пік: благое прадвесце. Дзясятка пік: гвалт. Валет пік: цёмнавалосы малады чалавек, неспакойны, варагуе з дазнаўцам….

Яна раптам спынілася прама перад статуяй, за якой, сагнуўшыся, стаяў Гары.

— Глупствы нейкія, — раздражнёна буркнула Трэлоні і пайшла далей, энергічна ператасоўваючы калоду і пакідаючы ў паветры пах кулінарнага хераса. Гары дачакаўся, калі яна сыдзе, і паспяшаўся на сёмы паверх, да гаргуллі, якая стаяла каля сцяны ў калідоры

— Кіслотныя ледзянцы, — сказаў Гары. Гаргулля адскочыла; сцяна слізганула ў бок, і за ёй адкрылася шрубавая лесвіца, якая рухалася. Гары ступіў на яе і, плаўна падняўся да дзвярэй з медным малаточкам, якія вялі ў пакой Дамблдора.

Гары пастукаў.

— Увайдзіце, — раздаўся голас Дамблдора.

— Добры вечар, сэр, — павітаўся Гары, уваходзячы ў кабінет дырэктара.

— А, Гары, добры вечар. Садзіся, — усміхнуўся Дамблдор. — Спадзяюся, першы тыдзень у школе прайшоў паспяхова?

— Так, дзякуй, сэр, — адказаў Гары.

— Відаць, ты часу дарма не губляў — паспеў атрымаць пакаранне!

— Э-э… — ніякавата замыкаў Гары. Урэшце, Дамблдор глядзеў на яго не занадта строга.

— Я дамовіўся з прафесарам Снэйпам, што ты адпрацуеш яго ў наступную суботу.

— Ясна, — кіўнуў Гары. Яго зараз займалі куды больш надзейныя пытані; ён чакаў хоць нейкага намёку на тое, чым яны будуць займацца. У круглым пакоі ўсе было як звычайна: хупавыя срэбныя прыборы на танканогіх століках спакойна гулі, выпускаючы клубы пару; былыя дырэктары і дырэктрысы драмалі на сваіх партрэтах; раскошны фенікс Фоўкс сядзеў на тычцы каля дзвярэй і з жывой цікавасцю назіраў за Гары. Увогуле, было непадобна, каб Дамблдор расчысціў тут месца для трэніравальнага двубоя.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)