Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ніхто дабром не дасць збаўлення...
Ніхто дабром не дасць збаўлення... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Электронная книга - «Ніхто дабром не дасць збаўлення...». Краткое содержание книги:

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 93
Перейти на страницу:
х х х

Ажур зноў адправіўся на паўднёвы ўсход па наступную партыю тавару. З цяжкім сэрцам ён расставаўся з Марысяй, але іншага выйсця не было. Ён мусіў выконваць сваю ролю дастаўцы паперы і пісьмовых прыладаў для гарадскіх установаў Менска. Акрамя таго, нічога не кажучы сваёй каханай, ён пастанавіў знайсці для яе іншае месца. Увесь час ён хваляваўся за ейную бяспеку. Адважны і стрыманы, ён цяпер дрыжэў, думаючы пра Марысю, якая апынулася ўнутры шалёнай і крывавай віхуры.

Пятляючы ў розныя бакі, ён дабраўся да Растова. Пасля разведкі ў горадзе і нарады са знаёмымі блатнымі, ён скіраваўся далей, у Армавір. Нарэшце ягоную ўвагу прыцягнуў ціхі, утульны Пяцігорск, размешчаны ўбаку і далёка ад цэнтра Расіі, дзе лютавала нястрымная навала. Тут жыццё цякло сваім парадкам. Хапала ежы. Хараство прыроды займала дух. Поўна кветак і садавіны. Шчырыя, мілыя і далікатныя людзі. Іх яшчэ не атруцілі дурманам пустой прапаганды, не ператварылі ў звар’яцелых ад смяротнага страху жывёл.

Грошай у Ажура было багата. Акрамя таго, шмат гатоўкі ён забяспечыў, скупіўшы біжутэрыю і золата. Усё гэта ён перавёз з сабою. За гэтыя скарбы ён думаў прыдбаць мілы і ўтульны куток для сваёй самай дарагой каштоўнасці — Марысі. Ён мог бы купіць вялікую вілу з садам, але пакуль паставіў зняць невялічкі дамок або кватэрку на гарадской ускраіне. Ён не хацеў прыцягваць да сябе асаблівай увагі. Не выключаў, што бура можа дапасці і сюды. Але, на ягоную думку, тут лягчэй было б яе ператрываць, бо людзі былі больш спагадлівыя, чымся ў іншых частках Расіі, панаваў спрыяльны клімат і шмат было прыродных багаццяў, якія цяжка было б каму-кольвечы знішчыць.

Праз некаторы час ён знайшоў невялікі ахайны дом ля падножжа гары Машук. Пры доме быў сад з дзясяткам дрэваў і агародзік. Гаспадары хацелі прадаць дом або здаць на доўгі тэрмін. Ажуру ён вельмі спадабаўся, таму, не гандлюючыся, ён заплаціў за арэнду на год уперад і, даўшы шчодры ганарар, папрасіў жонку садоўніка-грузіна, які жыў па-суседску, усё ўпарадкаваць. Купіў у дом патрэбныя рэчы. Праз два дні ўсё было гатова і можна было засяляцца. Тады Ажур пакінуў дом на догляд таго самага суседа-грузіна і выехаў, паабяцаўшы засяліцца сюды цягам месяца. Каштоўнасці і золата Ажур закапаў у альтанцы.

З моманту Ажуравага ад’езду з Менска мінула два тыдні. А ён абяцаў Марысі, што вернецца найпазней акурат праз столькі часу. Ён уяўляў, як яна будзе за яго непакоіцца, і гэта страшна яго засмучала. А перад ім яшчэ была цяжкая, доўгая і небяспечная дарога назад. Пры гэтым яму хацелася прывезці малую — апошнюю — партыю тавару. Ён імкнуўся выканаць тое, што абяцаў. Бо, акрамя гатоўкі за папярэднюю дастаўку, ён зноў атрымаў задатак у пяць мільёнаў рублёў. Ажур быў злодзеем, таму ні на секунду ў ягоную галаву не закралася думка, што можна не споўніць свайго абавязку. Слова аўтарытэтнага, фірмовага злодзея больш пэўнае за любы вэксаль, дамову ці кантракт у нармальным грамадстве. Тут могуць быць розныя хітрыкі, інтэрпрэтацыі. Злодзей дамаўляецца проста і выконвае дамову без мудрагельства. Гэтай незвычайнай сумленнасці ў зладзейскім свеце спрыяла само жыццё, бо часта ад прыяцельскага абяцання, ад звычайнай дамовы залежала свабода або нават жыццё.

х х х

Марыся Запольская з нецярплівасцю чакала вяртання «мужа». Крама была пустая. Пакупнікам яна магла прапанаваць толькі пакавальную паперу і каляровыя алоўкі. Аднак штодзённа яна адчыняла краму і адседжвала гадзіны гандлю. Так хутчэй ляцеў час. Кліентаў было мала. Людзей адстрашвала прылепленая знутры да дзвярной шыбы картка, што крама забяспечвае гарадскія ўстановы.

Вечарамі Запольская замыкала краму і рэшту дня праводзіла ў цеснай кватэрцы, шыючы, парадкуючы рэчы, гатуючы або чытаючы. На вуліцу не выходзіла зусім. Высцерагалася разбэшчаных, п’яных салдафонаў. Яна была палонніцай, якая нецярпліва чакала свайго вызваліцеля.

Мінула два тыдні, а Ажур усё не вяртаўся. Марысю ўсё мацней адольвала паняверка. Жанчына згубіла апетыт і ахвоту да працы. А праз некалькі дзён яе ахапіла яшчэ большая трывога. «Дарога такая цяжкая, небяспечная. З ім магла здарыцца нейкая бяда».

Вечарамі яна раскладала бясконцыя пасьянсы. Шчыра радавалася, калі пасьянс выходзіў. «Вернецца заўтра! Вернецца!» А калі пасьянс не ўдаваўся, ейнае сэрца сціскаў яшчэ большы смутак. Аднойчы, збіраючыся ісці спаць, яна падышла да люстра. Спачатку ўважліва і крытычна сябе агледзела. «Што ён ува мне знайшоў?» Раптам ёй на вочы нахлынулі слёзы. Яна ўперлася рукамі ў раму люстра і залямантавала: «Люстра, змілуйся! Скажы, дзе мой Янка? Люстра, скажы, скажы!.. Пашкадуй мяне!»

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)