Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ніхто дабром не дасць збаўлення...
Ніхто дабром не дасць збаўлення... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Электронная книга - «Ніхто дабром не дасць збаўлення...». Краткое содержание книги:

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 93
Перейти на страницу:

— Пайшоў вон, сукін сын!

І борзда зацюхкаў нагамі па сходах уверх. Адчыніў дзверы ў кабінет старшыні гарвыканкама. Родзін парадкаваў дакументы на стале. Крыху затлумленым позіркам глянуў на каменданта, які з напускйой пачцівасцю весела загаманіў:

— Добры вечар, таварыш! Я ўражаны вашай працавітасцю. Хоць таксама часта працую цэлымі начамі.

Родзін нешта невыразна прабурчэў.

— Я хацеў бы да вас звярнуцца з адною справай, — цягнуў камендант. — Я лічу, што варта было б арганізаваць курсы палітасветы для чыноўнікаў усіх гарадскіх устаноў. Яны маглі б адбывацца ў групах. Мне патрэбная толькі вашая дапамога, каб знайсці адпаведнае памяшканне. І яшчэ…

Але Родзін абыякава адказаў стомленым голасам:

— Прабачце, таварыш, але на мяне, калі ласка, не разлічвайце.

Крывашэін прыкінуўся збітым з тропу:

— Чаму? Мэта настолькі важная…

— Таму, што я заўтра выязджаю ў Маскву на іншую пасаду. Учора атрымаў паведамленне. Заўтра складаю абавязкі.

Крывашэін напусціў на твар смутную міну.

— Спачуваю вам, таварыш!

— Чаму? Мне больш падабаецца Масква, чымся Менск.

— Але так раптоўна атрымаць па загрыўку… Нейкіх дроваў вы, пэўна, наламалі…

Родзін моўчкі глядзеў у камендантаў твар і разгублена разважаў, што той чаўпе. А Крывашэін прыдумаў сабе, што старшыня гарвыканкама спалохаўся, таму прыжмурыўся і павучальна прамовіў:

— Ніколі не трэба скакаць вышэй галавы і ўсаджваць нос у кожную дзірку!

— Не разумею. Пра што вы, таварыш?

— А пра тое, што тут часнаком нясе. Палес-ты-на… Трэба будзе добра праветрыць. Усяго найлепшага, таварыш. Кланяйцеся Маскве.

І не падаўшы Родзіну рукі, выйшаў на калідор. Пры гэтым так грукнуў дзвярыма, што аж тынк пасыпаўся са сцяны. Пасвістваючы, бойка збег са сходаў. Упхнуўся ў аўтамабіль.

— Куды? — запытаўся кіроўца.

— Вакол плошчы!

Шафёр ведаў, што наравісты камісар не любіць паўтараць сваіх загадаў, таму адразу ж завёў рухавік. Машына пачала кружляць па шырокай плошчы, прычым, калі яна мінала гарвыканкам, Крывашэін уставаў з месца і гучна крычаў у бок адчыненага акна Родзіна:

— А ку-ку!

На сёмым коле Родзін вызірнуў з акна. Камісар, набліжаючыся ў машыне да гарвыканкама, склаў далоні каля вуснаў у рупар і асабліва моцна зяўкнуў:

— Ку-ку!

«Звар’яцеў, мусіць», — падумаў Родзін.

Міліцыянт, які стаяў на варце пасярэдзіне маставой, кожны раз, калі побач праязджала машына, выцягваўся з павагай у струнку і трывожна паглядаў на вялікі аўтамабіль, які шалёным віхрам імчаў наўкола плошчы. Нарэшце машына спынілася перад гатэлем «Еўропа». Крывашэін уляцеў у хол.

Толькі тады міліцыянт выдыхнуў з палёгкай і гаркнуў у вуха бабулі, якая цялёпкалася праз вуліцу:

— А ку-ку!

Тая скаланулася, развярнулася і спешна паклыпала назад.

— А ку-ку!

Гэтым часам камісар ляцеў калідорам у пакой нумар трынаццаць, у якім пасля высялення Старцава зрабілі грунтоўны рамонт і паставілі дыхтоўную мэблю для… Філіпа Лысага.

Блатны быў акурат у сябе. Хвіліну таму ён закончыў шліфаваць крук шабера і схаваў інструмент разам з іншымі прыладамі, якія сёння забраў з Цылінай трушчобы, пад вечка піяніна.

Ён акурат мыў рукі пасля працы, калі пачуў лёгкі стук у дзверы.

— Запаўзай! — кінуў, не паварочваючы галавы ад умывалкі.

Дзверы адчыніліся, і праз іх з прамяністай усмешкай на твары ў пакой праслізнуў камісар. Выпрастаўся, шчоўкнуў абцасамі, узяў пад казырок і ўрачыста агаласіў:

— Таварыш дэлегат! Дазвольце далажыць, што мярзотніка Родзіна адразу ж прыбралі пасля аднаго кіўка вашага шаноўнага пальца. Заўтра складае паўнамоцтвы і выязджае ў Маскву!

Крывашэін меркаваў, што гэта менавіта Філіп Лысы паўплываў на перавод Родзіна, выканаўшы просьбу каменданта і ўзяўшы ад яго хабар. Філіп Лысы пазяхнуў і, надзьмуўшы вусны, працягваў паласкаць рукі.

— Адкліканы ў Маскву! Адкліканы ў Маскву! — радасна паўтараў Крывашэін.

— Чорт яго і там знойдзе і так далей, — скаментаваў Філіп.

Камісар ляпнуў сябе па сцёгнах.

— Як піць даць знойдзе! Асабліва, калі вы, таварыш, захочаце.

Філіп Лысы адвярнуўся ад умывалкі і падаў каменданту мокрую далонь. Той яе паціснуў. Філіп пачаў выціраць рукі.

— Як я магу, таварыш, засведчыць вам маю ўдзячнасць? — пытаўся камісар.

— Скажы, што ты дурнаваты!

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)