Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ніхто дабром не дасць збаўлення...
Ніхто дабром не дасць збаўлення... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Электронная книга - «Ніхто дабром не дасць збаўлення...». Краткое содержание книги:

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 93
Перейти на страницу:

Як страла, яна бязмэтна неслася па вуліцах. Спачатку яе гнала думка, каб як мага далей адысціся ад дома. Праз некаторы час яна змарылася і пакрочыла вальней.

Міналі гадзіны. Вечарэла. Некалькі разоў да яе чапляліся мужчыны. Некаторыя з іх былі п’яныя. Ногі зноў занеслі Запольскую ў цэнтр горада. На бульвары на вуліцы Захар’еўскай яна знайшла адзінокую лавачку ў зацішным куточку і з задавальненнем прысела на яе. Прагнула некуды зашыцца, хоць пад зямлю, каб яе ніхто не знайшоў…

Яна нічога не ела з самай раніцы, але не адчувала голаду. Яе адолела стома.

«А раптам Янка вярнуўся? — падумала. — А кватэра на замку, і, можа, ён недзе чакае. Што рабіць?..»

Зусім без сілаў яна пакорна павалаклася па Захар’еўскай вуліцы дадому.

«Што ж мне прыдумаць, Янка? — шаптала як у гарачцы. — Я такая слабая, дурная… Вярніся сёння!.. Ратуй!»

Яна ўзіралася на мінакоў, якія спяшаліся вуліцай. Недзе ў глыбіні душы ў ёй цяплілася надзея, што Ажур вернецца і выратуе яе. Яна ціхенька ўвайшла ў браму і спынілася ў цемры. Прыслухалася. Вуліца замірала. Мінакі ў цывільным знікалі. Адно шоргалі ботамі вайскоўцы, і гучалі чужыя ў гэтым горадзе словы і галасы здзічэлых бальшавіцкіх салдатаў.

Марыся бясшумна адамкнула кватэру і ўвайшла. Дзверы за сабой зачыніла на засаўку і крук. Старанна засланіла вокны і толькі пасля гэтага запаліла святло. Не здымаючы старога палітончыка, села на крэсла і нерухома застыла… Бездапаможная… Бяссільная…

Міналі гадзіны. Набліжалася поўнач. Марыся скінула паліто. Паклала ў шуфляду стала свае грошы і падышла да люстра. Перанесла яго з камоды на стол. Доўга ў яго ўзіралася. З ейных вачэй пацяклі слёзы.

— Яначка… Каханы… Яначка, што рабіць?.. Люстра, скажы мне… Пакажы мне, дзе ён?.. Парай, што рабіць?.. Я ўжо не магу… Замала сілаў… Можа, ты развітаўся ўжо з жыццём, Янка, то і я памру… Я без цябе не магу… Заслабая… Яначка… Люстра… Божа, якія страшныя людзі! Як пачвары!.. За што гэта ўсё?..

Хістаючыся, яна падышла да ложка і прылегла ў адзенні. Баялася раздзецца. Не наважвалася згасіць святло. Страшылася кватэры, горада, свету, людзей… Утуліла галаву ў падушку і доўга плакала…

Гэтак заснула…

«Вайна! Гарматы!»

Села на ложку, вырваная з глыбокага сну, а праз хвілю ўцяміла, што гэта звонку нехта грукае ў дзверы. У яе сэрцы аж ёкнула. Ускочыла з ложка. Прабеглася вачыма па кватэры. Ейны позірк затрымаўся на абразку Божай Маці, які яна атрымала ад маці і які ўсюды вазіла з сабою. Зняла яго са сцяны, пацалавала і спешна схавала ў кішэню. Перахрысцілася і пайшла да дзвярэй, якія вялі з кухні ў калідор. У іх валілі прыкладамі або нагамі ў ботах. Марыся цалкам спакойным голасам гучна запытала:

— Хто там?

— Адчыняй хутка! Варушыся!

Запольская адамкнула дзверы.

— Калі ласка. Што такое?

З цёмных сяней у кватэру забегла пяць чалавек. Адштурхнулі Запольскую ўбок. Нейкі цывільны схапіў яе за рукі. Два чырвонаармейцы і два цывільныя тым часам правяралі кватэру.

На шчасце, яны былі цвярозыя. Агледзеўшы кватэру і краму, яны замкнулі дзверы. Толькі цяпер меліся прыступіць да ператрусу. Адзін з трох цывільных агентаў тузануў Запольскую за перадплечча, амаль выштурхнуўшы яе ў цэнтр пакоя. Яна пабачыла злыя, мутныя, поўныя нянавісці вочы. Глядзела ў іх упэўнена. Агент гаварыў перарывіста, нібы брахаў:

— Напілася чужой крыві… Досыць… Кажы адразу, дзе грошы, золата, бо як не… — не закончыў фразы.

Марыся чула ягоны хрыплы голас, які гучаў са свістам. Адчувала ягонае гнілое дыханне. «І гэта чалавек!?» Цалкам спакойна яна адказала:

— Грошы я вам усе аддам. Золата я не маю зусім. Можаце браць усё, што заўгодна.

Высунула шуфляду і выняла з яе на стол таўставатыя стосікі купюр, якія папярэдне, пакідаючы кватэру, была ўзяўшы з сабою. Агент памацаў банкноты і павярнуў да яе шэры твар.

— Больш няма?

— Не.

— Пабачым… Але як знайду, то пашкадуеш! — паказаў пальцам на Марысю. — Абшукаць яе!

Два агенты ўзяліся за Марысю. Ёй вывернулі ўсе кішэні. З шыі здзерлі срэбраны ланцужок з крыжыкам. Знайшлі абразок Багародзіцы. Агент, якія яго дастаў, запытаўся ў Марысі:

— А што гэта за штуковіна!?

— Матка Боская.

— Так? Дык папрасі яе цяпер, каб табе дапамагла. Гаўнаедніца! Сцерва!

Парваў абразок і кінуў на падлогу.

На Марысіным худым твары вочы, здавалася, запалі яшчэ глыбей. Але вакол сябе яна распаўсюджвала спакой. Слабая і далікатная жанчына ў гэтай агіднай сітуацыі была поўная велічы і годнасці. Адзін з агентаў зачапіў таварышаў:

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)