Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ніхто дабром не дасць збаўлення...
Ніхто дабром не дасць збаўлення... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Электронная книга - «Ніхто дабром не дасць збаўлення...». Краткое содержание книги:

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93
Перейти на страницу:

Звінела ў вушах. Перад вачыма лёталі цёмныя плямы. Ён упаў на ходнік. Поўз у бок брамы. Інстынктыўна імкнуўся схавацца як мага далей.

Неяк завалокся ў склеп. Там панаваў халадок, і хлопцу зрабілася крыху лягчэй. Але яго мучыла пякельная смага і нясцерпна балела раненая нага.

Ясь ляжаў на спіне. Прыслухоўваўся. Стараўся зразумець, што дзеецца звонку.

У той дзень — дзявятага жніўня 1919 года — польскія войскі выціснулі бальшавікоў з Менска. Горад уздыхнуў з палёгкай…

СЛОЎНІК

Блат — махлярства, крадзеж.

Блатны — злодзей, свой сярод злачынцаў.

Бліт — золата.

Вярхушка — вонкавыя кішэні.

Гаер, хаер — прысяга.

Гаміта, гаміра — гарэлка.

Гінт — прадстаўнік тайнай паліцыі.

Глік — шчасце.

Дзінтойра — зладзейскі суд.

Дрэйфіць — баяцца.

Жывое срэбра (бландзінкі) — вошы.

Загарыць — схаваць.

Керанкі — грошы, якія выпускаліся Часовым урадам Керанскага (ад лютага да лістапада 1917 года).

Керны — нападпітку.

Кіч — турма.

Маруха — дзяўчына.

Мосер — шпік, выведнік.

Плітаваць — уцякаць.

Рабіць сценку — засланяць злодзея пры крадзяжы.

Сармак — грошы.

Свечка — вартавы чалавек, які папярэджваў пра небяспеку.

Сковер (звяга) — сабака.

Статкі — зладзейскія прылады.

Стырачнік (строчнік) — картачны шулер.

Трушчоба — маліна, зладзейскае сховішча.

Туцар — наводчык, які супрацоўнічае з кішэннікам.

Фінфа — нос.

Фраер — чалавек з пазазладзейскага асяроддзя.

Хеўра — банда, зладзейская кампанія.

Хіпіш — кішэнны крадзеж.

Хіпішніца — кішэнная злодзейка.

Шмокты — крадзеныя рэчы.

Шніфер — начны кватэрны злодзей.

Шоп — крадзеж у краме падчас купляння.

Шпагат — інтэлігент.

Шухер — небяспека; злавіць шухер — быць выкрытым, злоўленым.

Шымрач, шырмач — кішэнны злодзей, даліншчык.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)