Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ніхто дабром не дасць збаўлення...
Ніхто дабром не дасць збаўлення... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Электронная книга - «Ніхто дабром не дасць збаўлення...». Краткое содержание книги:

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 93
Перейти на страницу:

Але замест запіскі ён пабачыў на дзвярах дзве чырвоныя пячаці, а паміж імі шнурок. Упершыню ў жыцці. Ажур запанікаваў. Як прыкуты, глядзеў на гэтыя страшныя знакі, нібы на дамавіну сваёй каханай, на Марысіну труну. Электрычны ліхтарык свяціў увесь час.

Ажур ішоў па двары і ціха насвістваў вальс. Першы раз за месяц ён зноў свістаў. Пастукаўся ў кватэру да дворніка. Блатны ўмеў лёгка заваёўваць людскі давер. У яго гэта выходзіла само сабой. Ён зычліва і шчыра ставіўся да ўсіх. Натуральная абаяльнасць і ў некаторай ступені шчодрасць таксама схілялі да яго. Дворнік заўсёды сардэчна ставіўся да яго і Марысі, ніколі не адмаўляючы, калі патрэбная была дапамога.

У дворніка аж выцягнуўся твар, калі ён пабачыў Ажура.

— Гэта вы?! А ў нас такое няшчасце!

— Што здарылася?

— Пані Запольскую арыштавалі чэкісты. Уночы прыехалі і забралі.

— Даўно?

— Тры дні таму. Кватэру апячаталі, а ключ аддалі старшыні дамавога камітэта. Сказалі, што ён галавой за тую кватэру адказвае. Можа, і вам не варта было тут з’яўляцца. А чаму вы не прысядзеце?

Ажур сеў.

— Можа, вы ведаеце, за што яе арыштавалі?

Дворнік развёў цёмнымі ад працы рукамі.

— Ніхто не ведае… Грабуць нават ні за што… Вядома, які цяпер час. Як нічога не зменіцца, то ўсіх вывезуць і расстраляюць. Цяжка жыць і марны лёс… Мяне два разы выклікалі ў ЧК, каб я даносіў, калі нешта заўважу ў камяніцы. Сказалі, калі не данясу, то і мяне забяруць. Але я не надта са скуры луплюся. Запозна мне ўжо быць Юдам. Не прывыклы я да гэтага.

Ажур слухаў і ціха свістаў. А ў галаве таўкліся думкі. «Перадусім трэба даведацца, дзе Марыся… А калі яе ўжо няма сярод жывых… Не. Мусіць жыць… Так хутка яны не пускаюць у расход. З тыдзень пасядзіць».

Устаў і моцна паціснуў руку дворніку.

— Дзякуй вялікі.

— Можа, жадаеце падсілкавацца ці пераначаваць? Дык калі ласка. Цяпер позна. Страх хадзіць па горадзе.

Але Ажур не мог спакойна ўседзець. Яго некуды гнала, смылела, каб нешта рабіць, каб ратаваць Марысю. У галаву прыходзілі Цыпа, гаспадыня трушчобы, Жаба і Філіп Лысы. Усе мелі свае сувязі і маглі яму дапамагчы. На гарвыканкам не было чаго разлічваць. Там у яго было слабае апірышча, калі Марысю і так ужо арыштавалі.

Філіп Лысы жыў найбліжэй, таму Ажур прыбавіў ходу, кіруючыся да гатэля «Еўропа», дзе быў ужо двойчы. На шчасце, застаў блатнога ў сябе. Той ляжаў на акуратна засцеленым ложку ў вопратцы і брудных ботах. Спаў. Быў п’яны. Ажур пабудзіў яго.

— Што за халера і так далей… — гэта былі першыя Філіпавы словы.

Але ўміг пазнаў Ажура, пазяхнуў і, пачэсваючы лысаватую галаву з высокім ілбом, сеў на ложку. Ажур пачаў спакойна і падрабязна расказваць яму пра стварэнне крамы, дамову з гарвыканкамам, выезд дзеля закупкі паперы, вяртанне, апячатаныя дзверы і размову з дворнікам. Філіп ведаў Марысю і вельмі паважаў. Яго вельмі ўсхвалявала гэтая справа.

— Ведаеш што, — сказаў ён калегу. — Нешта мне світае ў галаве, але не магу думаць, галава трашчыць і так далей. Трэба выпіць. Гэта дапаможа, — дастаў з шафкі бутэльку гарэлкі.

Прапанаваў Ажуру:

— Вып’еш?..

— Не хачу. Я не піў ужо месяц і цяпер не хачу.

— За здароўе Марысі!

Філіп выпіў сам, паморшчыўся, запаліў цыгарэту і на хвіліну задумаўся. Потым усміхнуўся і загаварыў:

— Ведаеш што, дружа? Мяне хлопцы шануюць, любяць, але думаюць, што мне пятай клёпкі бракуе. А я толькі складна гаварыць не ўмею, а кожную справу тут трымаю, — паказаў на далонь, якую сціснуў у кулак. — Твая справа для мяне таксама ясная. Цяжка дапетрыць, што тут і як, але я клянуся, што я тваю Марысю выцягну і так далей… Даю слова!

Філіп разлічваў на сваё знаёмства з Крывашэіным. Быў упэўнены: калі прыцісне каменданта, то здолее вызваліць Марысю. Таму цяпер яму хацелася крыху паіндычыцца і пахваліцца сваімі магчымасцямі перад паважаным фірмовым блатным. Зрэшты, ён сапраўды да канца не ведаў, які спосаб дзеяння дасць найлепшы эфект.

Яны пачалі раіцца. З усіх бакоў абсмоктвалі кожную дэталь. Зрабілі наступныя высновы. Па-першае, на Марысю зусім нічога не было, у кватэры не апаролі нічога, што яе б кампраметавала. Па-другое, крама і тавары знаходзіліся ў распараджэнні гарадскіх уладаў, а Марыся працавала на бальшавіцкія ўстановы. Па-трэцяе, трэба было абавязкова дазнацца, ці жывая яшчэ Марыся і дзе яе ўтрымліваюць. Хто загадаў яе арыштаваць? Якая была прычына затрымання?

Толькі высветліўшы ўсе абставіны, можна было б выбраць спосаб, як ратаваць Марысю. П’янаваты Філіп вальнуў сабе кулаком у грудзі і з пафасам прамовіў:

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)