Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 189
Перейти на страницу:

Мне здаецца, галоўная заслуга Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў тым, што ён захаваў Рэспубліку Беларусь, захаваў чалавечы, духоўны патэнцыял, зь якога ўсё потым створыцца: і грамадзянская супольнасьць, і ўпэўненасьць, што мы беларусы і Масква для нас — сталіца вельмі дружалюбнай дзяржавы, але ня больш таго. Гэтак, як і Варшава. Што мы — частка Эўропы. Але гэта пэрыяд трэба перажыць.

Сьвятлана як буйны літаратар выказала тое, што хвалюе нас усіх — нас чакаюць цяжкія часы. І рыхтуючыся да гэтых часоў, неабходная ўнутраная кансалідацыя. І тое, што такая кансалідацыя ёсьць, на мой погляд — галоўная заслуга Лукашэнкі і часу Лукашэнкі, пры ўсіх экстравагантнасьцях прапаганды, нехлямяжасьці літаратараў і кампазытараў, адсутнасьці агульнанацыянальных дыскусій. Я, дарэчы, за іх. Польшча сваім «круглым сталом» паказала, як гэта важна. Але самае галоўнае, што вырастае новы народ.

Дракахруст: Пятро Садоўскі, а ці Вы згодны з такой аптымістычнай ацэнкай? А ці ня можа атрымацца наадварот, што сыстэма, збудаваная на адной асобе, можа рассыпацца пасьля яе зыходу? І не такі квітнеючы сад застанецца пасьля яе, як абмаляваў нам Павал Якубовіч, а пустыня?

Садоўскі: Мне здаецца, што Павал усё ж не казаў пра квітнеючы сад. А што да Вашага пытаньня, то мне здаецца, што нічога страшнага ня будзе. Мы проста вернемся ў нейкі 1990–1991 год і будзем шкадаваць пра страчаны час. Але наша шкадаваньне, а таксама выгляд квітнеючага саду ці развалін будзе залежаць ад таго, як доўга мы будзем жыць так, як жывем, як здолее вырасьці бізнэс, і ня толькі буйны, а той, што ў вёсках і райцэнтрах.

Я думаю, што пасьля зыходу нашага прэзыдэнта будзе развал маленькага Савецкага Саюзу. Нічога страшнага ня будзе. Мы павінны разумець тое, што па-расейску называецца «привходящие обстоятельства».

Мы вось глядзім на Расею і зайздросьцім ёй. Але хай Расея скажа дзякуй Злучаным Штатам за тое, што яны ваююць на нафтаносным Усходзе. Расейцы разумеюць, што некалі гэта скончыцца, і дай Бог ім свае шалёныя даляры разьмясьціць як трэба. І мы ж тое самае. Маем расейскі рынак, які пакуль што-нішто ў нас купляе, і мы 12 гадоў тут трошкі жыравалі. Усё залежыць ад гэтых зьнешніх абставінаў.

Дракахруст: Спадар Садоўскі, я б хацеў пагаварыць як раз пра тое «жыраваньне», пра якое Вы казалі.

Садоўскі: Ну, жыраваньне вельмі адноснае.

Дракахруст: Так, але шмат эканамістаў кажуць цяпер пра сапраўдны спажывецкі бум, які назіраецца ў Беларусі, сьведчаньне чаму — значны рост куплі аўтамашын і неверагодны рост цэнаў на нерухомасьць, асабліва ў сталіцы

І гэта пры тым, што як раз улада пасьля беларуска-расейскай нафтагазавай вайны крыкам крычыць пра тое, што трэба рыхтавацца да горшых часоў, зацягваць паясы, сьведчаньне чаму, напрыклад, дэкрэт Лукашэнкі пра эканомію. А народ нібыта ня чуе, нібыта сам сабе кажа: «Нічога, наш «бацька» ўсё роўна неяк выкруціцца». І працягвае купляць-купляць-купляць. Ці не стварае гэта сапраўды псыхалягічную пастку і для ўлады, і для народу? І чым гэтая пастка можа скончыцца?

Садоўскі: Мне здаецца, што адказ тут вельмі просты і таямніцы тут ніякай няма. Ёсьць дасьледаваньні наконт спажывецкіх бумаў. Скажам, у Нямеччыне такі бум назіраўся ў часы Адэнаўэра і Эрхарда. У краінах пераходнага пэрыяду такія бумы назіраюцца, калі ёсьць трывога і няўпэўненасьць у эканамічным разьвіцьці краіны.

Калі б была адкрытая эканоміка, калі б быў свабодны бізнэс, людзі б панесьлі свае грошы ня ў банкі, а куплялі б акцыі і каштоўныя паперы, пра што Станіслаў Багданкевіч кажа ўжо 10 гадоў. Людзі б не куплялі другую машыну, трэці мабільнік, другую кватэру. Людзі сапраўды баяцца, я тут са Сьвятланай абсалютна згодны, людзі ня ведаюць, што будзе заўтра. Бо што з таго, што людзі нясуць грошы ў банкі?

Я сам у банку паўтара года працаваў і ведаю. Калі прадпрыемства атрымлівае грошы не за кошт продажу акцый, а бярэ крэдыт, даражэе вытворчасьць, растуць цэны.

На сёньняшні дзень спажывецкі бум, пра які Вы, Юры, гаворыце, гэта своеасаблівая форма ашчаджаньня, людзі ўкладаюць грошы ў машыну, у кватэру, у тэлевізар. Ня ўсе людзі разумеюць, што тыя высокія заробкі, якія мы атрымлівалі апошнія гады — яны не заробленыя. Асабліва гэта зразумела, калі паглядзець на інфляцыю, на рэнтабэльнасьць прадпрыемстваў, на ўліваньне ў іх грошай. Гэта незаробленыя заробкі. І людзі сьпяшаюцца іх патраціць на ўсякі выпадак, каб на чорны дзень не застацца безь нічога.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)