Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 150
Перейти на страницу:

— Не смяшы, ён даўно ўжо кінуў займацца ім, як раней пакінуў лыжы, футбол... — асекла яго дачка. — А прыахвоціўся да цыгарэт, да чарачкі, прывык хадзіць па парках i заводзіць бойкі...

— Гэта, гэта ж... — у Навіцкага ад гневу аж сціснула дыханне, прапалі самыя патрэбныя словы. — Ты ведаеш, куды можа прывесці гэтая твая дарога?

— Яму сумна, бачыце, хочацца прыгод... — ухмыльнулася Тоня, якая, як ён помніць, яшчэ змалку мела такую нядобрую звычку — пакепліваць з другіх.

— А табе — вельмі хочацца замуж? — папікаў сын.

— Хочацца, — спакойна адказала тая. — Хоць табе яшчэ гэтага не зразумець.

— Ты гэта сур'ёзна? — Навіцкі павярнуўся да дачкі. — За маімі i за мамінымі плячыма табе ўжо кепска?

— Па-першае, я не маленькая ўжо, а маю дваццаць гадоў, якраз гэтулькі, у колькі мама выходзіла за цябе... — Смела, з гонарам сказала дачка, строга зірнула на яго. — Так што магу ўжо тое-сёе i сама... Па-другое, я люблю яго, i ён мяне любіць. А гэта, як ведаеш, нешта значыць...

— I даўно ў вас гэтая любоў? — з іроніяй спытаў Навіцкі.

— Ды другі год ужо...

— I хто ж ён, твой Рамэо? — ужо спакайней спытаў Навіцкі.

— Студэнт... Нашага інстытута...

— I дзе, на што вы, абое студэнты, думаеце жыць? — запытаў ён. — Ці добра ўжо абдумалі, на чый усесціся карак?

— Не пакеплівай, калі ласка... — незалюбіла дачка, успыхнула злосным чырванцом на маладых, свежых шчоках. — У нас гэта сур'ёзна. Пажывём першую пару тут, у маім пакойчыку. Калі будзеце прыдзірацца — сыдзем, знойдзем прыватную кватэру. Пойдзем працаваць, дык будуць i грошы. Ды i вы, i яго бацькі, якія жывуць у вёсцы i жывуць добра, не чужыя нам, паможаце. Так што мы ўжо пра ўсё напраўду дамовіліся, застаецца толькі адно — каб вы згадзіліся. А не будзе вашай згоды, дык мы i без яе... А цяпер я хачу пагаварыць з табой адным... — прамовіла i, не чакаючы, што ён скажа, падалася з залі ў калідор i, як чуваць было, пайшла ў самы крайні пакой — у яго рабочы кабінет.

Навіцкі адчуў, што ні крыкам, ні просьбамі даччыной задумы ўжо не зменіш, дык спачатку як разгубіўся, не ведаў, што рабіць, а пасля паслухаўся, пайшоў за дачкою. Як толькі ўвайшоў у кабінет, яна, чакаючы яго пры дзвярах, зашчапілася.

— Садзіся, тата... — строга сказала яна, i ён зноў паслухаўся, апусціўся на невялікую, абабітую дэрмацінам канапку, якая стаяла насупраць засланага дарагім пакрывалам ложка. — Цяпер пагаворым пра маму i цябе... Я сталая ўжо, дык магу... Чуў, што з ёю? Чуў. Усе мы — i я, i Вова, i ты — пакрысе давялі яе да гэтага... I сёння гэтаксама... Я, Вова, ты... Толькі што ты справядліва папікаў нас, цяпер дазволь папікнуць i цябе...

Ён спачатку здзівіўся, а пасля з гневам зірнуў на дачку; як яна можа гаварыць гэта, хто ёй даў такі дазвол? Бацькі могуць папракаць дзяцей, а не дзеці бацькоў...

— Паслухай, тата, не гарачыся... — сказала Тоня, склала тонкія рукі на грудзях i зрабілася нейкай доўгай ды тонкай у чорных штанах i чорным світэры. — Пагаворым сур'ёзна. Сёння мама разгневалася не толькі з-за нас, дзяцей, а яшчэ i... Разумееш, адна адной мы па-жаночаму даказвалі, i мама папракала, што я мала думаю пра цябе, расхвалюю. А табе трэба займацца навукай.

— Я ж не раз гаварыў вам, што i ваша маці была здольная студэнтка, займалася ў навуковых гуртках, магла б гэтаксама быць вучоным, i някепскім вучоным, але i я, i яна не маглі самааддана прысвяціць сябе навуцы, бо некаму трэба было гадаваць вас... Вось яна i ўзяла на сябе гэты клопат, памагла мне... I вам гэтаксама... Ну, а я стараўся з усіх сіл i, можа, тое-сёе i зрабіў. Так што віна мая — яшчэ трэба падумаць, ці віна...

— Я не пра гэта... — ціха прамовіла дачка. — Але я скажу праўду. Мне аж забалела сэрца, што мама лічыць цябе за самага справядлівага, толькі i думае пра цябе, слепа табе верыць, а мае пачуцці ды пачуцці майго жаніха не ставіць i ў грош. Дык я ў злосці не стрымалася i сказала ўсё...

— Што такое? — не зразумеў ён. — Кажы ясна.

— Я сказала, які ты на справе, як дзякуеш, — голас яе задрыжаў. — Сказала, што ты абманваеш, маеш жанчыну...

Навіцкі i зазлаваўся, i разгубіўся:

— Што ты пляцеш, зялёнае дзяўчо?

— Ладна, тата, перада мною не трэба... — Тоня прыплюшчыла вочы, ківала перад сабою праваю рукою. — Я ўсё ведаю. I Элачку тваю прыгожанькую знаю...

Навіцкі не дапытваўся, адкуль яна гэта ўведала. А дазнацца яна магла «па сакрэце» ад некаторых знаёмых супрацоўніц, якія, можа, пра ўсё ўжо i здагадваліся; ён прамаўчаў, адвярнуўся, апусціў галаву i абхапіў твар рукамі: вось гэтая звестка i падкасіла ўражлівую жонку.

Адчуў, як хіснулася, нібы ў землятрус, пад ім зямля і, здаецца, паплыла-паплыла.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)