Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 229
Перейти на страницу:

32. Рэдакцыя. Альбярцін

У Горадні якраз непадалёк ад нашай майстэрні была рэдакцыя абласной газэты «Гродзенская праўда». Часам у піўнушцы на рагу дзьвюх вуліцаў мы сустракаліся зь некаторымі яе газэтчыкамі. Тады ў рэдакцыі працаваў бухгалтарам стары (год пад 70) палкоўнік былой царскай арміі, ён таксама заходзіў туды — выпіць з палучкі піва. Калі-нікалі мы размаўлялі, той распавядаў шмат цікавага з свае царскай службы. Аднойчы ў хвіліну п’янаватай добрасьці ён і сказаў мне, што ня шкодзіла б падумаць пра сваю будучыню, і тым зачапіў нейкія чульлівыя струны ў маёй душы. Вы ведаеце беларускую мову, сказаў ён, а ў нас частку тыражу пачынаюць выпускаць па-беларуску. Зайдзіце ў сакратарыят, можа, будзе патрэба. Дзён праз колькі я сапраўды зайшоў у сакратарыят, дзе мяне спаткала Ганна Iльлінічна Цыпіна, старая газэтчыца, прапанавала напісаць заяву па-беларуску. I, як мне здалося, паколькі не знайшла ў ёй занадта памылак, прыняла мяне на працу карэктарам беларускага выданьня. Трохі папрацаваўшы ў карэктарскай, перайшоў у сакратарыят. Пачыналася новая старонка маёй біяграфіі. Здавалася мне, што я выходзіў на нейкую прамую, але толькі здавалася. Наперадзе яшчэ былі выкруты лёсу, пякельныя рэцыдывы ўсё той жа ваеншчыны, якая ўпарта не хацела выпушчаць мяне з сваіх жалезных абдымкаў.

А пакуль у рэдакцыі было спакойна, мне падабалася. Працавалі тут амаль усе прыезджыя ці дэмабілізаваныя і хадзілі спрэс у вайсковым — шынялях, гімнасьцёрках, ботах. Загадчыкамі адзьдзелаў былі пераважна былыя палітработнікі-вайскоўцы, хіба за выключэньнем аддзела сельскай гаспадаркі, якім камандаваў нядаўні камбрыг Войска Польскага маёр Пётра Барэйка. Камандаваў, як і на вайне — энэргічна і напорыста, асабліва падчас суцэльнай калектывізацыі Заходняй Беларусі. Натуральна, што з такімі кадрамі карэктарам і стылістам працы хапала, і наш рэвізійны карэктар Мікола Аўчароў бясконца канфліктаваў з усімі, адстойваючы «сьвяшчэнныя» нормы расейскай граматыкі. Гэта быў увогуле адукаваны і пісьменны чалавек, але наскрозь нешчасьлівы. На пачатку вайны трапіў у палон, перажыў шмат гора-бяды, а як выбавіўся на волю пасьля перамогі, на радасьці выпіў «не таго» сьпірту і ледзьве не асьлепнуў. Да таго ж выявілася, што яго даваенная жонка ня стала чакаць зьніклага ў палоне мужа і выйшла замуж за палкоўніка-чэкіста, а на прад’яўлены ёй здымак Аўчарова сказала, што гэта ня ён. Увесь час, колькі я ведаў Аўчарова, ён даказваў сьмершу, што ён — гэта ён, што жонка памыляецца. Атабарыўшыся ў Горадні, ён разам з сваёй новай жонкай збудавалі нейкую будку з друзу і бітай цэглы і жылі ў паўразбураным квартале былога пры немцах яўрэйскага гета.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)